2011 29/11
20111128_viluha_t

Руслан Вілюха, Крупкі

У раённым цэнтры Крупкі ў ноч з 18 на 19 лістападу ў рамках спэцапэрацыі «Правапарадак» міліцыя сапраўды ўчыняла беззаконьне.

Усяго адзін дакумэнт абвяргае так званае «абвяржэньне» УУС Менскага аблвыканкаму, у якім сьцьвярджаецца што «дзеяньні супрацоўнікаў Крупскага РАЎС і палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня былі абсалютна законнымі», пішуць «Беларускія навіны».

Гэты ж дакумэнт, мякка кажучы, ставіць у няёмкае становішча намесьніка міністру ўнутраных справаў Яўгена Палудня, які заявіў журналістам, што ў Крупках «усё было ў рамках закону”. Ці то палкоўнік жыве па нейкіх сваіх уласных законах, ці то ён вельмі дрэнна інфармаваны высокапастаўлены міліцэйскі чыноўнік.

Як мінімум тры чалавекі ў тую ноч былі незаконна затрыманыя, на іх безпадстаўна склалі пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях, іх дарма пратрымалі амаль трое сутак у ізалятары. Такія высновы вынікаюць з пастановаў суду Крупскага раёну.

На сайце кампаніі «Гавары праўду!» Апублікаваныя фотакопіі пастановы аб спыненьні вытворчасьці па справе аб адміністратыўным правапарушэньні ў дачыненьні да Руслана Вілюхі. Дакумэнт датаваны 21 лістападам. Справа 25-гадовага мужчыны асабіста разглядала старшыня суду Крупскага раёну Любоў Сівакова.

На Руслана было складзена адразу два пратаколы, якія афармляў ўчастковы Крупскага РАЎС В.Чапенец. Падставамi для запаўненьня блянкаў сталіся рапарты байцоў палку міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП) УУС Менскага аблвыканкаму, якія праводзілі «прафіляктычную адпрацоўку» Крупак.

У прыватнасьці, міліцыянт Д.А. Мадэнкоў напісаў у рапарце, што ў другой гадзіне ночы ў краме «Ля гасьцінцу» Вілюха, які знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня, «у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі паводзіў сябе абуральна, чапляўся да грамадзянаў, перашкаджаў рабіць пакупкі, гучна размаўляў, ужываючы нецэнзурную лаянку, грэбліва выказваўся ў адрас супрацоўнікаў міліцыі “.

Іншы баец – сяржант ПМСП А.Анішчанка – сьцьвярджаў, што Руслан «не падпарадкоўваўся патрабаваньню прайсьці ў службовы аўтамабіль для далейшага разгляду й праходжаньня мэдычнага агляду, упіраўся, хапаўся за староньнія прадметы й форменную вопратку».

І ў судзе, і журналістам, абвінавачаны міліцыянтамі ў «страшных грахах» Руслан Вілюха (дарэчы, сам у мінулым супрацоўнік МУС) распавёў зусім іншую гісторыю аб падзеях той ночы. Ён сапраўды быў у краме «Ля гасіцінцу», калі да гандлёвае кропкі пад’ехаў аўтобус і ўнутр зайшлі спэцназаўцы.

