Не забірай жыцьцё!
2011 19/11
Алена Танкачова, Менск

Алена Танкачова, Менск

Праваабаронца Алена Танкачова распавяла Эўрарадыё аб “прэзумпцыі вінаватасьці”, прааналізавала суд над Бяляцкім, “тэрарыстамі” і ўсю судовую сыстэму.

Эўрарадыё: Найперш у палітыцы, але і шмат у чым іншым, быў праведзены нібыта такі падзел на тое, як было да 19 сьнежня 2010 году й як сталася пасьля. Калі казаць аб праваабарончай дзейнасьці — як на гэтай сфэры адбіліся тыя падзеі?

Алена Танкачова: Гэты водападзел: да 19 сьнежня й пасьля — ён сапраўды мае месца. Найперш, 19 сьнежня ўсё паставіла па сваіх месцах. Ня тое, каб мы атрымалі новую карціну сьвету — мы атрымалі рэальную карціну сьвету. І гэта не магло не закрануць праваабарончыя арганізацыі, бо яны, як і ўсё грамадзтва, сутыкнуліся зь відавочнымі, грубымі й сыстэмнымі парушэньнямі правоў чалавеку. Найперш, гэта — масавыя адміністратыўныя затрыманьні. Далей — шэраг ператрусаў, арыштаў, беспадстаўных затрыманьняў. Да ўсяго — усё, што тычыцца крымінальных працэсаў пасьля 19 сьнежня ў адносінах да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты й актыўных удзельнікаў падзеяў на плошчы. Гэта прынесла надзвычай вялікі аб’ём працы для праваабарончых арганізацыяў, якія імгненна пачалі рэагаваць на гэтую сытуацыю. І, шчыра скажам, мы не былі гатовыя да такога аб’ёму працы. І да таго, што гэта будзе працягвацца так доўга — амаль паўгады нон-стоп, з пераходам з адміністратыўных у крымінальныя справы. І ўвесь гэты час мы працягвалі працу, зьвязаную з лябіяваньнем на міжнародным роўні. У такім напружаным рэжыме праваабарончым арганізацыям не даводзілася працаваць з 2006 году. Але тады па часе ўсё працягвалася менш і ўсё ўспрымалася ня так цяжка.

Эўрарадыё: Да такога аб’ёму працы праваабаронцы не былі гатовыя… А ці былі яны гатовыя да таго, што пачнуцца справы й супраць праваабаронцаў?

Алена Танкачова: Мы ж не жывём у адрыве ад працэсаў, што адбываюцца ў адносінах да грамадзянскай супольнасьці. Больш за тое — дзяржава ўспрымае праваабаронцаў у якасьці такога авангарду апазыцыі. У той час, як мы пастаянна спрабуем патлумачыць, што мы не палітычная апазыцыя, што мы выконваем іншую функцыю. Але ва ўмовах аўтарытарных рэжымаў праваабарончая праца пачынае ўспрымацца як функцыя палітычная. Найперш, прадстаўнікамі дзяржаўных структураў. Мы разумелі, што той брутальна-рэпрэсыўны характар паводзінаў уладаў, ня мог нас не закрануць. І ўсе гэтыя рэчы адбываліся паралельна з ператрусамі й затрыманьнямі ўноч з 19 на 20 сьнежня. Бо ўжо той ноччу ў Цэнтры “Вясна” была праведзеная канфіскацыя кампутарнай тэхнікі, дакумэнтацыі. А ў наступныя дні прайшоў шэраг затрыманьняў, ператрусаў сярод актыўнай часткі грамадзянскай супольнасьці. І праваабаронцы апынуліся ў іх ліку. А што тычыцца ўсплёску ўціску на праваабарончыя арганізацыі, дык гэта ж ня першы такі ўсплёск. У 2003 годзе была сапраўдная хваля ліквідацый найбольш актыўных грамадзкіх арганізацыяў. У 2003 годзе практычна ўсе моцныя праваабарончыя арганізацыі былі зьліквідаваныя. Тады быў ліквідаваны Праваабарончы Цэнтар “Вясна”, нашая арганізацыя — “Незалежнае таварыства праўных дасьледваньняў”. Афіцыйна зарэгістраваным застаўся толькі “Беларускі Гэльсынскі камітэт”. Зараз БГК атрымаў папярэджаньне, а Цэнтар “Вясна” з 2003 году вымушана працуе ў незарэгістраваным статусе. Сёньня мы маем найбольш жорсткае рэагаваньне ўлады, якое выявілася ў крымінальным перасьледзе Алеся Бяляцкага — нашага сябра й калегі. І чым гэты судовы працэс завершыцца — прагназаваць цяжка.

