2009 22/01

03_2_ypjbkzmyy26to5ali4nf57cqgvpkf7-pre.jpgСябрам Гомельскай філіі ГА «БАЖ» 21 студзеня нарэшце ўдалося перадаць у дзіцячую школу-інтэрнат у сваім рэгіёне дабрачынную дапамогу, сабраную сумесна з рэчыцкімі прадпрымальнікамі. Але яшчэ раніцай таго ж дня журналістам давялося сутыкнуцца з чарговай — пятай па ліку — адмовай з боку кіраўніцтва дзіцячых устаноў прыняць падарункі і дапамогу для выхаванцаў.

21 студзеня гомельскія журналісты Анатоль Гатоўчыц, Таццяна Бублікава, Алег Ражкоў і прадпрымальнік Алег Шабетнік планавалі адвезці дапамогу дзецям ва Ўлукаўскую школу-інтэрнат Гомельскага раёна. Папярэдне гэта было ўзгоднена па тэлефоне з дырэктарам школы Генадзем Рудзянком. Тады кіраўнік шчыра дзякаваў за ініцыятыву і зазначыў, што школа «знаходзіцца ў складаным становішчы, паколькі фінансаванне на новы год яшчэ не адкрыта — няма на што набыць нават самыя неабходныя рэчы, тыя ж талеркі і кубкі ў сталоўку».

Але літаральна за некалькі гадзін да прыезду журналістаў сп. Рудзянок патэлефанаваў Анатолю Гатоўчыцу, павыбачаўся і папрасіў, каб дапамогу ў падначаленую яму школу не везлі. Па інфармацыі журналістаў, забарона прымаць дабрачынную дапамогу ад прадпрымальнікаў і сябраў ГА «БАЖ» зыходзіла ад кіраўніцтва абласнога ўпраўлення адукацыі.

У той жа дзень намесніца кіраўніцы Гомельскага абласнога аддзела адукацыі Лідзія Кацегава ў тэлефоннай гутарцы з кіраўніцтвам ГА «БАЖ» здзіўлена заявіла, што не ведае ўсіх гэтых абставінаў. Аднак пацвердзіла, што атрыманне такой дапамогі школы павінныя ўзгадняць з яе аддзелам. (Варта адзначыць, што школы-інтэрнаты, куды звярталіся сябры БАЖ з прапановай перадаць дапамогу, былі рэкамендаваныя якраз супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення адукацыі).

У выніку журналісты вырашылі прапанаваць дапамогу найбліжэйшай школе, інтэрнату альбо дзіцячаму дому. Такой у акрузе аказалася школа-інтэрнат у Азарычах Калінкавіцкага раёна.
Супрацоўнікі школы з радасцю сустрэлі прадпрымальнікаў і журналістаў і прынялі падарункі і дапамогу, сабраныя прадпрымальнікамі рэчыцкіх рынкаў «Славянскі» і «Цэнтральны» па прапанове сябраў БАЖ і актывіста прадпрымальніцкага руху Алега Шабетніка. Журналісты дадалі кнігі — творы беларускіх і замежных класікаў. А. Шабетнік, які гандлюе кандытарскімі вырабамі, ад сябе прывёз дзецям 12 кілаграмаў салодкіх ласункаў.

«Перашкоды ў дапамозе дзецям школ-інтэрнатаў, ад каго б яны ні зыходзілі, — гэта дзікунства, пячорны век. Дабрачыннасць заўсёды спрыяла ўсталяванню грамадзянскай супольнасці, добразычлівасці ў людскім асяродку, — пракаментаваў сітуацыю ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ кіраўнік гомельскай філіі БАЖ Анатоль Гатоўчыц. — Не выключаю, што забаронай на дапамогу хацелі прынізіць альбо скампраметаваць нас, журналістаў і прадпрымальнікаў. Але насамрэч гэта выявіла сапраўднае стаўленне ў рэгіёне да лёсу абяздоленых дзяцей і сіротаў».

Нагадаем: пачынаючы з 14 студзеня ад дапамогі, сабранай гомельскімі сябрамі БАЖ і прадпрымальнікамі, адмовіліся Васілевіцкая школа-інтэрнат, Бабіцкая школа-інтэрнат для сірот і дзяцей з недахопамі развіцця, дзве школы-інтэрнаты ў Рэчыцы і Ўлукаўская школа-інтэрнат.
Першапачаткова кіраўнікі гэтых установаў пагаджаліся прыняць падарункі, але потым раптам адмаўляліся, спасылаючыся то на карантын з прычыны грыпу ці віруснага гепатыту, то на тое, што «ўсяго хапае».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Членам Гомельского филиала ГО «БАЖ» 21 января наконец удалось передать в детскую школу-общежитие в своем регионе благотворительную помощь, собранную совместно с речицкими предпринимателями. Но еще утром того же дня журналистам довелось столкнуться с очередным — пятой по числу — отказом со стороны руководства детских учреждений принять подарки и помощь для воспитанников.

