Не забірай жыцьцё!
2011 22/11
КПЧ ААН

КПЧ ААН

Камітэт па правах чалавеку Генэральнай Асамблеі ААН прыняў рэзалюцыі, што асуджаюць сыстэматычнае парушэньне правоў чалавеку ў Іране, М’янме й КНДР, перадае Бі-бі-сі. Паведамляецца, што ўсе тры пастановы былі прынятыя напярэдадні з рэкорднай перавагаю галасоў.

Рэзалюцыя па Іране асуджае жорсткае, прыніжаючае гонар і годнасьць, бесчалавечнае абыходжаньне зь людзьмі (у прыватнасьці, цялесныя пакараньні, катаваньні, ампутацыю канечнасьцяў і інш.).

Згодна з гэтым дакумэнтам, Іран абавязаны дэ-юрэ й дэ-факта адмовіцца ад катаваньняў і бесчалавечных формаў пакараньня, а таксама надаць асаблівую ўвагу захаваньню правоў жанчынаў. Рэзалюцыю падтрымалі 86 дзяржаваў, 32 прагаласавалі супраць, 59 устрымаліся.

Акрамя таго, вялікая перавага галасоў назіралася пры прыняцьці аналягічных пастановаў ААН, якія асуджаюць жорсткія катаваньні, публічныя пакараньні сьмерцю, бесчалавечнае абыходжаньне зь людзьмі й парушэньне фундамэнтальных правоў і свабодаў чалавеку ў М’янме й КНДР.

Так, за рэзалюцыю па Паўночнай Карэі выступілі 112 дзяржаваў, 16 былі супраць, 55 устрымаліся. Рэзалюцыю па Бірме падтрымалі 92 краінаў, супраць прагаласавалі 25, устрымаліся 63 дзяржавы. Варта адзначыць, што Расея аддала свой голас супраць усіх трох рэзалюцыяў, не прызнаўшы такім чынам фактаў парушэньня правоў чалавеку ў згаданых краінах.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Россия поддержала пытки и нарушение прав человека в КНДР и Иране

Комитет по правам человека Генеральной Ассамблеи ООН принял резолюции, осуждающие систематическое нарушение прав человека в Иране, Мьянме и КНДР, передает Би-би-си. Сообщается, что все три постановления были приняты накануне с рекордным перевесом голосов.

Резолюция по Ирану осуждает жестокое, унижающее честь и достоинство, бесчеловечное обращение с людьми (в частности, телесные наказания, пытки, ампутацию конечностей и проч.).

Согласно этому документу, Иран обязан де-юре и де-факто отказаться от пыток и бесчеловечных форм казни, а также уделить особое внимание соблюдению прав женщин. Резолюцию поддержали 86 государств, 32 проголосовали против, 59 воздержались.

Кроме того, большой перевес голосов наблюдался при принятии аналогичных постановлений ООН, осуждающих жестокие пытки, публичные казни, бесчеловечное обращение с людьми и нарушение фундаментальных прав и свобод человека в Мьянме и КНДР.

Так, за резолюцию по Северной Корее выступили 112 государств, 16 были против, 55 воздержались. Резолюцию по Бирме поддержали 92 страны, против проголосовали 25, воздержались 63 государства. Стоит отметить, что Россия отдала свой голос против всех трех резолюций, не признав таким образом фактов нарушения прав человека в упомянутых странах.

Паводле top.rbc.ru,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>