2011 23/11
ales_za_krat_03_400rm_

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў судзе за кратамі

На папярэднім судовым паседжаньні 22 лістападу дзяржабвінаваўца запрасіў у суда час на падрыхтоўку да спрэчак. Адвакат падтрымаў прапанову.

Зь вялікай верагоднасьцю сёньня стане вядома, якое пакараньне запатрабуе для кіраўніка цэнтру “Вясна” пракурор Сайкоўскі.

Старшыні Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў турмы. Яго абвінавачваюць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ). Падставай для узбуджэньня справы сталася інфармацыя аб рахунках Бяляцкага ў Летуве й Польшчы. Праваабаронца знаходзіцца за кратамі ад 4 жніўня. Суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістападу.

Судзьдзя — Сяргей Бандарэнка. Пракурор — Уладзімер Сайкоўскі. Адвакат — Зьміцер Лаеўскі.

10-10. Выступае пракурор. Гаворыць, што аплата падаткаў зьяўляецца абавязкам усіх грамадзянаў Беларусі.

Сайкоўскі зазначае, што абвінавачаны – чалавек адукаваны ды ў некаторых колах грамадзтва нават паважаны, і таму разумеў, што трэба плаціць падаткі.

Пракурор называе тыя самыя лічбы пералічэньняў у 2007-2010 на рахункі ў банках Летувы й Польшчы – 567 тысячаў эўра.

“Доказаў, якія дасьледаваны ў судзе, у сукупнасьці дастаткова для прызнаньня Бяляцкага вінаватым”, – заявіў пракурор.

“Сапраўднасьць банкаўскіх дакумэнтаў не выклікае сумненьняў. Тое, што на іх няма пячатак і подпісаў не істотна”.

“Ці зьяўляюцца сродкі, што паступалі, прыбыткамі? Дзейнасьць ад імя такой неправамоцнай арганізацыі як “Вясна” ня можа ўплываць на выкананьне абавязку аплаты падаткаў грамадзянінам Бяляцкім”.

10-30. Пракурор спасылаецца на Падаткавы Кодэкс, паводле яго павінны абкладацца ўсе даходы, якія прыйшлі з-за мяжы. Пад выключэньні выпадак зь Бяляцкім не трапляе, зазначае ён, і крытычна ацэньвае паказаньні Бяляцкага ў судзе, яго тлумачэньні, што грошы йшлі на праваабарончую дзейнасьць і дапамогу рэпрэсаваным.

“Такім чынам устаноўлена, што расходаваньне грошай на летувіскім ды польскіх рахунках зьдзяйсьнялася Бяляцкім па ўласнаму меркаваньню, і гэтыя грошы адносяцца да ягоных прыбыткаў,” – заявіў пракурор.

Пракурор запатрабаваў пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасьці.

10-40. Пачаўся выступ адваката. Ён нагадаў, каго менавіта судзяць: перад вамі чалавек, які неаднаразова вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру, які абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку, ляўрэат прэміяў, ганаровы грамадзянін горада Генуі, філёляг, літаратар, былы дырэктар музэю Максіма Багдановіча.

“Абвінавачваньне не адпавядала нормам Крымінальнага кодэксу й парушала права на абарону – не ўтрымлівала часу й месца правапарушэньня й спосабу яго зьдзяйсьненьня”.

Адвакат Лаеўскі: “Мы не пачулі, адкуль узяліся лічбы атрыманых Бяляцкім сродкаў. І няма доказаў, што было наўмыснае ўхіленьне ад падаткаў. Дакладна сьледствам вызначана, што ён мае два рахункі за мяжою й што на іх паступалі нейкія сродкі. Усё астатняе не даказана, а зьяўляецца толькі меркаваньнем сьледства. Не даказана, што сродкі з замежных рахункаў паступілі ў Беларусь”.

11-00. Адвакат зазначае, што ня быў выкананы шэраг даручэньняў намесьніка пракурора Менску па гэтай справе, не выконваліся й хадайніцтвы абароны.

“Накіраваньне справы ў суд у такім выглядзе, нават з неперакладзенымі з замежных моваў раздрукоўкамі з банкаў зьяўляецца пацьверджаньнем неаб’ектыўнасьці падатковых праверак у адносінах да Бяляцкага”.

