2011 24/11
Алесь Бяляцкі, прысуд 24.11.2011, Менск

Алесь Бяляцкі, прысуд 24.11.2011, Менск

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка абвесьціў прысуд віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. За паўгадзіны да пачатку на ўваходзе ў залу судовага паседжаньня перад рамкай для другога этапу праверкі – вялікая чарга прысутных.

Людзі перад уваходам у залу суда

Людзі перад уваходам у залу суда

Адвакат Лаеўскі паспрабаваў прайсьці без праверкі. Яго груба вяртае ахова ў цывільным ўжо ад дзьвярэй судове салы й патрабуе прайсці асабісты дагляд. Адвакат тлумачыць свой статус працэсуальнай асобы, аднак і гэта не адразу дзейнічае.

Спроба абшукаць адваката ...

Спроба абшукаць адваката Лаеўскага ...

У знак пратэсту на ўваходзе, дзе супрацоўніца міліцыі перапісвае прозьвішчы тых, хто ўваходзіць у залу, нехта называецца як Эштан… Супрацоўніца на поўным сур’ёзе глядзіць на мужчыну й удакладняе: “што вы прадстаўляеце?” У адказ гучыць кароткае: “Эўразьвяз”. На твары міліцыянткі зьдзіўленьне й разгубленасьць. Тым часам мужчына пад сьмех бліжэйшых з прысутных – спакойна праходзіць ва ўжо амаль поўную залу судовага паседжаньня без чарговага акту ганебнай рэгістрацыі … У зале суду – кіраўнікі дыпляматычных місыяў ЗША, Францыі, Вугоршчыны і Нямеччыны, праваабаронцы зь Беларусі, Расеі й Францыі. Дзясяткі фота- і відэакамэраў.

Прадстаўнікі дыпмісыяў у Беларусі ...

Прадстаўнікі дыпмісыяў у Беларусі ...

У выніку месцаў усім не хапіла. Многія стаяць у праходах. Прыйшлі таксама: былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў, праваабаронца Людміла Гразнова, літаратар Алесь Пашкеквіч і Эдуард Акулін. Сабралася больш за сто чалавек.

... прасдтаўнікі Амбасадаў - у першых шэрагах прысутных ...

... прасдтаўнікі Амбасадаў - у першых шэрагах прысутных ...

Перад паседжаньнем назіраецца напружанае чаканьне на тварах людзей, якія разумеюць важнасьць таго, што адбываецца.

...

...

Пракурор Сайкоўскі на сваім месцы. Ён азіраецца й глядзіць на цалкам запоўненую прысутнымі залу.

Пракурор Сайкоўскі - позірк на прысутных ...

Пракурор Сайкоўскі - позірк на прысутных ...

...

...

Сакратарка – аб чымсьці глыбока задумалася й шырока расплюшчанымі вачыма глядзіць навокал невідушчым позіркам.

Сакратарка й міліцыянт аховы ...

Сакратарка й міліцыянт аховы ...

Раптам яна зпахапілася, узьнімаецца зь месца й скіроўваецца да дзьвярэй, каб суправадзіць у залу судзьдзю …

...

...

11.00. Паседжаньне пачалося. Судзьдзя Сяргей Бандарэнка чытае прысуд.

Судзьдзя Бандарэнка зачытвае прысуд Алесю Бяляцкаму

Судзьдзя Бандарэнка зачытвае прысуд Алесю Бяляцкаму

На просьбу Бяляцкага зачытваецца ўвесь прысуд. А выніковая частка будзе перакладацца на беларускую мову. Судзьдзя чытае: суд устанавіў ухіленьне Бяляцкага ад падаткаў, зачытвае тыя ж лічбы атрыманых ім прыбыткаў, што і называліся пракурорам. Судзьдзя чытае скарагаворкаю. Ён запавольвае чытаньне толькі на лічбах (Радыё Свабода). 11-20. Суд прызнаў віну даказанай. Тацяна Равяка дастала вялікі плякат “Свабоду Бяляцкаму” з партрэтам правабаронцы за кратамі. Ахова й судзьдзя ніяк не рэагуюць.

