2011 19/11
ААН

ААН

11 Лістападу Камітэт ААН супраць катаваньняў на паседжаньні ў Жэнэве разгледзеў сытуацыю па Беларусі.

Заслухаўшы афіцыйны ды альтэрнатыўны даклады, экспэрты камітэту сталі задаваць пытантні. Прычым іх аказалася гэтак шмат, што адведзеных на паседжаньне дзвюх гадзінаў не хапіла, і яно было перанесенае на 14 лістападу. Экспэрты дапускаюць, што Менск можа ігнараваць будучыя рэкамэндацыі камітэту, але ёсьць і надзея на дыялёг з уладамі па гэтай праблематыцы, пішуць “Беларускія навіны”.

download-1_abr_cb

Міхаіл Хвастоў

Адказваючы на ​​пытаньні, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Адзьдзяленьні ААН у Жэнэве Міхаіл Хвастоў заявіў: «Абвінавачваньні, што Беларусь не паважае Канвэнцыю [ААН па прадухіленьні катаваньняў] і культывуе атмасфэру беспакаранасьці, намі адпрэчваюцца».

Гаворачы, у прыватнасьці, пра падзеі 19 сьнежня 2010 і наступным затрыманьні ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў беларускай сталіцы, Хвастоў адзначыў, што дзеяньні дэманстрантаў і штурм Дома ўраду былі расцэненыя ўладамі як спроба дзяржаўнага перавароту. Дыплямат заявіў, што «значная частка адрасаваных нам пытаньняў і іхны кантэкст зьяўляюцца сьледствам памылкова зфармаваных поглядаў [на тое, што адбылося ў Менску]».

Па сьцьвярджэньні Хвастова, усім падазраваным і абвінавачваным па справе аб беспарадках 19 сьнежня «своечасова тлумачылася іхнае права на абарону й прадстаўляўся адвакат». Ён запэўніў, што ўсім адвакатам, якія працавалі па гэтай справе, было прадастаўлена права «безперашкодных зносінаў з сваімі падабароннымі».

Дыплямат таксама паведаміў, што афіцыйны Менск цяпер вывучае даклад БДІПЧ АБСЭ па выніках маніторынгу судовых працэсаў па справе 19 сьнежня, і не выключыў магчымасьці выкарыстаньня выкладзеных у дакумэнце рэкамэндацыяў. Пры гэтым Хвастоў падкрэсьліў, што «інстытуты ЭЗ аказвалі ўціск на судзьдзяў” шляхам ўнясеньня іх у сьпісы неўязных на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.

Адказваючы на ​​пытаньне аб справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага, дыплямат паведаміў, што тут гаворка йдзе аб нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Хвастоў так і ня змог канкрэтна адказаць на зададзеныя беларускай дэлегацыі пытаньні. Такую выснову зрабіў, камэнтуючы БелаПАН мінулую ў Жэнэве дыскусыю, кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка, які прадстаўляў там падрыхтаваны праваабаронцамі альтэрнатыўны даклад.

«Нікога ягоныя адказы не зьдзівілі, ён цытаваў загадзя падрыхтаваны даклад, а таксама Крымінальна-працэсуальны й Крымінальны кодэксы Беларусі», – сказаў Бандарэнка. Ён дадаў, што экспэртам давялося фактычна зноў паўтараць ужо зададзеныя пытаньні, бо Хвастоў спрабаваў адыйсьці ад канкрэтных і дакладных адказаў”.

Юрась Чавусаў

Юры Чавусаў

У той жа час палітоляг і юрыст Юрый Чавусаў адзначыў, што сытуацыя, нягледзячы на ​​ўсю сур’ёзнасьць паднятага пытаньня, некалькі камічная.

Справа ў тым, патлумачыў ён, што раней Беларусь ігнаравала свае абавязальніцтвы адносна неабходнасьці прадастаўленьня справаздачаў аб выкананьні розных канвэнцыяў, якія падпісала. «Беларусь іх проста не давала, – сказаў палітоляг. – Але калі пачаўся працэс нейкай лібэралізацыі, Менску неабходна было пазіцыянаваць сябе як паўнавартаснага ўдзельніка міжнароднага працэсу разьвіцьця дэмакратыі й павагі правоў чалавеку».

У выніку, адзначыў суразмоўца, Беларусь выканала свае абавязальніцтвы па ўнівэрсальнай пэрыядычнай справаздачы, якая прадстаўлялася ў Жэнэве ў 2010 годзе. «Таксама падыйшоў час рэгулярнае справаздачы аб выкананьні Канвэнцыі супраць катаваньняў – і Беларусь такі справаздачу прадставіла, яшчэ тады, у пэрыяд лібэралізацыі», – дадаў Чавусаў.