“Мы так і не пачулі, адкуль узяліся гэты лічбы ў абвінавачваньні, нават сьведкі з боку абвінавачваньня давалі паказаньні, якія апраўдваюць Бяляцкага”.

“Сёньня вядома толькі тое, што ў Бяляцкага ёсьць нейкія рахункі, на якія пералічваліся нейкія сумы, частка зь якіх выкарыстоўвалася ім на праваабарончую дзейнасьць”.

“Не даказана, якім чынам і ў якім аб’ёме гэты сродкі траплялі ў Беларусь, і ці траплялі яны ўвогуле. Таму на ўсе гэтыя сродкі не распаўсюджваецца беларускі закон аб замежнай гуманітарнай дапамозе. Апрача таго, гэтыя грошы не зьяўляюцца “бязвыплатнай” дапамогаю. Такім чынам, з боку Бяляцкага ніякіх парушэньняў 24-га дэкрэту не было”.

Адвакат, спасылаючыся на дзейсныя законы, заявіў, што пералічаныя сродкі не адносяцца да падаткаабкладаемых даходаў.

“Да аб’ектаў падаткаабкладаньня не адносяцца сродкі, атрыманыя ад адной асобы іншай для выкананьня пэўных абавязкаў ці перадачы трэцім асобам”, – адвакат працытаваў артыкул Падаткавага кодэксу й заявіў, што ў Бяляцкага менавіта такі выпадак.

“Гэтыя грошы не былі прыбыткамі Бяляцкага, а атрымліваліся для праваабарончай дзейнасьці, у пералічэньнях у графе прызначэньне фігуруе Праваабарончы Цэнтар “Вясна”, канкрэтныя кірункі дзейнасьці, праекты, камандзіроўкі”.

Сьледзтва наўмысна не выканала прозьбу абароны й не зьвярнулася ў міжнародныя арганізацыі, што пералічвалі грошы, каб даведацца, на якія мэты грошы былі выдаткаваныя й ці задаволеныя яны іх выкарыстаньнем. Бо такія дакумэнты, на погляд адвакату, цалкам апраўдвалі б Бяляцкага. Таму абвінавачваньню гэта нявыгадна. Узьнікае пытаньне: хто й што хацеў падчас сьледства даказаць?

Запыт у летувіскі банк пайшоў да пачатку крымінальнае справы — таму парушаныя нормы акту аб праўнай дапамозе й дадзеныя атрыманыя незаконна. Паперы зь Летувы — ксеракопіі дакумэнтаў, што ёсьць у справе — не завераныя ані гербавымі пячаткамі, ані подпісамі афіцыйных асобаў, а часта там нават няма й пячаткі банку.

Не зразумела, на якой падставе камэрцыйны банк дае адказ з утрыманьнем камэрцыйнай таямніцы замежнай структуры. А таму гэтыя зьвесткі ня могуць лічыцца доказам, кажа адвакат.

11-50. Адвакат зьвяртае ўвагу суду, што частка матэрыялаў справы зьяўляецца ананімнымі зваротамі, што супярэчыць Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу.

“Шэраг расьпісак увогуле не адносяцца да справы, значэньня як доказаў ня маюць”.

“Гэта стварае ў суду ілжывае ўражаньне пра наяўнасьць нейкай доказнай базы”.

“Прыналежнасьць электроннай паштовай скрынкі Ўладзімеру Лабковічу, зь якой узятыя пэўныя матэрыялы ў справу, не даказаная. І ўвогуле зьвесткі, атрыманыя ў выніку апэратыўна-пошукавай дзейнасьці, ня могуць быць пакладзеныя ў абвінавачваньне”, – заявіў адвакат.

Адвакат спасылаецца на нядаўняе пасланьне прэзыдэнта пра пэрспэктывы дзейнасьці судовай сыстэмы, дзе зазначаецца пра недапушчальнасьць асуджэньня невінаватых. Гэта выклікала ўсьмешкі ў зале. Адвакат просіць цалкам апраўдаць Бяляцкага ды скасаваць арышт на маёмасьць. Заля аплядзіруе адвакату.