Плякат "Свабоду Алесю Бяляцкаму... !" у судове зале

Плякат "Свабоду Алесю Бяляцкаму... !" у судовае зале

Равяка павярнула плякат, каб бачылі ва ўсіх кутках залы. На плякаце напісана: «Свабоду Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзыдэнту міжнароднай федэрацыі правоў чалавеку». (Радыё Свабода).

11-30. Судзьдзя суду Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка абвясьціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Паводле рашэньня суду, Бяляцкі мусіць сплаціць 721 мільёнаў стратаў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны. Пры гэтым асуджанаму даецца тэрмін у адзін месяц для таго, каб пагасіць дадзеныя сумы ў добраахвотным парадку. Судзьдзя адзначыў, што маёмасьць, зарэгістраваная, у тым ліку й на іншых асобаў, павінная быць зьвернутая ў кошт прысуду па грамадзянскім пазове.

У адказ з судовае залы гучыць: «Ганьба!», «Жыве «Вясна!» На выхадзе з залы пракурор быў “заплясканы” й пад воклічы … абураных грамадзянаў з ганьбаю зьбег на другі паверх будынку суда.

11-50. Людзі не разыходзяцца. Амбасадар Летувы выказаў падтрымку жонцы Бяляцкага.

Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды ўсіх палітвязьняў “неадкладна й безумоўна”. Пра гэта заявіў журналістам 24 лістападу часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкал Скэнлан адразу пасьля вынясеньня прысуду Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН.

Натальля Пінчук, жонка А.Бяляцкага дае інтэрвію пасьля прысуду 24.11.2011

Натальля Пінчук, жонка А.Бяляцкага дае інтэрвію пасьля прысуду 24.11.2011

У фае суду людзі разгарнулі транспарат у абарону Бяляцкага. Палкоўнік Яўсееў прыгразіў затрымаць тых, хто трымаў расьцяжку.

Галоўны міліцыянт Меснку ... Яўсееў пагражаў затрымаць "вясноўца" за ўзьняты ў паветра ў фае будынку суду плякат "Вясну - не спыніць!"

Галоўны міліцыянт Меснку ... Яўсееў пагражаў затрымаць "вясноўцамі" за ўзьняты ў паветра ў фае будынку суду плякат "Вясну - не спыніць!"

Жонка Алеся Бяляцкага: Прысуд чаканы

Танны газ забяспечаны: Бяляцкі атрымаў 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму

МЗС Польшчы: Гэта прысуд правам чалавека ў Беларусі

Валянцін Стэфановіч: “Мы будзем змагацца да апошняга”

Алесь Беляцкий приговорен к четырем с половиной годам лишения свободы в колонии усиленного режима

Приговор Беляцкому — набор геополитических факторов

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Объявлен приговор правозащитнику Алесю Беляцкому: 4,5 года усиленного режима с конфискацией имущества (фоторепортаж)

Судья суда Первомайского района Минска Сергей Бондаренко объявил приговор вице-президенту Международной федерации прав человека, председателя правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого.

За полчаса до начала на входе в зал судебного заседания перед рамкой для второго этапа проверки – большая очередь присутствующих.

Адвокат Лоевский попытался пройти без проверки. Его грубо возвращает охрана в штатском уже от дверей судебного зала и требует пройти личный досмотр. Адвокат объясняет свой статус процессуального лица, однако и это не сразу действует.

В знак протеста на входе, где сотрудница милиции переписывает фамилии тех, кто входит в зал, кто-то называется как Эштон … Сотрудница на полном серьёзе смотрит на мужчину и уточняет: “Что вы представляете?” В ответ звучит краткое: “Евросоюз”. На лице милиционера удивление и растерянность. Тем временем мужчина под смех ближайших из присутствующих – спокойно проходит в уже почти полный зал судебного заседания без позорного акта очередной регистрации …

В зале суда – руководители дипломатических миссий США, Франции, Венгрии и Германии, правозащитники из Беларуси, России и Франции. Десятки фото-и видеокамер. В результате мест всем не хватило. Многие стоят в проходах.