Экспэрт падкрэсьліў, што афіцыйны даклад аб выкананьні Канвэнцыі па прадухіленьні катаваньняў быў складзены ў 2010 годзе. «Але затым сытуацыя зьмянілася, палітыка зьмянілася. Можна ацэначна сказаць, што й практыка ўжываньня катаваньняў пашырылася. Жорсткасьць беларускай міліцыі агульнавядомая, але менавіта катаваньні ў дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты атрымалі вялікую агалоску», – сказаў суразмоўца.

Экспэрт адзначыў, што ў рамках разгляду падрыхтаванае справаздачы прадстаўнікі камітэту задалі й пытаньні, якія тычацца менавіта сытуацыі з актуальнымі катаваньнямі, а менавіта з меркаванымі катаваньнямі ў СІЗА КДБ. «У выніку беларускія ўлады з прычыны таго, што яны ў спробе прадэманстраваць лібэралізацыю ўключыліся калісьці ў працэс складаньня справаздачы, вымушаныя былі цяпер фактычна апраўдвацца», – сказаў палітоляг.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што Хвастоў, які прадстаўляў справаздачу й потым адказваў на пытаньні камітэту, выглядаў досыць непераканаўча. «Калі праваабаронцы заяўлялі пра факты катаваньняў, Хвастоў на блакітным воку усё адмаўляў. У міжнароднай дыпляматыі – гэта самы нізкі ўзровень класу дыплямата, калі ён вымушаны проста адмаўляць сапраўднасьць словаў», – заўважыў Чавусаў.

З словаў палітоляга, цяпер застаецца чакаць, якія рэкамэндацыі паступяць у Беларусь па выніках разгляду афіцыйнае справаздачы.

«Але ўжо можна асьцярожна прагназаваць, што наўрад ці Беларусь ўспрыме большую частку гэтых рэкамэндацыяў, – адзначыў Чавусаў. – Ужо можна меркаваць, што пытаньне аб неабходнасьці разсьледваньня фактаў катаваньняў у дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты будзе ўзнятае ў гэтых рэкамэндацыях, але беларускі бок ня стане праводзіць такое разсьледваньне ды вінаватыя, вядома, не панясуць пакараньня».

Пры гэтым палітоляг падкрэсьліў, што праблема ўжываньня катаванняў і зьдзекаў над асобай у Беларусі значна глыбейшая.

«Яны ўжываюцца ня толькі ў адносінах да зьняволеных. Катаваньні, зьдзек і жорсткае абыходжаньне маюць месца і ў іншых установах закрытага тыпу – гэта дзіцячыя інтэрнаты, псіхлячэбніцы, ЛПП, дзе сытуацыя вельмі цяжкая, дзе пытаньні з ужываньнем катаваньняў стаяць яшчэ больш востра, бо маніторынг там яшчэ больш абцяжараны, чым у пэнітэнцыярнай сыстэме , куды ўсё ж ёстць доступ адвакату», – сказаў Чавусаў.

Ён таксама адзначыў, што для дзяржавы гэтае пытантне ў сфэры правоў чалавеку – адно з найбольш нязручных, паколькі трэба праводзіць разсьледваньне й прыцягваць да адказнасьці тых злачынцаў у пагонах, якія гэтыя катаваньні ажыцьцяўляюць.

Алена Танкачова

Алена Танкачова

Праваабаронца Алена Танкачова адзначыла, што й раней інфармацыя аб катаваньнях і жорсткім абыходжаньні ў рознага роду закрытых установах час ад часу прасочвалася.

«Пытаньне ў тым, што калі такія паведамленьні зьяўляюцца адзінкавымі й не падтрыманыя грамадзкай рэакцыяй, дык, як правіла, гэта цягне за сабою ня самыя лепшыя наступствы для тых, хто паведамляе. Пасьля 19 сьнежня сытуацыя выглядала інакш таму, што было затрымана каля васьмісот чалавек, за лёсам якіх сачыла вялікая колькасьць людзей. Асабліва за лёсам тых, хто апынуўся ў СІЗА КДБ», – падкрэсліла праваабаронца.

Танкачова адзначыла: калі загучалі заявы кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, гэта выклікала розныя рэакцыі, але, тым ня менш, падняло праблему на паверхню.

«Затым рушылі сьледам іншыя падобныя заявы – ад Андрэя Саннікава, Аляксандра Атрошчанкава, Уладзімера Кобеца. Яны разумелі, што за іхным лёсам ўважліва сочаць, грамадзтва ня ставіцца індыфэрэнтна, і я думаю, што менавіта гэта давала сілы для такога ўчынку», – лічыць суразмоўніца.