Так, зараз мы маем справу з формай крымінальнага перасьледу. І я мяркую, што гэтая форма ясна дэманструе, што праваабаронцы прыроўненыя да палітычнай апазыцыі — улада ўспрымае нас як ворагаў. І дэманструе гатоўнасьць прымяненьня мераў крымінальнай адказнасьці да праваабаронцаў, выдатна разумеючы, што на ўзроўні міжнародных пагадненьняў, на ўзроўні міжнароднай дзейнасьці праваабаронцы заўсёды знаходзяцца пад пільнай увагай з боку квазіўрадавых арганізацыяў. Ёсьць нават спэцыяльныя праграмы “Абарона праваабаронцаў”, ёсьць спэцыяльны дакладчык у ААН па гэтай тэме. І ўлада, разумеючы, што рэакцыя міжнароднай супольнасьці на рэпрэсыі супраць праваабаронцаў будзе хуткай і жорсткай, тым ня менш прымяняе гэтыя рэпрэсыі. Тым самым паказваючы, што рэпрэсыі ў дачыненьні да актыўных змагароў за правы чалавеку будуць працягвацца.

Еўрарадыё: У гэтых умовах наколькі цяжэй стала атрымаць праўную дапамогу ад праваабаронцаў?

Алена Танкачова
: Кансультаваньне людзей, у тым ліку — арганізацыя праўнай дапамогі для людзей, гэта адна з функцыяў, якую праваабарончыя арганізацыі на сябе бралі, бяруць і, я спадзяюся, будуць браць і далей. Застаецца й адвакацкая супольнасьць. Яна дастаткова пасыўная, палахлівая, нягледзячы на тое, што гэта — незалежная прафэсыя. Без незалежнасьці гэта прафэсыя навогул губляе сэнс існаваньня. І, хай з цяжкасьцямі, але сярод адвакатаў мы працягваем знаходзіць спэцыялістаў, якія гатовыя працаваць з палітычна матываванымі справамі. Ёсьць яшчэ й такі бок працы, як аказаньне дапамогі не адвакатамі, а юрыстамі. Для таго, каб кансультаваць бясплатна не абавязкова быць адвакатам — дастаткова мець прафэсыйную адукацыю, навыкі й досьвед працы з той ці іншай катэгорыяй справаў. І такая кансультацыйная дзейнасьць працягваецца сіламі прафэсыйных юрыстаў, якія працуюць у цеснай сувязі з праваабарончымі арганізацыямі. І да нас сталі прыходзіць новыя людзі: выпускнікі нашых адукацыйных праграмаў, сталі прыходзіць юрысты-пэнсыянэры, якія гатовыя частку свайго часу траціць на такую бясплатную дзейнасьць. Такім чынам, з аднаго боку, нам стала цяжэй працаваць, але з другога — выклік, кінуты нам, быў такі моцны, што падштурхнуў прафэсыяналаў больш актыўна праяўляцца ў праваабарончай сфэры. Давайце ставіцца да гэтага выкліку як да вакна, праз якое нам адкрываюцца новыя магчымасьці. Ня будзе папялішча на месцы праваабарончай дзейнасьці – зь ёй усё будзе добра ў нас.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Елена Тонкачёва: “Через недоверие суду люди выражают недоверие государству”

Правозащитник Елена Тонкачева рассказала Еврорадио о “презумпции виновности”, проанализировала суд над Беляцким, “террористами” и всю судебную систему.

Еврорадио: Прежде всего, в политике, но и во многом другом, было проведено якобы такое разделение на то, что было до 19 декабря 2010 года и что стало после. Если говорить о правозащитной деятельности – как на этой сфере отразились те события?

Елена Тонкачева: Этот водораздел: до 19 декабря и после – он действительно имеет место. Прежде всего, 19 декабря все поставило на свои места. Не то, чтобы мы получили новую картину мира – мы получили реальную картину мира. И это не могло не затронуть правозащитные организации, так как они, как и все общество, столкнулись с очевидными, грубыми и системными нарушениями прав человека. Прежде всего, это – массовые административные задержания. Дальше – ряд обысков, арестов, безосновательных задержаний. Ко всему – всё, что касается уголовных процессов после 19 декабря в отношении экс-кандидатов в президенты и активных участников событий на площади. Это принесло чрезвычайно большой объём работы для правозащитных организаций, которые мгновенно начали реагировать на эту ситуацию. И, честно скажем, мы не были готовы к такому объему работы. И к тому, что это будет продолжаться так долго – почти полгода нон-стоп, с переходом из административных в уголовные дела. И всё это время мы продолжали работу, связанную с лоббированием на международном уровне. В таком напряжённом режиме правозащитным организациям не приходилось работать с 2006 года. Но тогда по времени всё продолжалось меньше и всё воспринималось не так трудно.

