2009 22/01

РАбенокСуд Калінкавіцкага раёну патрабуе ад актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабенка аплаты 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу нібы за парушэньне заканадаўства аб выбарах.

Па гэтай справе 15 студзеня Дзяніс Рабенок быў позвай выкліканы ў суд. Судовы выканавец Антаніна Ўласава запатрабавала, каб безпрацоўны актывіст аплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна прысуджанага Ельскім раённым судом, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Я кажу, што я – безпрацоўны, маёмасьці сваёй у мяне няма, жыву разам з бацькамі. Магу плаціць у месяц 35 тысяч рублёў. Больш плаціць мне не дазваляюць мае фінансы. Уласава пагадзілася, сказала: плаціце 35 тысяч і прыносьце квітанцыі”, – сказаў Дзяніс Рабенок.

У суд актывіста выклікалі пасьля таго, як ён атрымаў адмову на сваю скаргу зь Вярхоўнага суду за подпісам намесьніка старшыні Калінковіча.

Ліст з вышэйшай судовай інстанцыі зьдзівіў актывіста ня менш, чым завочны штраф Ельскага райсуда пасля завяршэньня кампаніі па “парлямэнскім выбарам”.

“Намесьнік старшыні Вярхоўнага суду даслаў мне адказ. Яны напісалі, што мая віна пацьверджаная дакумэнтамі, якія ў мяне нібы забралі пры затрыманьні, хоць ніякага затрыманьня не было. Не ведаю, што ім там прысьнілася, але ўжо такое фантазуюць. Таго й глядзі, напішуць, што каго-небудзь забіў”, – кажа апазыцыянэр.

Па адукацыі Дзяніс Рабенок – настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Падчас прэзыдэнскай выбарчай кампаніі 2006 года быў у камандзе Аляксандра Мілінкевіча. З тых часоў яго не бяруць на працу ў мясцовыя вучэбныя ўстановы.

Летась падчас “парлямэнскіх выбараў” Дзяніс Рабенок быў адным з самых актыўных назіральнікаў у рэгіёне. У верасьні яго абвінавацілі ў тым, што ў жніўні ён, не зьяўляючыся сябрам ініцыятыўнае групы, нібы зьбіраў подпісы ў Ельску за кандыдата ў дэпутаты ад АДС па Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленкі. Актывіста нібы апазналі па фатаграфіі дзьве ельскія жанчыны. І хоць Мікалай Гаўрыленка высоўваўся кандыдатам у дэпутаты праз партыйны пратакол, а не шляхам збору подпісаў, матэрыялы супраць Дзяніса Рабенка накіравалі ў суд, і актывіста нават аштрафавалі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Независимого наблюдателя за «парламентскими выборами» вызвали в суд

Суд Калинковичского района требует от активиста Объединенной гражданской партии Дениса Рабенка оплаты 1 миллиона 50 тысяч белорусских рублей штрафа якобы за нарушение законодательства о выборах.

По этому делу 15 января Денис Рабенок был повесткой вызван в суд. Судебный исполнитель Антонина Власова потребовала, чтобы безработный активист оплатил 1 миллион 50 тысяч белорусских рублей штрафа, заочно вынесенного Ельским районным судом, сообщает «Радыё Свабода».

«Я говорю, что я – безработный, имущества своего у меня нет, живу вместе с родителями. Могу платить в месяц 35 тысяч рублей. Больше платить мне не позволяют мои финансы. Власова согласилась, сказала: платите 35 тысяч и приносите квитанции», – сказал Денис Рабенок.

В суд активиста вызвали после того, как он получил отказ на свою жалобу из Верховного суда за подписью заместителя председателя Калинковича.

Письмо из высшей судебной инстанции удивило активиста не меньше, чем заочный штраф Ельского райсуда после завершения кампании по «парламентским выборам».

«Заместитель председателя Верховного суда прислал мне ответ. Они написали, что моя вина подтверждена документами, которые у меня якобы забрали при задержании, хотя никакого задержания не было. Не знаю, что им там приснилось, но уже такое фантазируют. Того и смотри, напишут, что кого-нибудь убил», – говорит оппозиционер.

По образованию Денис Рабенок – учитель белорусского языка и литературы. Во время президентской избирательной кампании 2006 года был в команде Александра Милинкевича. С тех пор его не берут на работу в местные учебные заведения.

В прошлом году во время «парламентских выборов» Денис Рабенок был одним из самых активных наблюдателей в регионе. В сентябре его обвинили в том, что в августе он, не являясь членом инициативной группы, якобы собирал подписи в Ельске за кандидата в депутаты от ОДС по Полесскому избирательному округу № 43 Николая Гавриленко. Активиста якобы опознали по фотографии две ельские женщины. И хотя Николай Гавриленко выдвигался кандидатом в депутаты через партийный протокол, а не путем сбора подписей, материалы против Дениса Рабенка направили в суд, и активиста даже оштрафовали.

Паводле http://www.charter97.org

Алесь Лета,
Licviny-INFA

2 thoughts on “Незалежнага назіральніка за “парлямэнскімі выбарамі” выклікалі ў суд”

  1. Alaksiej says:

    І гэта пры тым, што відавочныя і грубейшыя парушэньні (маніпуляцыі дакумэнтамі выбарчага зьместу, поўнае ігнараваньне ўстаноўленай законам працэдураю, падтасоўка фактаў …) учасе якіх службоўцы “вэртыкалі” былі злоўлены літаральна “за руку”, на што ёсьць дакумэнтальныя сьведчаньні … – проста ігнаруюцца судовай сытэмаю і ЦВК … Суды адмаўляюцца разглядаць гэтыя выбарчыя справы па матыве іх “непадведамаснасьці” судам агульнай юрысдыкцыі …

    І сапраўды, спробы апэляваць да ЦВК і суда, каб прыцягнуць высокапастаўленых асобаў да адказнасьці ды ўзнавіць правы пацярпелых … сутыкаюцца зь бязьдзейнасьцю як ЦВК, гэтак і ўсёй судовай сыстэмы …

    І гэтае сьцьверджаньне мае пад сабою дакумэнтаваную падставу … Гэта – тое, што рэальна ёсьць. Маленькі прыклад – http://by.prava-by.info/archives/216

    Вось вам і справядлівасьць правасудзьдзя …
    Калі трэба націснуць на апазыцыянэра, асабліва актыўнага, які стварае перашкоды для працы маніпулятараў падчас выбараў … – суд “заўсёды гатовы”, у іншых выпадках – ён прабачце – “што дышла, куды разьвярнуў – туды й вышла”.

    А можна было б жыць – у свабоднай і прававой краіне! …

  2. neo says:

    Згодзен цалкам. Сапраўды, гэта куды больш весялей і прыемней, чым кожны дзень змагацца “з дуракамі” (узгадай “Машыну Часу” і Макарэвіча: “… сёньня самы цяжкі дзень – сёньня бітва з дуракамі …” Выглядае так, што ў нас гэты дзень, нажаль, амаль штодзённа …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>