На ейную думку, у такой сытуацыі ўлада ўжо не магла рабіць выгляд, што нічога ня здарылася, а тут як раз падыйшоў час разгляду справаздачы, і Беларусі давялося адказваць на нязручныя пытаньні экспэртаў Камітэту ААН па супрацьдзеяньні катаваньням.

Танкачова адзначыла, што камітэт не задаволілі адказы, прадстаўленыя Хвастовым, і экспэрты запатрабавалі, каб беларускі ўрад даў адказы пісьмова.

«Гэта павінна быць зроблена на працягу бліжэйшых дзён. Далей камітэт выпрацуе рэкамэндацыі для беларускага ўраду, – паведаміла суразмоўніца. – У мяне вялікія надзеі на рэкамэндацыі камітэту. Я мяркую, што калі мы іх атрымаем, то зможам выкарыстоўваць для далейшай размовы, а пасьля і, я спадзяюся, дыялёгу з урадам на прадмет таго, што неабходна зрабіць, каб пачаць вырашаць праблему катаваньняў і жорсткага абыходжаньня».

Праваабаронца падкрэсьліла, што на сёньняшні дзень праблема нават не столькі ў законах, колькі ў праваўжывальнай практыцы. «Але вырашаць гэтую праблему неабходна, замоўчваць яе нельга. Ужываньне катаваньняў у дачыненьні да людзей недапушчальна ні пры якіх абставінах “, – сказала Танкачова.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Рекомендации Комитета ООН против пыток Беларусь может спустить на тормозах

11 ноября Комитет ООН против пыток на заседании в Женеве рассмотрел ситуацию по Беларуси.

Заслушав официальный и альтернативный доклады, эксперты комитета стали задавать вопросы. Причем их оказалось так много, что отведенных на заседание двух часов не хватило, и оно было перенесено на 14 ноября. Эксперты допускают, что Минск может игнорировать грядущие рекомендации комитета, но есть и надежда на диалог с властями по этой проблематике, пишут “Белорусские новости”.

Отвечая на вопросы, постоянный представитель Беларуси при Отделении ООН в Женеве Михаил Хвостов заявил: «Обвинения, что Беларусь не уважает Конвенцию [ООН по предотвращению пыток] и культивирует атмосферу безнаказанности, нами отвергаются».

Говоря, в частности, о событиях 19 декабря 2010 года и последующем задержании участников акции протеста в белорусской столице, Хвостов отметил, что действия демонстрантов и штурм Дома правительства были расценены властями как попытка государственного переворота. Дипломат заявил, что «значительная часть адресованных нам вопросов и их контекст являются следствием ошибочно сформированных взглядов [на произошедшее в Минске]».

По утверждению Хвостова, всем подозреваемым и обвиняемым по делу о беспорядках 19 декабря «своевременно разъяснялось их право на защиту и предоставлялся адвокат». Он заверил, что всем адвокатам, работавшим по этому делу, было предоставлено право «беспрепятственного общения со своими подзащитными».

Дипломат также сообщил, что официальный Минск ныне изучает доклад БДИПЧ ОБСЕ по итогам мониторинга судебных процессов по делу 19 декабря, и не исключил возможности использования изложенных в документе рекомендаций. При этом Хвостов подчеркнул, что «институты ЕС оказывали давление на судей» путем внесения их в списки невъездных на территорию стран Евросоюза.

Отвечая на вопрос о деле правозащитника Алеся Беляцкого, дипломат сообщил, что здесь речь идет о неуплате налогов в особо крупном размере.

Хвостов так и не смог конкретно ответить на заданные белорусской делегации вопросы. Такой вывод сделал, комментируя БелаПАН прошедшую в Женеве дискуссию, глава информационно-просветительского учреждения «Платформа» Андрей Бондаренко, который представлял там подготовленный правозащитниками альтернативный доклад.

«Никого его ответы не удивили, он цитировал заранее подготовленный доклад, а также Уголовно-процессуальный и Уголовный кодексы Беларуси», — сказал Бондаренко. Он добавил, что экспертам пришлось фактически вновь повторять уже заданные вопросы, так как «Хвостов пытался уйти от конкретных и четких ответов».

В то же время политолог и юрист Юрий Чаусов отметил, что ситуация, несмотря на всю серьезность поднятого вопроса, несколько комичная.

Дело в том, объяснил он, что ранее Беларусь игнорировала свои обязательства относительно необходимости предоставления отчетов о выполнении различных конвенций, которые подписала. «Беларусь их просто не предоставляла, — сказал политолог. — Но когда начался процесс некой либерализации, Минску необходимо было позиционировать себя как полноценного участника международного процесса развития демократии и уважения прав человека».

В итоге, отметил собеседник, Беларусь выполнила свои обязательства по универсальному периодическому отчету, который представлялся в Женеве в 2010 году. «Также подошло время регулярного отчета о соблюдении Конвенции против пыток — и Беларусь такой отчет представила, еще тогда, в период либерализации», — добавил Чаусов.