21 января гомельские журналисты Анатолий Готовчиц, Татьяна Бубликова, Олег Рожков и предприниматель Олег Шэбетник планировали отвезти помощь детям в Влуковскую школу-интернат Гомельского района. Предварительно это было согласовано по телефону с директором школы Геннадием Руденком. Тогда руководитель искренне благодарил за инициативу и отметил, что школа «находиться в сложном положении, поскольку финансирование на новый год еще не открыто — нет на что приобрести даже самые необходимые вещи, те же тарелки и чашки в столовку».

Но буквально за несколько часов до приезда журналистов г-н. Руденок позвонил Анатолию Гатовчицу, извинился и попросил, чтобы помощь в подчиненную ему школу не везли. По информации журналистов, запрет принимать благотворительную помощь от предпринимателей и членов ГО «БАЖ» исходила от руководства областного управления образования.

В тот же день заместитель начальника Гомельского областного отдела образования Лидия Кацегава в телефонном разговоре с руководством ГО «БАЖ» удивленно заявила, что не знает всех этих обстоятельств. Однако подтвердила, что получение такой помощи школы должны согласовывать с ее отделам. (Стоит отметить, что школы-интернаты, куда обращались члены БАЖ с предложением передать помощь, были рекомендованы как раз сотрудниками областного управления образования).

В результате журналисты решили предложить помощь самой близкой школе, интернату либо детскому дому. Такой в округе оказалась школа-интернат в Озаричах Калинковичского района.

Сотрудники школы с радостью встретили предпринимателей и журналистов и приняли подарки и помощь, собранные предпринимателями речицких рынков «Славянский» и «Центральный» по предложению членов БАЖ и активиста предпринимательского движения Олега Шэбетника. Журналисты добавили книги — произведения беларуских и заграничных классиков. А. Шэбетник, который торгует кондитерскими изделиями, от себя привез детям 12 килограммов сладких лакомств.

«Препятствия в помощи детям школ-интернатов, от кого бы они не исходили, — это дикость, пещерный век. Благотворительность всегда способствовала установлению гражданского сообщества, благожелательности в человеческом окружении, — прокомментировал ситуацию в разговоре с корреспондентом службы мониторинга БАЖ руководитель гомельского филиала БАЖ Анатолий Готовчиц.

— Не исключаю, что запретом на помощь хотели унизить либо скомпрометировать нас, журналистов и предпринимателей. Но на самом деле это проявило настоящее отношение в регионе к судьбе обездоленных детей и сирот».

Напомним: начиная с 14 января от помощи, собранной гомельскими членами БАЖ и предпринимателями, отказались Василевичская школа-интернат, Бабичская школа-интернат для сирот и детей с недостатками развития, две школы-интерната в Речице и Влуковская школа-интернат.

Первоначально руководители этих учреждений соглашались принять подарки, но потом вдруг отказывались, ссылаясь то на карантин по гриппу или вирусному гепатиту, то на то, что «всего хватает».

Паводле службы маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і odsgomel.org

Алесь Лета,
Licviny-INFA

One thought on “Хто забараняе прымаць дабрачынную дапамогу ад журналістаў?”

  1. Alaksiej says:

    Нічога дзіўнага тут няма, рэжым настолькі зарэгуляваў сыстэму і паставіў на “кантракт” з сабою кожнака службоўца, асабліва дырэктарат у сыстэме адукацыі і выхаваньня (дзе выхоўваецца “зьмена”), што кожны намэнклятурнік літаральна трасецца за ўласнае месца і быццам па клясыку (“Чалавек у футляры”, Чэхаў) усяго баіцца і ў першую чаргу думае: “А як бы чаго не выйшла!” …

    Прымітыўны, плебейскі стан … Падаецца, што яны ўжо і думаюць – выключна па камандзе зь верху.

    Ганьба … Тыя “камісары-ідэолягі”, якія сочаць за “станам стэрыльнасьці” у сыстэме адукацыі, шасьцёркі “спэцоў у шэрым”, якія кантралююць дырэктарат …

    ПРАБАЧЦЕ, але гэта – проста “селекцыяваны рэжымам” асаблівы тып “заўсёдыправільных”, па якіх даўно плача адпаведны дыспансэр …

    А яны яшчэ іншых падобнымі на сябе зрабіць імкнуцца, кагосьці там яшчэ навучаюць…, краінаю кіруюць!

    ЗАДУМКА ПРАСТАЯ – хай гэтыя паказальна абраныя кіраваць “высокапастаўленыя рабы” – займаюцца выхаваньнем сабе падобных.
    Тады гэтае рабста – ніколі не скончыцца …

    Як бы не пралічыцца …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>