11-55. Алесь Бяляцкі выступае з апошнім словам. Ён згодны з усімі аргумэнтамі адвакату. Кажа, што справа мае палітычны падтэкст. “Таму мы з адвакатам спрабуем дакрычацца да сонца”, — сказаў Бяляцкі. Паводле яго словаў, КДБ сьвядома працуе супраць праваабаронцаў — адсюль гэтая справа.

Алесь Бяляцкі: Пачну з таго, што мой сябра даў мне пачытаць старую савецкую кнігу пра супрацьдзеяньне КДБ праваабаронцам у СССР. 40 гадоў прайшло, але гэтыя 3 месяцы я адчуваю, што вярнуўся ў СССР. Толькі на нейкім іншым узроўні адбылася гэтая рэінкарнацыя.

Калі мы ехалі на ператрус у Ракаў, я спрабаваў разгаварыць супрацоўнікаў, чаму яны працуюць старымі мэтадамі. Я ня веру ў тое, што КДБ, іншыя дзяржслужбы ня ведаюць, чым займаецца “Вясна”.

Калі яны бачаць у нас крыніцу для сродкаў апазыцыі, гэта недапрацоўка, непрафэсыяналізм. Я ў гэта ня веру. КДБ добра ведае, чым мы займаемся ў Беларусі й сьвядома, мэтанакіравана працуе супраць праваабаронцаў, выкарыстоўваючы любыя мэтады.

Бяляцкі нагадвае, што ўсяго каля 400 арганізацыяў было закрыта ўладамі, і што “Вясну” не рэгіструюць нават пасьля рашэньня Камітэту па правах чалавеку ААН, а таксама тое, што ў 2006 годзе была ўведзеная крымінальная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

У 2011-м годзе было арганізаванае сапраўднае цкаваньне «Вясны» й мяне як старшыні. У Беларусі склалася аўтарытарная ўлада, і месца для праваабаронцаў улады ня бачуць.

Шмат маіх сяброў выкінутыя з працы, перасьледуюцца ў адміністрацыйным парадку ды іншым чынам. Улада перасьледуе палітычных апанэнтаў, абмяжоўвае грамадзянскія й палітычныя правы ды не дазваляе разьвівацца грамадзянскай супольнасьці.

Улада ня церпіць крытыкі, перасьледуе журналістаў і праваабаронцаў.
Галоўная супярэчнасьць, інтрыга бачыцца ў тым, што гэтыя дзеяньні ўлады супярэчаць і Канстытуцыі Беларусі й міжнародным пагадненьням.

Канстытуцыя РБ дае права на свабоду аб’яднаньняў, распаўсюд інфармацыі, свабоду меркаваньняў, абавязуе дзяржаўныя ворганы прымаць захады дзеля абароны правоў і свабодаў асобы.

Парушаюцца міжнародныя абавязкі, Усеагульная дэклярацыя правоў чалавеку, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Бяляцкі пералічвае правы людзей, адпаведна з Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі.
“Навошта вы гэтую Дэклярацыю падпісвалі? Выйдзіце з ААН і АБСЭ – і ўсё будзе зразумела, дзе мы знаходзімся”, – Бяляцкі зьвярнуўся да пракурора як прадстаўніка дзяржавы.

“Дзяржава парушае правы звычайных грамадзянаў і такія працэсы маюць палітычны характар. Па стаўленьні ўлады да праваабаронцаў можна меркаваць пра дэмакратычны характар краіны”.

Бяляцкі згадвае Ўзбэкістан, дзе сядзяць дзясяткі праваабаронцаў, Расею, дзе на Каўказе праваабаронцаў проста забіваюць, і параўноўвае з сытуацыяй у Беларусі.

Палітычны характар справы падкрэсьлівае й тое, які ажыятаж адбываецца тут вакол суду, і тое, як мяне з машынай ДАІ возяць з Валадаркі, і тое, што піша пра суд дзяржаўная прэса. Інфармацыя дзяржаўных СМІ – гэта наўпроставы ціск на суд.