Эксперт подчеркнул, что официальный доклад о выполнении Конвенции по предотвращению пыток был составлен в 2010 году. «Но затем ситуация изменилась, политика изменилась. Можно оценочно сказать, что и практика применения пыток расширилась. Жестокость белорусской милиции общеизвестна, но именно пытки в отношении кандидатов в президенты получили большую огласку», — сказал собеседник.

Эксперт отметил, что в рамках рассмотрения подготовленного отчета представители комитета задали и вопросы, касающиеся именно ситуации с актуальными пытками, а именно с предполагаемыми пытками в СИЗО КГБ. «В итоге белорусские власти вследствие того, что они в попытке продемонстрировать либерализацию включились когда-то в процесс составления отчета, вынуждены были сейчас фактически оправдываться», — сказал политолог.

При этом он подчеркнул, что представлявший отчет и затем отвечавший на вопросы комитета Хвостов выглядел достаточно неубедительно. «Когда правозащитники заявляли о фактах пыток, Хвостов на голубом глазу все отрицал. В международной дипломатии — это самый низкий уровень класса дипломата, когда он вынужден просто отрицать действительность слов», — заметил Чаусов.

По словам политолога, сейчас остается ждать, какие рекомендации поступят в Беларусь по итогам рассмотрения официального отчета.

«Но уже можно осторожно прогнозировать, что вряд ли Беларусь воспримет большую часть этих рекомендаций, — отметил Чаусов. — Уже можно предполагать, что вопрос о необходимости расследования фактов пыток в отношении экс-кандидатов в президенты будет поднят в этих рекомендациях, но белорусская сторона не станет проводить такое расследование и виновные, конечно, не понесут наказания».

При этом политолог подчеркнул, что проблема применения пыток и издевательств над личностью в Беларуси гораздо глубже.

«Они применяются не только в отношении заключенных. Пытки, издевательство и жестокое обращение имеют место и в других учреждениях закрытого типа — это детские интернаты, психбольницы, ЛТП, где ситуация крайне тяжелая, где вопросы с применением пыток стоят еще более остро, так как мониторинг там еще более затруднен, чем в пенитенциарной системе, куда все же есть доступ адвокату», — сказал Чаусов.

Он также отметил, что для государства этот вопрос в сфере прав человека — один из наиболее неудобных, поскольку надо проводить расследование и привлекать к ответственности тех преступников в погонах, которые эти пытки осуществляют.

Правозащитник Елена Тонкачева отметила, что и ранее информация о пытках и жестоком обращении в разного рода закрытых учреждениях время от времени просачивалась.

«Вопрос в том, что когда такие сообщения являются единичными и не поддержаны общественной реакцией, то, как правило, это влечет за собой не самые лучшие последствия для тех, кто сообщает. После 19 декабря ситуация выглядела иначе потому, что было задержано около восьмисот человек, за судьбой которых следило большое количество людей. Особенно за судьбой тех, кто оказался в СИЗО КГБ», — подчеркнула правозащитница.

Тонкачева отметила: когда зазвучали заявления кандидата в президенты Алеся Михалевича, это вызвало разные реакции, но, тем не менее, подняло проблему на поверхность.

«Затем последовали другие подобные заявления — от Андрея Санникова, Александра Отрощенкова, Владимира Кобеца. Они понимали, что за их судьбой внимательно следят, общество не относится индифферентно, и я думаю, что именно это давало силы для такого поступка», — считает собеседница.

По ее мнению, в такой ситуации власть уже не могла делать вид, что ничего не случилось, а тут как раз подошло время рассмотрения отчета, и Беларуси пришлось отвечать на неудобные вопросы экспертов Комитета ООН по противодействию пыткам.

Тонкачева отметила, что комитет не удовлетворили ответы, предоставленные Хвостовым, и эксперты потребовали, чтобы белорусское правительство дало ответы письменно.

«Это должно быть сделано в течение ближайших дней. Далее комитет выработает рекомендации для белорусского правительства, — сообщила собеседница. — У меня большие надежды на рекомендации комитета. Я полагаю, что когда мы их получим, то сможем использовать для дальнейшего разговора, а впоследствии и, я надеюсь, диалога с правительством на предмет того, что необходимо сделать, чтобы начать решать проблему пыток и жестокого обращения».

Правозащитница подчеркнула, что на сегодняшний день проблема даже не столько в законах, сколько в правоприменительной практике. «Но решать эту проблему необходимо, замалчивать ее нельзя. Применение пыток в отношении людей недопустимо ни при каких обстоятельствах», — сказала Тонкачева.

Паводле charter96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>