2011 27/11
Вярхоўны Суд

Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь, гэтая ўстанова ладзіць маніторынг дзейнасьці судовай сыстэмы. Таму грамадзянаў просяць дасылаць свае ацэнкі й прапановы па ўдасканаленьні судовай дзейнасьці. Праваабаронцы Віцебску вырашылі адгукнуцца на гэтую прозьбу й накіравалі ў адрас Вярхоўнага суду свае прапановы наконт працы агульных судоў.

Паведамленьне, надоечы атрыманае праваабаронцамі ў адказ на іхны зварот, расчаравала.

Вярхоўны суд ня стаў зважаць на прапановы праваабаронцаў. Адзінае, што ім паведамілі ў адказ – гэта тое, што іхны ліст перанакіраваны старшыні Віцебскага абласнога суду – “для прыняцьця да ведама выкладзеных у лісьце заўвагаў і прапановаў па арганізацыі работы Віцебскага абласнога суду ды раённых судоў Віцебскай вобласьці”.

Перш як выказаць свае меркаваньні наконт дзейнасьці судоў Віцебшчыны, праваабаронцы зьдзейсьнілі ўласны маніторынг працы гэтых судоў. Дзеля гэтага яны неаднаразова наведвалі абласны суд, тры райсуды гораду Віцебску, суд Віцебскага раёну, а таксама суды, разьмешчаныя ў райцэнтрах Лёзна, Гарадок, Сянно, Шуміліна, Дуброўна й Бешанковічы.

Прааналізаваўшы атрыманыя дадзеныя, праваабаронцы склалі сьпіс сваіх рэкамэндацыяў па паляпшэньні працы судоў:

1. Замяніць шыльды на будынках судоў, зрабіць іх на дзьвюх дзяржаўных мовах.
2. Разьмясьціць на будынках судоў інфармацыю пра рэжым працы судоў.
3. Разгрузіць раённыя суды ў г. Віцебску праз увядзеньне спэцыяльных судоў – у выглядзе гарадзкога Адміністратыўнага суду.
4. Пашырыць паўнамоцтвы й частату ўдзелу ў працэсах народных засядацеляў.
5. Выдаліць з будынкаў судоў службы, якія не датычаць судовай сыстэмы (управу юстыцыі, адвакацкія канторы, юрыдычныя кансультацыі й г. д.).
6. Перавесьці суд Чыгуначнага раёну г. Віцебску ў асобны будынак.
7. Перавесьці сакратарыяты судоў на кампутарны набор пратаколаў судовых паседжаньняў непасрэдна падчас судовых працэсаў.
8. Увесьці абавязковы відэазапіс судовых працэсаў.
9. Адмяніць запісы ў журнал наведвальнікаў, якія робіць супрацоўнік міліцыі на ўваходзе ў суд.
10. Аднавіць гендэрную роўнасьць судзьдзяў раённых судоў.
11. Шырэй выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналёгіі. Разгледзець магчымасьць электроннай падачы заяваў і скаргаў.
12. Стварыць сайт Віцебскага абласнога суду.
13. Зрабіць працу судоў больш публічнай. Абавязаць старшыню Віцебскага суду выступаць з паўгадавымі справаздачамі для шырокай грамадзкасьці.

Праваабаронцы не губляюць надзеі на тое, што праведзеная імі праца ня застанецца дарэмнай і што Віцебскі абласны суд, у які “адфутболілі” іхны ліст, прыслухаецца да іх прапановаў. “Спадзяюся, наш сьціплы ўдзел у справе маніторынгу судоў паспрыяе паляпшэньню іхнага матэрыяльна-тэхнічнага стану, зробіць больш камфортнымі месцы працы судзьдзяў, а таксама спросьціць зносіны грамадзянаў з судовай сыстэмай,” – заяўляе адзін з ініцыятараў звароту ў Вярхоўны суд Леанід Сьвецік.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебские правозащитники откликнулись на просьбу Верховного суда и в ответ получили отписку

Как сообщается на сайте Верховного суда Республики Беларусь, это заведение проводит мониторинг деятельности судебной системы. Поэтому граждан просят присылать свои оценки и предложения по совершенствованию судебной деятельности. Правозащитники Витебска решили откликнуться на эту просьбу и направили в адрес Верховного суда свои предложения по поводу работы общих судов. Сообщение, на днях полученное правозащитниками в ответ на их обращение, разочаровало.

Верховный суд не стал обращать внимание на предложения правозащитников. Единственное, что им сообщили в ответ – это то, что их письмо перенаправлено председателю Витебского областного суда – “для принятия к сведению изложенных в письме замечаний и предложений по организации работы Витебского областного суда и районных судов Витебской области”.

Прежде чем высказать своё мнение по поводу деятельности судов Витебщины, правозащитники осуществили собственный мониторинг работы этих судов. Ради этого они неоднократно посещали областной суд, три райсуда города Витебска, суд Витебского района, а также суды, расположенные в райцентрах Лиозно, Городок, Сенно, Шумилино, Дубровно и Бешенковичи.

Проанализировав полученные данные, правозащитники составили список своих рекомендаций по улучшению работы судов:

1. Заменить вывески на зданиях судов, сделать их на двух государственных языках.
2. Разместить на зданиях судов информацию о режиме работы судов.
3. Разгрузить районные суды в г. Витебске через введение специальных судов – в виде городского Административного суда.
4. Расширить полномочия и частоту участия в процессах народных заседателей.
5. Удалить из зданий судов службы, которые не касаются судебной системы (управление юстиции, адвокатские конторы, юридические консультации и т. д.).
6. Перевести суд Железнодорожного района г. Витебска в отдельное здание.
7. Перевести секретариаты судов на компьютерный набор протоколов судебных заседаний непосредственно во время судебных процессов.
8. Ввести обязательную видеозапись судебных процессов.
9. Отменить записи в журнал посетителей, которые делает сотрудник милиции на входе в суд.
10. Восстановить гендерное равенство судей районных судов.
11. Шире использовать информационные технологии. Рассмотреть возможность электронной подачи заявлений и жалоб.
12. Создать сайт Витебского областного суда.
13. Сделать работу судов более публичной. Обязать председателя Витебского суда выступать с полугодовыми отчетами для широкой общественности.

Правозащитники не теряют надежды на то, что проведенная ими работа не станет напрасной и что Витебский областной суд, в который “отфутболили” их письмо, прислушается к их предложениям. “Надеюсь, наше скромное участие в деле мониторинга судов поспособствует улучшению их материально-технического состояния, сделает более комфортными места работы судей, а также упростит общение граждан с судебной системой,” – заявляет один из инициаторов обращения в Верховный суд Леонид Светик.

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>