«Чалавек дваццаць іх было, – распавядаў ён. – І таксама зайшлі за пакупкамі. І тут адна пакупніца, калі выходзіла з крамы, неспадзявана зачапіла аднаго міліцыянта. Бо памяшканьне крамы невялікае, столькі народу набілася, цесна. На што ёй з боку спэцназаўцаў вельмі груба было ўказана, што, маўляў, акуратней трэба быць. Хтосьці з маіх таварышаў зрабіў ім заўвагу паводзіць сябе ветліва. Гэта іх завяло. Раздаліся пагрозы, скіраваныя да ўсіх прысутных, а на тварах быў такі выраз нянавісьці да нас, што, здавалася, яны былі гатовыя нас разарваць. Вось менавіта тут я, маючы знаёмства ў свой час з ўнутранымі інструкцыямі МУС па абыходжаньні з грамадзянамі, таксама зрабіў заўвагу афіцэру, які там знаходзіўся. За гэтыя словы мяне папрасілі прайсьці за ім. Я спакойна выйшаў. Мне сказалі залезьці ў “аўтазак”. Мой таварыш задаў пытаньне: «А што ён такое зрабіў, што яго забіраюць?». Ну, і яго таксама пад рукі – і ўсьлед за мною пагрузілі. Мы селі ў самы канец машыны. Да нас падляцелі спэцназаўцы, калі машына ўжо кранулася. Чалавек па пяць на кожнага. Павалілі на падлогу. Па некалькі разоў ударылі дубінкай па рэбрах. У таварыша пасьля гэтых «працэдураў» яны так разбалеліся, што на наступны дзень яго нават спэцыяльна зь ізалятару вазілі ў бальніцу, думалі – пералом. Слава Богу, зафікасваны былі толькі моцныя траўмы … »

Сваю станоўчую ролю адыгралі сьведкі тых падзеяў. Прадавец М.Вашкевіч распавяла, што ў яе прысутнасьці ніхто не крычаў, нецэнзурнай лаянкай не выказваўся, парадку не парушаў. Жанчына патлумачыла, што міліцыю яна не выклікала. Для гэтага не было ніякіх падставаў. Сьведка Е.Дубовік, сам апынуўся ў ролі затрыманага, паказаньні прадаўца пацьвердзіў і дадаў, што абуральна сябе паводзілі менавіта супрацоўнікі міліцыі.

Дзіўна, але ў гэтай сытуацыі судзьдзя Сівакова паверыла не спэцназаўцам, дзеяньні якіх некалькімі днямі пазьней адобрыў намесьнік міністру Палудзень, а грамадзянскім сьведкам, падставаў не давяраць якім, як адзначана ў пастанове, у суда ня маецца. Па сутнасьці, Любоў Сівакова стала на бок Руслана, палічыўшы, што яго віна ў судзе не даказаная. А таму – вытворчасьць па справе ў дачыненьні да крупчаніна «падлягае спыненьню з-за адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу адміністратыўнага правапарушэньня».

20111128-1_postanovlenie
20111128-2_postanovlenie

І яшчэ адзін важны праўны нюанс па сутнасьці. У момант незаконнага затрыманьня Руслан Вілюха знаходзіўся ў нападпітку. Пры аглядзе вызначана алькагольнае апьяненьне – 1,28 праміле. Трохі, але цалкам дастаткова … у нас жа, як кажуць: «Калі пьяны – ужо вінаваты». Аднак у старшыні суда Крупскага раёну на гэты конт сваё асаблівае заснаванае на законе меркаваньне, якое задакумэнтаванае ў пастанове наступным чынам:

«Сам факт знаходжаньня ў грамадзкім месцы Вілюхі Р.А. ў стане алікагольнага апьяненьня не ўтварае складу адміністратыўнага парушэньня».

Засячы б гэтую цытату, як гаворыцца, на носе кожнага, у каго на баку дубінка боўтаецца, ды што на люстэрка наракаць?

У выніку атрымліваецца, што ў спэцназаўцаў не было аніякіх падставаў чапляцца й затрымліваць Руслана, якога ў кантэксьце судовага рашэньня варта разглядаць як пацярпелага ад рук гвалтаўнікоў у форме, якім абсалютна напляваць на тое, што думае пра іх народ. А калі народ плюне?

… Апраўданы цалкам судом Руслан мае намер абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў Генэральнай пракуратуры. І спадзяецца дамагчыся справядлівасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

«Беспредел в Крупках»: суд встал на сторону задержанных

В районном центре Крупки в ночь с 18 на 19 ноября в рамках спецоперации «Правопорядок» милиция действительно творила беззаконие.