Я рады, што шмат гаварылася пра “Вясну”, бо без разуменьня працы праваабаронцаў у Беларусі, суду могуць быць незразумелыя матывы й дзеяньні, якія тут разглядаліся”. Бяляцкі падрабязна распавядае пра статутныя мэты “Вясны”: “Вясна” існуе 15 гадоў у вельмі няпростых умовах. Адной з асноўных нашых задачаў зьяўляецца дапамога ахвярам палітычных рэпрэсыяў. За гэты час мы дапамаглі тысячам людзей”.

Мы маем дастаткова высокі аўтарытэт, і ўсе гэтыя прэміі, якія тут агучваліся, – гэта сьведчаньне той драматычнай сытуацыі, якая склалася ў Беларусі. Гэта міжнародныя сыгналы Беларусі, што трэба нешта мяняць.

Усе гэтыя гады мы праводзілі грамадзкія кампаніі: супраць сьмяротнага пакараньня, за свабодныя выбары, мы назіралі за выбарамі 2008 і 2010 году. Мы ўдзельнічалі ў праваабарончых місыях у іншых краінах, бралі ўдзел у міжнародным назіраньні за выбарамі.

Мы шмат у чым ратуем гонар Беларусі ў вачах міжнароднай супольнасьці.
Акты падаткавай інспэкцыі я лічу незаконнымі. Я адчуваю сябе абсалютна невінаватым. У 2011 годзе я мог выехаць за мяжу, але не зрабіў гэта. Я займаюся 30 гадоў праваабарончай дзейнасьцю”.

Доўгія аплядысмэнты пасьля выступу.

Выступы ў спрэчках завершаныя: прысуд Алесю Бяляцкаму абвесьцяць 24 лістападу аб 11 гадзіне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Прения сторон по делу Алеся Беляцкого закончены. Приговор будет оглашен 24 ноября

На предыдущем судебном заседании 22 ноября гособвинитель запросил у суда время на подготовку к спорам. Адвокат поддержал предложение.

С большой вероятностью сегодня станет известно, какое наказание потребует для руководителя центра «Весна» прокурор Сайковский.

Председателю Правозащитного Центра “Вясна” Алесю Беляцкому грозит до семи лет тюрьмы. Его обвиняют в неуплате налогов в особо крупном размере (ч.2 ст. 243 УК РБ). Основанием для возбуждения дела стала информация о счетах Беляцкого в Литве и Польше. Правозащитник находится за решеткой с 4 августа. Суд над Алесем Беляцким начался 2 ноября.

Судья – Сергей Бондаренко. Прокурор – Владимир Сайковский. Адвокат – Дмитрий Лоевский.

10-10. Выступает прокурор. Говорит, что оплата налогов является обязанностью всех граждан Беларуси.

Сайковский указывает, что обвиняемый – человек образованный и в некоторых кругах общества даже уважаемый, и поэтому знал, что надо платить налоги.

Прокурор называет те же цифры перечислений в 2007-2010 на счета в банках Литвы и Польши – 567 тысяч евро.

“Доказательств, исследованных в суде в совокупности достаточно для признания Беляцкого виновным”, – заявил прокурор.

“Подлинность банковских документов не вызывает сомнений. То, что на них нет печатей и подписей не существенно”.

“Являются ли средства, которые поступали, доходами? Деятельность от имени такой неправомочной организации как “Весна” не может влиять на исполнение долга оплаты налогов гражданином Беляцким”.

10-30. Прокурор ссылается на Налоговый Кодекс, согласно ему должны облагаться все доходы, которые пришли из-за рубежа. Под исключение случай с Беляцким не попадает, отмечает он, и критически оценивает показания Беляцкого в суде, его объяснения, что деньги шли на правозащитную деятельность и помощь репрессированным.

“Таким образом установлено, что Потребление денег по литовским и польским счетам совершалось Беляцким по собственному усмотрению, и эти деньги относятся к его доходам,” – заявил прокурор.

Прокурор потребовал наказать Алеся Беляцкого 5 годами колонии усиленного режима, с конфискацией имущества.

10-40. Началось выступление адвоката. Он напомнил, кого именно судят: перед вами человек, который неоднократно выдвигался на Нобелевскую премию мира, избран вице-президентом Международной федерации прав человека, лауреат премий, почетный гражданин города Генуя, филолог, литератор, бывший директор музея Максима Богдановича.

