2011 25/11
gramadzianskaja-supolnasc

24 лістападу 2011 выбітны праваабаронца, адзін з пачынальнікаў і нязьменных лідэраў грамадзянскай супольнасьці незалежнай Беларусі, чалавек, чыя дзейнасьць вядомая сотням і тысячам людзей не толькі на радзіме, але і ў замежжы, Алесь Бяляцкі быў несправядліва й мэтанакіравана асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Шматгадовая дзейнасьць Алеся Бяляцкага зрабіла яго сябрам тых, хто цярпеў ад прыцісканьні правоў чалавеку ў Беларусі, і стаў ненавісным для тых, хто санкцыянаваў і зьдзяйсьняў тыя прыцісканьні. Яго прызналі вінаватым ў быццам бы зьдзейсьненым “ухіленьні ад выплаты сумаў падаткаў у асабліва буйным памеры”.

Распачынаньне крымінальнае справы супраць Алеся Бяляцкага, наступнае ейнае вядзеньне й вынясеньне прысуду мелі няпраўны характар. Парушэньні працэсуальнага заканадаўства стала прысутнічалі падчас сьледзтва й судовага разьбіральніцтва. Так, незаконна ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага была ўжытая мера стрыманьня ў вяглядзе ўтрыманьня пад вартай. Сьледства, не імкнучыся да ўстанаўленьня ісьціны па справе, адмовілася зьвярнуцца да фундацыяў, якія пералічвалі сродкі Алесю Бяляцкаму, з запытам аб іхным мэтавым прызначэньні, ігнаруючы адпаведнае прадпісаньне з боку пракуратуры. Мелі месца й іншыя сур’ёзныя парушэньні, якія ў любым справядлівым судзе, былі б на баку Алеся, але на якія беларускі суд заплюшчыў вочы.

Па хадзе судовага працэсу сталася відавочным, што прычынаю распачынаньня крымінальнага перасьледу Алеся Бяляцкага стала ягоная шматгадовая дзейнасьць на ніве абароны правоў чалавеку ў Беларусі. Разам з сваімі калегамі з праваабарончага цэнтру “Вясна” ён непахісна станавіўся на абарону тых, чые правы парушаліся дзяржаўнай машынай краіны. Асуджэньне Алеся Бяляцкага сталася яшчэ адным крокам у шматгадовай рэпрэсыўнай палітыцы ўладаў Беларусі ў дачыненьні да праваабарончых арганізацыяў. Да прымусовага пазбаўленьня афіцыйнага статусу правааборончых арганізацыяў, забароны іхнага ўтварэньня ў краіне, крыміналізацыі дзейнасьці незарэгістраваных арганізацыяў, стварэньня разнастайных перашкодаў і ціску з боку спэцслужбаў цяпер дадаўся й такі надуманы спосаб абвінаваціць і засудзіць абаронцу правоў чалавеку, які быў выкарыстаны супраць Алеся Беляцкага.

Мы выказваем сваё рашучае абурэньне вынесеным Алесю Бяляцкаму прысудам. Мы лічым, што крымінальная справа супраць яго ня мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску й рэпрэсыяў супраць праваабаронцы, ягоных калегаў з цэнтру “Вясна” і ўсяго праваабарончага руху краіны ў прыватнасьці. Мы перакананыя, што прысуд мае незаконны характар. Мы патрабуем адмены незаконна вынесенага прысуду й неадкладнага вызваленьня Бяляцкага.

Таксама мы выказваем сваю шчырую падтрымку Алесю й спадзяемся на ягонае хутчэйшае апраўданьне ды вызваленьне справядлівым судом. Мы заклікаем усіх калегаў, проста грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага ды патрабаваць ягонага найхутчэйшага вызваленьня.

Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыюм ЭўраБеларусь
Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА
Вольга Смалянка й Алена Танкачова, Цэнтар праўнай трансфармацыі
Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь
Жана Літвіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў
Алег Гулак, Беларускі гэльсынскі камітэт
Вітаўт Руднік, ГА “Цэнтар “Трэці сектар”
Ларыса Андросік, ГА “Дыярыюш”
Алесь Капуцкі, Цэнтар “Кросны”
Юры Глебік, Сьвіслацкая суполка імя братоў Каліноўскіх
Мікалай Уласевіч, ГІ “Астравецкая атамная – гэта злачынства!”
Алесь Крот, моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада”
Сьвятлана Зінкевіч, МПОО “АКТ”
Яўген Прэйгерман, ГА “Дыскусыйна-аналітычная супольнасьць “Лібэральны клюб”
Тацяна Канопкіна, Гарадзенскае адзьдзяленьне «Таварыства беларускай школы»
Вадзім Болбас, Сьветлагорская арганізацыя ГА БНФ “Адраджэньне”
Аляксей Шэін, ЦСІ “Новае грамадзтва”
Віталь Васількоў, Фонд садзейнічаньня ўстойліваму разьвіцьцю
Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае Таварыства
Сьвятлана Каралёва, Альтэрнатыўная Моладзевая Плятформа
Тацьцяна Вадалажская, Агенцыя гуманітарных тэхналёгіяў
Аляксандар Ярашук, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП)
Алесь Лозка, РГА “Таварыства беларускай школы”
Ганна Герасімава, Беларускі дом правоў чалавеку ў Вільні
Міраслаў Кобаса, АГА “Фонд імя Льва Сапегі”
Ірына Сухій, грамадзкае аб’яднаньне “Экадом ”
Вольга Карач, Міжнародны цэнтар грамадзкіх ініцыятываў “Наш Дом”
Уладзімер Мацкевіч, Часовы каардынацыйны камітэт НП ФГС УП
Сяргей Варанкевіч, РГМА “Грамадзянскі форум”
Уладзімер Кобец, Грамадзянская кампанія “Эўрапейская Беларусь”
Андрэй Ягораў, Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі
Сяргей і Дзіна Шаўцовы, ГІ “За свабоднае веравызнаньне”
Аляксандар Адамянц, Цэнтар эўрапейскіх дасьледваньняў
Юлія і Вольга Бандарэнкі, Грамадзянская ініцыятыва “Вызваленьне”
Тацяна Пашавалава, Грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтпр сацыяльных інавацыяў»
Яраслаў Бекіш, экалягічнае таварыства “Зялёная сетка”
Віталь Броўка, Віцебская моладзевая супольнасьць “Віцебск для мяне”
Дзьмітрый Карпіевіч, Асацыяцыі дадатковай адукацыі й асьветы
Алег Мяцеліца , “Грамадзянскае й палітычнае прадстаўніцтва Беларусі” у Летуве (House of United Belarus)
Зьміцер Бародка, Алесь Зарэмбюк, “Беларускі Дом у Варшаве”
Раіса Міхайлоўская, ГА «Цэнтар па правах чалавеку»
Анатолий Швецов, ОО “Защита прав отцов и детей”
Аляксандар Каралевіч, ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”
Натальля Васілевіч, Цэнтар “Экумена”
Аляксандар Мілінкевіч, ПАГА Рух “За Свабоду”
Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
Галіна Скараход, Гомельскае абласное грамадзкае жаночае аб’яднаньне “Ініцыятыва”

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>