2011 17/11
Раман Кісьляк, Бярэсьце

Раман Кісьляк, Бярэсьце

Берасьцейскі абласны суд 17 лістападу адхіліў скаргу Рамана Кісляка на пастанову суда Ленінскага раёну абласнога цэнтру, які раней прызнаў праваабаронцу вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства ды аштрафаваў на 10 базавых велічыняў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Рамана Кісляка 16 кастрычніку на бульвары Касманаўтаў у Берасьці падчас правядзеньня адзіночнага вулічнага шэсьця ў падтрымку віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку, кіраўніка ліквідаванага беларускімі ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Ноч пасьля затрыманьня Кісьляк правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня, а на наступны дзень яго адвезьлі ў суд Ленінскага раёну. Аднак тады суд нават не распачаўся й матэрыялы адміністратыўнай справы (праваабаронца вінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства) былі накіраваныя на дапарацоўку ў міліцыю. Праз тыдзень Рамана Кісьляка выклікалі ў Ленінскі РАЎС Бярэсьця, дзе склалі новы пратакол, зь яго вынікала, што праваабаронца праводзіў несанкцыянаванае пікетаваньне.

Нягледзячы на тое, што Кісьляк спрабаваў давесьці, што праведзеная ім адзіночная акцыя не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах, суд першай інстанцыі прызнаў яго вінаватым, а сёньня з гэтымі высновамі раённага суду пагадзілася й абласная судовая ўстанова. Зараз Раман Кісляк зьбіраецца падаваць скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду, бо, паводле словаў праваабаронцы, мясцовыя ўлады забараняюць практычна ўсе непажаданыя для іх акцыі, а суды ім у гэтым не пярэчаць. “Такім чынам парушаецца гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі права заяўнікаў і патэнцыйных удзельнікаў такіх акцый на свабоднае выказваньне свайго меркаваньня “, – адзначае Раман Кісляк.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Наказание правозащитника за солидарность с Алесем Беляцким оставлено в силе

Брестский областной суд 17 ноября отклонил жалобу Романа Кисляка на постановление суда Ленинского района областного центра, который ранее признал правозащитника виновным в нарушении порядка проведения массового мероприятия и оштрафовал на 10 базовых величин.

Сотрудники милиции задержали Романа Кисляка 16 октября на бульваре Космонавтов в Бресте во время проведения одиночного уличного шествия в поддержку вице-президента Международной федерации прав человека, руководителя ликвидированного белорусскими властями правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого. Ночь после задержания Кисляк провел в изоляторе временного содержания, а на следующий день его отвезли в суд Ленинского района. Однако тогда суд даже не начался, и материалы административного дела (правозащитника обвиняли в проведении несанкционированного мероприятия) были направлены на доработку в милицию. Через неделю Романа Кисляка вызвали в Ленинский РОВД Бреста, где составили новый протокол, из него следовало, что правозащитник проводил несанкционированное пикетирование.

Несмотря на то, что Кисляк пытался доказать, что проведенная им одиночная акция не подпадает под закон о массовых мероприятиях, суд первой инстанции признал его виновным, а сегодня с этими выводами районного суда согласилось и областное судебное учреждение. Сейчас Роман Кисляк собирается подавать жалобу на имя председателя Верховного суда, так как, по словам правозащитника, местные власти запрещают практически все нежелательные для их акции, а суды им в этом не возражают. “Таким образом нарушается гарантированное Конституцией Беларуси право заявителей и потенциальных участников таких акций на свободное выражение своего мнения”, – отмечает Роман Кисляк.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>