“Обвинение не соответствовало нормам Уголовного кодекса и нарушало право на защиту – не содержало времени и места правонарушения и способа его совершения”.

Адвокат Лоевский: “Мы не услышали, откуда взялись цифры полученных Беляцким средств. И нет доказательств, что было умышленное уклонение от налогов. Точно следствием установлено, что он имеет два счёта за границей и что на их поступали какие-то средства. Все остальное не доказано, а является лишь мнением следствия. Не доказано, что средства с зарубежных счетов поступили в Беларусь”.

11-00. Адвокат отмечает, что не был выполнен ряд поручений заместителя прокурора Минска по этому делу, не выполнялись и ходатайства защиты.

“Направления дела в суд в таком виде, даже с непереведёнными с иностранных языков распечатками из банков является подтверждением необективности налоговых проверок в отношении Беляцкого”.

“Мы так и не услышали, откуда взялись эти цифры в обвинении, даже свидетели со стороны обвинения давали показания, которые оправдывают Беляцкого”.

“Сегодня известно лишь то, что у Беляцкого есть какие-то счета, на которые перечислялись какие-то суммы, часть из которых использовалась им на правозащитную деятельность”.

“Не доказано, каким образом и в каком объёме эти средства попадали в Беларусь, и попадали ли они вообще. Поэтому на все эти средства не распространяется белорусский закон о зарубежной гуманитарной помощи. Кроме того, эти деньги не являются “безвозмездной” помощью. Таким образом, со стороны Беляцкого никаких нарушений 24-го декрета не было”.

Адвокат, ссылаясь на действующие законы, заявил, что перечисленные средства не относятся к налогооблагаемым доходам.

“К объектам налогооблажения не относятся средства, полученные от одного лица другим для выполнения конкретных обязанностей или передачи третьим лицам”, – адвокат процитировал статью Налогового кодекса и заявил, что у Беляцкого именно такой случай.

“Эти деньги не были доходами Беляцкого, а получались для правозащитной деятельность, в перечислениях в графе назначение фигурирует Правозащитный Центр “Вясна”, конкретные направления деятельности, проекты, командировки”.

Следствие умышленно не выполнила просьбу защиты и не обратилось в международные организации, что перечисляли деньги, чтобы узнать, на какие цели деньги были потрачены да и удовлетворены ли они их использованием. Ведь такие документы, на взгляд адвоката, полностью оправдывали бы Беляцкого. Поэтому обвинению это невыгодно. Возникает вопрос: кто и что хотел в ходе следствия доказать?

Запрос в литовский банк пошёл к началу уголовного дела – поэтому нарушены нормы акта о правовой помощи и данные получены незаконно. Бумаги из Литвы – ксерокопии документов, что есть в деле – не заверенные ни гербовыми печатями, ни подписями официальных лиц, а часто там даже нет и печати банка.

Не понятно, на каком основании коммерческий банк даёт ответ с содержанием коммерческой тайны иностранной структуре. А потому эта информация не может считаться доказательством, отметил адвокат.

11-50. Адвокат обращает внимание суда, что часть материалов дела является анонимными обращениями, что противоречит Уголовно-процессуальному кодексу.

“Ряд расписок вообще не относятся к делу, значения как доказательств не имеют”.

“Это создает у суда лживое впечатление о наличии какой-то доказательной базы”.

“Принадлежность электронного почтового ящика Владимиру Лабковичу, из которой взяты определенные материалы в дело, не доказана. И вообще сведения, полученные в результате оперативно-поисковой деятельности, не могут быть положены в обвинение”, – заявил адвокат.

Адвокат ссылается на недавнее послание президента о перспективах деятельности судебной системы, где отмечается о недопустимость осуждения невиновных. Это вызвало улыбки в зале. Адвокат просит полностью оправдать Беляцкого и отменить арест на имущество. Зал аплодируе адвокату.

11-55. Алесь Беляцкий выступает с последним словом. Он согласен со всеми аргументами адвоката. Говорит, что дело имеет политический подтекст. “Поэтому мы с адвокатом пробуем докричаться до солнца”, – сказал Беляцкий. По его словам, КГБ сознательно работает против правозащитников – отсюда это дело.