Еврорадио: К такому объему работы правозащитники не были готовы … А были ли они готовы к тому, что начнутся дела и против правозащитников?

Елена Тонкачева: Мы же не живем в отрыве от процессов, происходящих в отношении гражданского общества. Более того – государство воспринимает правозащитников в качестве такого авангарда оппозиции. В то время, как мы постоянно пытаемся объяснить, что мы не политическая оппозиция, что мы выполняем другую функцию. Но в условиях авторитарных режимов правозащитная работа начинает восприниматься как функция политическая. Прежде всего, представителями государственных структур. Мы понимали, что тот брутально-репрессивный характер поведения властей, не мог нас не затронуть. И все эти вещи происходили параллельно с обысками и задержаниями ночью с 19 на 20 декабря. Ведь уже в ту ночь в Центре “Весна” была проведена конфискация компьютерной техники, документации. А в последующие дни прошёл ряд задержаний, обысков среди активной части гражданского общества. И правозащитники оказались в их числе. А что касается всплеска давления на правозащитные организации, то это же не первый такой всплеск. В 2003 году была настоящая волна ликвидаций наиболее активных общественных организаций. В 2003 году практически все сильные правозащитные организации были ликвидированы. Тогда был ликвидирован Правозащитный Центр «Вясна», наша организация – «Независимое общество правовых исследований». Официально зарегистрированным остался только “Белорусский Хельсинкский комитет”. Сейчас БХК получил предупреждение, а Центр «Весна» с 2003 года вынужденно работает в незарегистрированном статусе. Сегодня мы имеем наиболее жёсткое реагирование власти, которое выразилось в уголовном преследовании Алеся Беляцкого – нашего друга и коллеги. И чем этот судебный процесс завершится – прогнозировать трудно.

Да, сейчас мы имеем дело с формой уголовного преследования. И я полагаю, что эта форма ясно демонстрирует, что правозащитники приравнены к политической оппозиции – власть воспринимает нас как врагов. И демонстрирует готовность применения мер уголовной ответственности к правозащитникам, прекрасно понимая, что на уровне международных соглашений, на уровне международной деятельности правозащитники всегда находятся под пристальным вниманием со стороны квазиправительственных организаций. Есть даже специальные программы “Защита правозащитников”, есть специальный докладчик в ООН по этой теме. И власть, понимая, что реакция международного сообщества на репрессии против правозащитников будет быстрой и жёсткой, тем не менее применяет эти репрессии. Тем самым показывая, что репрессии в отношении активных борцов за права человека будут продолжаться.

Еврорадио: В этих условиях насколько труднее стало получить правовую помощь от правозащитников?

Елена Тонкачева:
Консультирование людей, в том числе – организация правовой помощи для людей, это одна из функций, которую правозащитные организации на себя брали, берут и, я надеюсь, будут брать и дальше. Остаётся и адвокатское сообщество. Она достаточно пассивное, пугливое, несмотря на то, что это – независимая профессия. Без независимости эта профессия вообще теряет смысл существования. И, пусть с трудностями, но среди адвокатов мы продолжаем находить специалистов, которые готовы работать с политически мотивированными делами. Есть ещё и такая сторона работы, как оказание помощи не адвокатами, а юристами. Для того, чтобы консультировать бесплатно не обязательно быть адвокатом – достаточно иметь профессиональное образование, навыки и опыт работы с той или иной категорией дел. И такая консультационная деятельность продолжается силами профессиональных юристов, которые работают в тесной связи с правозащитными организациями. И к нам стали приходить новые люди: выпускники наших образовательных программ, стали приходить юристы-пенсионеры, которые готовы часть своего времени тратить на такую ​​бесплатную деятельность. Таким образом, с одной стороны, нам стало тяжелее работать, но с другой – вызов, брошенный нам, был такой сильный, что подтолкнул профессионалов активнее проявляться в правозащитной сфере. Давайте относиться к этому вызову как к окну, через которое нам открываются новые возможности. Не будет пепелища на месте правозащитной деятельности – с ней всё будет хорошо у нас.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>