2011 19/11
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

“Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” заклікаюць усіх дапамагчы захаваць людзкія жыцьці, падпісаўшыся пад зьмешчанай у інтэрнэце пэтыцыяй супраць прымяненьня выключнай меры пакараньня ў дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава ды Ўладзіслава Кавалёва.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынесе прысуд па справе Дзьмітрыя Канавалава ды Уладзіслава Кавалёва, якія абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні шэрагу выбухаў, у тым ліку падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці ў 2008 г., а таксама тэрарыстычнага акту ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 г. Дзяржаўны абвінаваўца ў сваім выступе запатрабаваў для абодвух абвінавачаных выключнай меры пакараньня – сьмяротнай кары.

З гэтай нагоды намесьнік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, адзін з ініцыятараў праваабарончай кампаніі супраць сьмяротнага пакараньня, зьвяртаецца да грамадзкасьці:

“Здавалася б, справядлівасць гатовая “перамагчы” ў чарговы раз. Менавіта ў пакаранні смерцю асобаў, якія самі здзейснілі забойствы, шмат хто бачыць аднаўленне той самай справядлівасці. Гучнае злачынства хутка раскрыта, злачынцы злоўленыя і асуджаныя, сілавікі і пракурорскія чыноўнікі узнагароджаныя чарговымі “зорачкамі” і прэміямі. Здавалася б – усё як мае быць…

Але менавіта зараз у грамадстве назіраецца дзіўная метамарфоза. Менавіта гэтая жудасная па сваіх наступствах трагедыя, магчыма, упершыню высвяціла праблему смяротнага пакарання, прымусіла задумацца над гэтым. Грамадства не верыць у вінаватасць Канавалава і Кавалёва і нават распачало збор подпісаў пад петыцыяй у іх абарону ад смяротнага пакарання. Упершыню ў Беларусі ўзнікла такога кшталу народная ініцыятыва. Менавіта народная, а не ініцыятыва некалькіх праваабарончых арганізацыяў, якія некалькі год запар настойліва даводзяць неабходнасць адмены смяротнага пакарання ці, прынамсі, увядзення мараторыя на яго.

Адным з асноўных аргументаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі (ці мараторый на яго выканне) для мяне асабіста была адсутнасць інстытута незалежнага правасуддзя ў краіне, скрайняя залежнасць і бяспраўе адвакатуры, поўная адсутнасць грамадскага кантролю над дзейнасцю спецслужбаў, міліцыі і пенітэнцыярнай сістэмы. Пры такіх умовах наяўнасць смяротнага пакарання робіць вельмі верагодным магчымасць вымушанага, праз катаванні, самаагавору, судовай памылкі і ў выніку – пакарання смерцю невінаватага чалавека. Мне падаецца, што цяперашняя сітуацыя са справай Канавалава-Кавалёва – яскравы таму прыклад. Недавер да вынікаў следства гэта, як мне падаецца, квінтэсенцыя недаверу грамадства да судовай улады і органаў правапарадку ў прынцыпе. Цяжка давяраць уладзе, пры якой міліцыя і суды з грамадзянаў, якія мірна пляскаюць у далоні, робяць мацершчыннікаў, а КГБ палохае грамадзянаў байкамі пра пацукоў у трубаправодзе і баявым арсеналам апазіцыі ў адным з гаражоў у Малінаўцы. Небяспека – гэта спецслужбы, якія займаюцца фантазіямі. У духу трыццатых гадоў – сам прыдумаў змову і сам яе раскрыў.

Мы ўсе зноўку робімся нявольнымі гледачамі жудаснай трагедыі, расцягнутага ў часе акту яшчэ аднаго забойства – толькі ўжо забойства ад імя Рэспублікі Беларусь. Затым ад імя гэтай самай рэспублікі родным растраляных не выдадуць целы для пахавання і не ўкажуць месцы пахавання. І яшчэ адна напаўзвар’яцелая ад гора маці будзе рыскаць па навакольных могілках у пошуках свежай безыменнай магілы свайго сына. Я бачу гэта ўжо на працягу апошніх 15 гадоў. Менавіта таму я змагаўся і змагаюся за адмену смяротнага пакарання. Кожны раз наноў, кожны раз…

Зараз мы, праваабаронцы, адмыслова трымалі “маўклівы мараторый”, проста назіраючы за працэсам Канавалава-Кавалёва. Мы не хацелі аказваць ускосны ціск ні на следства, ні на судовы працэс. Адбылася жудасная трагедыя, загінулі ні ў чым не вінаватыя людзі. Ішло следства, якое мусіла ва ўсім разабрацца, пачаўся суд, які павінен даць ацэнку ўсім сабранам следствам доказам. Я не буду казаць пра якасць тых доказаў віны Кавалёва і Канавалава – пра гэта ўжо шмат кім казалася, у тым ліку і адвакатамі. Адзінае, што хачу заўважыць: адно з асноўных пытанняў – пра матывы здзяйснення гэтага жудаснага ўчынку. Адказу на яго я так і не пачуў. Няўцямнае і пратакольнае “дэстабілізацыя ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь” я ў разлік не бяру.