Алесь Беляцкий: Начну с того, что мой друг дал мне почитать старую советское книгу о противодействие КГБ правозащитникам в СССР. 40 лет прошло, но эти 3 месяца я чувствую, что вернулся в СССР. Только на каком-то другом уровне состоялась эта реинкарнация.

Когда мы ехали на обыск в Раков, я пытался разговорить сотрудников, почему они работают старыми методами. Я не верю в то, что КГБ, другие госслужбы не знают, чем занимается “Весна”.

Если они видят в нас источник для средств оппозиции, это недоработка, непрофессионализм. Я в это не верю. КГБ прекрасно знает, чем мы занимаемся в Беларуси и сознательно, целенаправленно работает против правозащитников, используя любые методы.

Беляцкий напоминает, что всего около 400 организаций было закрыто властями, и что “Весну» не регистрируют даже после решения Комитета по правам человека ООН, а также то, что в 2006 году была введена уголовная ответственность за деятельность от имени незарегистрированной организации.

В 2011-м году было организовано настоящее преследование «Вясны» и меня как председателя. В Беларуси сложилась авторитарная власть, и места для правозащитников власти не видят.

Много моих друзей выброшены с работы, преследуются в административном порядке и другим образом. Власть преследует политических противников, ограничивает гражданские и политические права и не позволяет развиваться гражданскому обществу.

Власть не терпит критики, преследует журналистов и правозащитников.
Главное противоречие, интрига видится в том, что действия власти противоречат и Конституции Беларуси и международным соглашениям.

Конституция РБ дает право на свободу объединений, распространение информации, свободу мнений, обязывает государственные органы принимать меры для защиты прав и свобод личности.

Нарушаются международных обязательства, Всеобщая декларация прав человека, Международный пакт о гражданских и политическим правах.

Беляцкий пересчитывает права людей, соответственно с Конституцией и международными договорами.
“Зачем вы эту Декларацию подписывали? Выйдите из ООН и ОБСЕ – и всё будет понятно, где мы находимся”, – Беляцкий обратился к прокурору как представителю государства.

“Государство нарушает права обычных граждан и такие процессы имеют политический характер. По отношению власти к правозащитникам можно судить о демократическом характере страны”.

Беляцкий упоминает Узбекистан, где сидят десятки правозащитников, Россию, где на Кавказе правозащитников просто убивают, и сравнивает с ситуацией в Беларуси.

Политический характер дела подчёркивает и то, какой ажиотаж происходит здесь вокруг суда, и то, как меня с машиной ГАИ возят из Окрэстино, и то, что пишет о суде государственная пресса. Информация государственных СМИ – это прямое давление в суд.

Я рад, что много говорилось о «Весне», так как без понимания работы правозащитников в Беларуси, суду могут быть непонятны мотивы и действия, которые здесь рассматривались”. Беляцкий подробно рассказывает об уставных целях “Вясны”: “Вчсна” существует 15 лет в очень непростых условиях. Одной из основных наших задач является помощь жертвам политических репрессий. За это время мы помогли тысячам людей”.

Мы имеем достаточно высокий авторитет, и все эти премии, которые здесь озвучивались, – это свидетельство той драматичной ситуации, сложившейся в Беларуси. Это международные сигналы Беларуси, что надо что-то менять.

Все эти годы мы проводили общественные кампании: против смертной казни, за свободные выборы, мы наблюдали за выборами 2008 и 2010 годах. Мы участвовали в правозащитных миссиях в других странах, принимали участие в международном наблюдении за выборами.

Мы во многом спасаем честь Беларуси в глазах международного сообщества.
Акты налоговой инспекции я считаю незаконными. Я чувствую себя абсолютно невиновным. В 2011 году я мог выехать за границу, но не сделал этого. Я занимаюсь 30 лет правозащитной деятельностью”.

Долгие аплодисменты после выступления.

Выступления в прениях завершены: приговор Алесю Беляцкому объявят 24 ноября в 11 часов.

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Белаурскі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі:

One thought on “Спрэчкі бакоў па справе Алеся Бяляцкага скончаныя. Прысуд будзе абвешчаны 24 лістападу”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>