Пришли также: бывший кандидат в президенты Владимир Некляев, правозащитник Людмила Грязнова, литератор Алесь Пашкеквич и Эдуард Акулин. Собралось более ста человек. Перед заседанием наблюдается напряженное ожидание на лицах людей, которые понимают важность происходящего.

Прокурор Сайковский на своём месте. Он оглядывается и смотрит на полностью заполненный присутствующими зал. Секретарша – о чём-то глубоко задумалась и также широко открытыми глазами смотрит вокруг невидящим взглядом. Вдруг она спохватилась, поднимается с места и направляется к двери, чтобы сопроводить в зал судью …

11.00.Заседание началось. Судья Сергей Бондаренко читает приговор. По просьбе Беляцкого зачитывается весь приговор. А итоговая часть будет переводиться на белорусский язык. Судья читает: суд установил уклонение Беляцкого от налогов, зачитывает те же цифры полученных им доходов, что и назывались прокурором. Судья читает скороговоркой. Он замедляет чтение только на цифрах (Радио Свобода).

11-20. Суд признал вину доказанной.

Татьяна Ревяко достала большой плакат “Свободу Беляцкому” с портретом правозащитника за решёткой. Охрана и судья никак не реагируют. Ревяко повернула плакат, чтобы видели во всех уголках зала. На плакате написано: «Свободу Алесю Бяляцкаму, вице-президенту международной федерации прав человека». (Радио Свобода).

11-30. Судья суда Первомайского района Минска Сергей Бондаренко объявил приговор вице-президенту Международной федерации прав человека, председателю правозащитного центра «Вясна» Алесю Беляцкому: 4,5 года усиленного режима с конфискацией имущества.

По решению суда, Беляцкий должен выплатить 721 миллионов убытков и 36 миллионов государственной пошлины. При этом осужденному даётся срок в один месяц для того, чтобы погасить данные суммы в добровольном порядке. Судья отметил, что имущество, зарегистрированное, в том числе и на других лиц, должно быть обращено в счёт приговора по гражданскому иску.

В ответ из судебное зала звучит: «Позор!», «Да здравствует “Весна!”» На выходе из зала прокурор был “захлопанный” и под возгласы … возмущённых граждан с позором убежал на второй этаж здания суда.

11-50. Люди не расходятся. Посол Литвы выразил поддержку жене Беляцкого. Соединенные Штаты Америки призывают белорусское правительство освободить правозащитника Алеся Беляцкого и всех политзаключенных “немедленно и безусловно”. Об этом заявил журналистам 24 ноября временный поверенный в делах США в Беларуси Майкал Скэнлан сразу после вынесения приговора Беляцкому, сообщает БелаПАН.

11-30. Судья суда Первомайского района Минска Сергей Бондаренко объявил приговор вице-президенту Международной федерации прав человека, председателя правозащитного центра «Вясна» Алесь Беляцкий: 4,5 года усиленного режима с конфискацией имущества. Имущество обвиняемого, в том числе и зарегистрированную на других лиц, отобрать ради исполнения приговора.

В фойе суда люди развернули транспарат в защиту Беляцкого. Палковник Евсеев пригрозил задержать тех, кто держал растяжку.

Владимир Некляев: “Золотой запас” Лукашенко – в тюрьмах

Гарри Погоняйло: Преступный заказ выполнен преступными методами

Анатолий Лебедько: Приговор Беляцкому – объявление войны оппозиции и Западу

*
*
Паводле Радыё Свабода, БелаПАН, charter97.org,
spring96.org, Licviny-INFA,
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
Фота: Ales` (Licviny-INFA)

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>