2011 21/11
Міліцыя...!?

Міліцыя...!?

У раённым цэнтры Крупкі (Менская вобласьць), які налічвае каля дзесяці тысячаў насельніцтва, у панядзелак прайшлі першыя суды над затрыманымі ў мінулыя пятніцу й суботу маладымі людзьмі.

Увечары мінулай пятніцы й суботы да месцаў скапленьня моладзі пад’язджалі аўтазакі з супрацоўнікамі ў чорным абмундзіраваньні з надпісам «Міліцыя» на сьпіне. Як распавядаюць мясцовыя жыхары, сілавікі хапалі асобаў мужчынскага полу й запіхвалі ў аўтазакі. Пры гэтым падставы для масавых затрыманьняў не было: ніякіх правапарушэньняў з боку захопленых не было. Масавых боек таксама. Асабліва масавы “хапун” прыйшоўся на суботнюю ноч. Так, каля гадзіны ночы амапаўцы уварваліся ў крупскую кавярню «Дарожнае», дзе ў гэты час у спакойнай абстаноўцы адпачывалі маладыя крупчане, і вывалаклі да аўтазаку некалькі дзесяткаў маладых людзей (жанчынаў не чапалі). Відавочцы кажуць, што разам з заезджымі сілавікамі ў кавярні бачылі начальніка мясцовага РАЎС Дзмітрыя Мельнікава. Пасьля «аблавы» ў Крупках, аўтазакі накіраваліся ў пасёлак Крупскі да сельскага ДК, дзе да двух ночы па выхадных праводзяцца дыскатэкі. І там забралі некалькі маладых людзей.

Каля сарака затрыманых знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня Крупскага РАЎС. У панядзелак частка зь іх былі дастаўлены ў раённы суд. Многія з затрыманых мелі відавочныя прыкметы зьбіцьця: сінякі на твары, а адзін з затрыманых паказаў у зале суду сінякі на сьпіне. Пры гэтым, амапаўцы далі такое тлумачэньне: затрыманыя, маўляў, аказвалі супраціў работнікам міліцыі, спрабавалі зрываць зь іх пагоны й біліся галовамі аб сьцены аўтазакаў, не жадаючы прайсьці ўнутр.

Вось што распавёў адзін з затрыманых, выпускнік Акадэміі МУС, які не змог працаваць па спэцыяльнасьці: «У пятніцу пасьля дыскатэкі мы з сябрам зайшлі ў краму, каб купіць вады. Туды ўварваліся людзі ў чорнай форме й пачалі даволі груба сябе паводзіць: «тыкалі» усім, штурхаліся. Я зрабіў ім заўвагу й апынуўся ў аўтазаку. Там ужо знаходзілася некалькі хлопцаў. Нас паклалі тварамі ў падлогу, білі, палохалі: казалі, маўляў, зараз на дубінку надзенем прэзэрватыў, здымем штаны й згвалцім». У панядзелак былога курсанта Акадэміі МУС адпусьцілі: у залу суду была выкліканая прадавец крамы, дзе адбылося затрыманьне, якая дала паказаньні на карысьць хлопца.

Астатнія затрыманыя атрымалі пакараньне ў выглядзе штрафаў у 700 тысяч рублёў. Ім ставілася ў віну альбо супраціў супрацоўнікам міліцыі альбо нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы. Ва ўсіх выпадках прысуджэньня адміністратыўных пакараньняў у якасьці сьведак выступалі амапаўцы, якія зьдзяйсьнялі затрыманьне. Суды прайшлі не над усімі затрыманымі, частка зь іх да гэтага часу знаходзіцца ў ІЧУ й чакае судоў у аўторак.

Жыхары Крупак паміж тым прызнаюцца, што цяпер жывуць у пастаянным страху за сваіх дзяцей. У зале суду маці дзяўчыны, што прысутнічала пры суботнім захопе мужчынаў, спытала ў судзьдзі: «А нам як цяпер жыць? Адпусьціш дзіця на дыскатэку, а потым не будзеш ведаць, дзе шукаць! ». Судзьдзя адказу ня даў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Крупки: прошли первые суды над задержанными в пятницу и субботу
В районном центре Крупки (Минская область), насчитывающем около десяти тысяч населения, в понедельник прошли первые суды над задержанными в прошедшие пятницу и субботу молодыми людьми.

Вечерами в прошедшие пятницу и субботу к местам скопления молодежи подъезжали автозаки с сотрудниками в черном обмундировании с надписью «Милиция» на спине. Как рассказывают местные жители, силовики хватали лиц мужского пола и заталкивали в автозаки. При этом повода для массовых задержаний не было: никаких правонарушений со стороны захваченных не было. Массовых драк тоже. Особенно массовый «хапун» пришелся на субботнюю ночь. Так, около часа ночи омоновцы ворвались в крупское кафе «Дорожное», где в это время в совершенно спокойной обстановке отдыхали молодые крупчане, и выволокли к автозакам несколько десятков молодых людей (женщин не трогали). Очевидцы говорят, что вместе с заезжими силовиками в кафе видели начальника местного РОВД Дмитрия Мельникова. После «облавы» в Крупках, автозаки направились в поселок Крупский к сельскому ДК, где до двух ночи по выходным проводятся дискотеки. И там забрали несколько молодых людей.

Около сорока задержанных находились в изоляторе временного содержания Крупского РОВД. В понедельник часть из них были доставлены в районный суд. Многие из задержанных имели явные признаки избиения: кровоподтеки на лице, а один из задержанных показал в зале суда синяки на спине. При этом омоновцы дали такое объяснение: задержанные, дескать, оказывали сопротивление работникам милиции, пытались срывать с них погоны и бились головами о стены автозаков, не желая проследовать внутрь.

Вот что рассказал один из задержанных, выпускник Академии МВД, который не смог работать по специальности: «В пятницу после дискотеки мы с другом зашли в магазин, чтобы купить воды. Туда ворвались люди в черной форме и начали довольно грубо себя вести: «тыкали» всем, толкались. Я сделал им замечание и очутился в автозаке. Там уже находилось несколько парней. Нас положили лицами в пол, били, пугали: говорили, мол, сейчас на дубинку наденем презерватив, снимем штаны и изнасилуем». В понедельник бывшего курсанта Академии МВД отпустили: в зал суда была вызвана продавец магазина, где произошло задержание, которая дала показания в пользу парня.

Остальные задержанные получили наказание в виде штрафов в 700 тысяч рублей. Им вменялось в вину либо сопротивление сотрудникам милиции либо нецензурная брань в общественном месте. Во всех случаях присуждения административных наказаний в качестве свидетелей выступали омоновцы, производившие задержание. Суды прошли не над всеми задержанными, часть из них до сих пор находится в ИВС и дожидается судов во вторник.

Жители Крупок между тем признаются, что теперь живут в постоянном страхе за своих детей. В зале суда мать девушки, присутствовавшей при субботнем захвате мужчин, спросила у судьи: «А нам как теперь жить? Отпустишь ребенка на дискотеку, а потом не будешь знать, где искать!». Судья ответа не дал.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

One thought on “Крупкі: прайшлі першыя суды над затрыманымі ў пятніцу й суботу”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>