Цяпер, калі дзяржава гатовая ў чарговы раз здзейсніць свой “акт справядлівасці”, гэтаму “маўкліваму мараторыю” прыйшоў канец. Мы, удзельнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, пачынаем актыўныя дзеянні па недапушчэнні забойстваў. Я разумею, што нават прамежкавыя механізмы абароны Камітэта па правах чалавека ААН не ў сілах спыніць гэты канвеер смерці. Але ўсе разам мы зараз маем шанец спыніць яго назаўжды. Таму што людзей не павінны забіваць, таму што жыццё чалавека мае найвышэйшую каштоўнасць – у тым ліку і для дзяржавы з імем Рэспубліка Беларусь.

Валянцін Стэфановіч”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Остановим убийства – от имени народа!

“Правозащитники против смертной казни” призывают всех помочь сохранить человеческие жизни, подписавшись под помещенной в интернете петицией против применения исключительной меры наказания в отношении Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева.

Напомним, 30 ноября 2011 г. Верховный Суд Республики Беларусь вынесет приговор по делу Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева, обвиняемых в совершении ряда взрывов, в том числе во время празднования Дня независимости в 2008 г., а также террористического акта в минском метро 11 апреля 2011 г. Государственный обвинитель в своем выступлении потребовал для обоих обвиняемых исключительной меры наказания – смертной казни.

По этому поводу Валентин Стефанович, один из инициаторов правозащитной кампании против смертной казни, обращается к общественности:

“Казалось бы, справедливость готова “восторжествовать” в очередной раз. Именно в казни лиц, которые сами совершили убийства, многие видят восстановление той самой справедливости. Громкое преступление быстро раскрыто, преступники пойманы и осуждены, силовики и прокурорские чиновники награждены очередными “звездочками” и премиями. Казалось бы – все как положено …

Но именно сейчас в обществе наблюдается странная метаморфоза. Именно эта ужасная по своим последствиям трагедия, возможно, впервые высветила проблему смертной казни, заставила задуматься над этим. Общество не верит в виновность Коновалова и Ковалева и даже начало сбор подписей под петицией в их защиту от смертной казни. Впервые в Беларуси возникла такого рода народная инициатива. Именно народная, а не инициатива нескольких правозащитных организаций, которые несколько лет подряд настойчиво доводят необходимость отмены смертной казни или, по крайней мере, введения моратория на нее.

Одним из основных аргументов за отмену смертной казни в Беларуси (или мораторий на его исполнение) для меня лично было отсутствие института независимого правосудия в стране, крайняя зависимость и бесправие адвокатуры, полное отсутствие общественного контроля над деятельностью спецслужб, милиции и пенитенциарной системы. При таких условиях наличие смертной казни делает очень вероятной возможность вынужденного, через пытки, самооговора, судебной ошибки и в результате – смертной казни невиновного человека. Мне кажется, что нынешняя ситуация с делом Коновалова-Ковалева – яркий тому пример. Недоверие к результатам следствия это, как мне кажется, квинтэссенция недоверия общества к судебной власти и органам правопорядка в принципе. Трудно доверять власти, при которой милиция и суды из мирно хлопающих в ладоши граждан делают нарушителей-матерщинников, а КГБ пугает граждан баснями про крыс в трубопроводе и боевым арсеналом оппозиции в одном из гаражей в Малиновке. Опасность – это спецслужбы, которые занимаются фантазиями. В духе тридцатых годов – сам придумал заговор и сам его раскрыл.
Мы все снова становимся невольными зрителями ужасной трагедии, растянутого во времени акта еще одного убийства – только уже убийство от имени Республики Беларусь. Затем от имени этой самой республики родным расстрелянных не выдадут тела для захоронения и не укажут места захоронения. И еще одна сходящая с ума от горя мать будет рыскать по окрестным кладбищам в поисках свежей безымянной могилы своего сына. Я вижу это уже на протяжении последних 15 лет. Именно поэтому я боролся и борюсь за отмену смертной казни. Каждый раз снова, каждый раз…

Сейчас мы, правозащитники, специально держали “молчаливый мораторий”, просто наблюдая за процессом Коновалова-Ковалева. Мы не хотели оказывать косвенное давление ни на следствие, ни на судебный процесс. Произошла ужасная трагедия, погибли ни в чем не повинные люди. Шло следствие, которое должно во всем разобраться, начался суд, который должен дать оценку всем собранным следствием доказательствам. Я не буду говорить о качестве тех доказательств вины Ковалева и Коновалова – об этом уже много кем говорилось, в том числе и адвокатами. Единственное, что хочу заметить: один из основных вопросов – о мотивах совершения этого ужасного поступка. Ответа на него я так и не услышал. Непонятное и протокольное “дестабилизация внутриполитической ситуации в Республике Беларусь” я в расчет не беру.

Сейчас, когда государство готово в очередной раз совершить свой “акт справедливости”, этому “молчаливому мораторию” пришел конец. Мы, участники кампании “Правозащитники против смертной казни”, начинаем активные действия по недопущению убийств. Я понимаю, что даже промежуточные механизмы защиты Комитета по правам человека ООН не в силах остановить этот конвейер смерти. Но все вместе мы сейчас имеем шанс остановить его навсегда. Потому что людей не должны убивать, потому что жизнь человека имеет высшую ценность – в том числе и для государства с именем Республика Беларусь.

Валентин Стефанович”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>