Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы салігорац Віктар Малочка працягвае барацьбу за аднаўленьне сваіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманьнямі ў “маўклівыя серады”.
Змаганьне былога супрацоўніка Салігорскага РАЎС з сваімі былымі саслужбоўцамі цягнецца ўжо некалькі месяцаў. Усё пачалося зь ягоных затрыманьняў падчас вечаровых прагулак з жонкай і гадавалай дачкой у серады 15 і 22 чэрвеня, а ў сераду 29 чэрвеня Віктар Малочка пайшоў адразу ў РАЎС сам. І хоць аніякіх пратаколаў на яго не складалі, імя Віктара Малочкі было ўнесена ў сьпіс патэнцыйных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу й дастаўлена спэцпаведамленьнем ва УУС Менаблвыканкаму.
Па фактах сваіх незаконных затрыманьняў былы афіцэр салігорскай міліцыі зьвяртаўся ў Салігорскі РАЎС ды пракуратуру Салігорскага раёну, адкуль атрымаў звычайныя адпіскі. Таксама Віктар Малочка зьвяртаўся з пазовам аб спагнаньні грашовай кампэнсацыі маральнай шкоды ў суд Салігорскага раёну з нагоды незаконных затрыманьняў і ўтрыманьня ў Салігорскім РАЎС. 9-га верасьня суд адмовіў у задавальненьні патрабаваньняў падпалкоўніка ў адстаўцы.
Тым ня менш, у выніку судовых разьбіральніцтваў Віктару Малочку ўдалося атрымаць фактычныя доказы ілжэсьведчаньняў з боку супрацоўнікаў Салігорскага РАЎС, датычных да адволных затрыманбняў грамадзянаў у “маўклівыя серады” у Салігорску. У прыватнасьці, начальнік адзьдзелу аховы правапарадку й прафіляктыкі Георгій Крывальцэвіч, які нясе пэрсанальную адказнасьць за незаконныя затрыманьні ў Салігорску падчас “маўклівых акцыяў”, даваў супрацьлеглыя сьведчаньні ў судзе й пракуратуры, што зафіксавана ў адпаведных судовых дакумэнтах і адказах з пракуратуры.
З гэтай нагоды 8-га лістападу Віктар Малочка накіраваў у пракуратуру Менскай вобласьці адмысловую заяву, у якой патрабуе зноў правесьці праверку па фактах незаконных затрыманьняў у чэрвені 2011 году з улікам хлусьлівых тлумачэньняў і сьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама па фактах саміх ілжывых сьведчаньняў супрацоўнікаў Салігорскага РАЎС.
Далейшых судовых разьбіральніцтваў і пазоваў спадар Малочка пакуль не плянуе, бо не бачыць сэнсу ў працягу сплочваньня судовых пошлінаў ва ўмовах фактычнай залежнасьці судоў ад выканаўчае ўлады.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Бывший подполковник солигорской милиции поймал своих коллег на лжесвидетельстве
Подполковник финансовой милиции в отставке из Солигорска Виктор Молочко продолжает борьбу за восстановление своих прав, нарушенных произвольными задержаниями в “молчаливые среды”.
Борьба бывшего сотрудника Солигорского РОВД со своими бывшими сослуживцами длится уже несколько месяцев. Все началось с его задержаний во время вечерних прогулок с женой и годовалой дочерью в среды 15 и 22 июня, а в среду, 29 Июнь Виктор Молочко пошел сразу в РОВД сам. И хотя никаких протоколов на него не составляли, имя Виктора Молочко было внесено в список потенциальных участников несанкционированного митинга и доставлено спецсообщением в УВД Миноблисполкома.
По фактам своих незаконных задержаний бывший офицер солигорской милиции обращался в Солигорский РОВД и прокуратуру Солигорского района, откуда получил обычные отписки. Также Виктор Молочко обращался с иском о взыскании денежной компенсации морального вреда в суд Солигорского района по поводу незаконных задержаний и содержания в Солигорском РОВД. 9-го сентября суд отказал в удовлетворении требований подполковника в отставке.
Тем не менее, в результате судебных разбирательств Виктору Молочко удалось получить фактические доказательства лжесвидетельства со стороны сотрудников Солигорского РОВД, причастных к произвольным задержаниям граждан в “молчаливые среды” в Солигорске. В частности, начальник отдела охраны правопорядка и профилактики Георгий Кривальцевич, несет персональную ответственность за незаконные задержания в Солигорске во время “молчаливых акций”, давал противоположные показания в суде и прокуратуре, что зафиксировано в соответствующих судебных документах и ответах из прокуратуры.
По этому поводу 8-го ноября Виктор Молочко направил в прокуратуру Минской области специальное заявление, в котором требует вновь провести проверку по фактам незаконных задержаний в июне 2011 года с учетом лживых объяснений и показаний сотрудников милиции, а также по фактам самих ложных показаний сотрудников Солигорского РОВД .
Дальнейших судебных разбирательств и исков господин Молочко пока не планирует, так как не видит смысла в продолжении выплата судебных пошлин в условиях фактической зависимости судов от исполнительной власти.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: затрыманьні, Салігорск, свабода мірных сходаў