Всего один документ опровергает так называемое «опровержение» УВД Минского облисполкома, в котором утверждается что «действия сотрудников Крупского РОВД и полка милиции специального назначения были абсолютно законны», пишут «Белорусские новости».

Этот же документ, мягко говоря, ставит в неловкое положение заместителя министра внутренних дел Евгения Полудня, заявившего журналистам, что в Крупках «все было в рамках закона». То ли полковник живет по каким-то своим собственным законам, то ли он очень плохо информированный высокопоставленный милицейский чиновник.

Как минимум три человека в ту ночь были незаконно задержаны, на них безосновательно составили протоколы об административных правонарушениях, их зря продержали почти трое суток в изоляторе. Такие выводы следуют из постановлений суда Крупского района.

На сайте компании «Говори правду!» опубликованы фотокопии постановления о прекращении производства по делу об административном правонарушении в отношении Руслана Вилюха. Документ датирован 21 ноября. Дело 25-летнего мужчины лично рассматривала председатель суда Крупского района Любовь Сивакова.

На Руслана было составлено сразу два протокола, которые оформлял участковый Крупского РОВД В. В. Чепенец. Основаниями для заполнения бланков стали рапорты бойцов полка милиции специального назначения (ПМСН) УВД Минского облисполкома, которые проводили «профилактическую отработку» Крупок.

В частности, милиционер Д.А. Моденков написал в рапорте, что во втором часу ночи находившийся в состоянии алкогольного опьянения в магазине «Ля гасцінца» Вилюха «в присутствии сотрудников милиции вел себя вызывающе, приставал к гражданам, мешал делать покупки, громко разговаривал, употребляя нецензурную брань, пренебрежительно высказывался в адрес сотрудников милиции».

Другой боец — сержант ПМСН О. Н. Онищенко – утверждал, что Руслан «не подчинялся требованию проследовать в служебный автомобиль для дальнейшего разбирательства и прохождения медосвидетельствования, упирался, хватался за посторонние предметы и форменную одежду».

И в суде, и журналистам, обвиненный милиционерами в «страшных грехах» Руслан Вилюха (кстати, сам в прошлом сотрудник МВД) поведал совсем другую историю о событиях той ночи. Он действительно был в магазине «Ля гасцінца», когда к торговой точке подъехал автобус и внутрь зашли спецназовцы.

«Человек двадцать их было, — рассказывал он. — И тоже зашли за покупками. И тут одна покупательница, когда выходила из магазина, нечаянно зацепила одного милиционера. Ведь помещение магазина небольшое, столько народу набилось, тесно. На что ей со стороны спецназовцев очень грубо было указано, что, мол, аккуратней надо быть. Кто-то из моих товарищей сделал им замечание быть повежливее. Это их завело. Раздались угрозы, обращенные ко всем присутствующим, а на лицах было такое выражение ненависти к нам, что, казалось, они были готовы нас разорвать. Вот тут-то я, ознакомленный в свое время с внутренними инструкциями МВД по обращению с гражданами, тоже сделал замечание находившемуся там офицеру. За эти слова меня попросили проследовать за ним. Я спокойно вышел. Мне сказали залезть в «автозак». Мой товарищ задал вопрос: «А что он такого сделал, что его забирают?». Ну, и его тоже под руки – и вслед за мной погрузили. Мы сели в самый конец машины. К нам подлетели спецназовцы, когда машина уже тронулась. Человек по пять на каждого. Повалили на пол. По нескольку раз ударили дубинкой по ребрам. У товарища после этих «процедур» они так разболелись, что на следующий день его даже специально из изолятора возили в больницу, думали – перелом. Слава Богу, оказались сильные ушибы…»

Свою положительную роль сыграли свидетели тех событий. Продавец Н. В. Вашкевич рассказала, что в ее присутствии никто не кричал, нецензурной бранью не выражался, порядок не нарушал. Женщина пояснила, что милицию она не вызывала. Для этого не было никаких оснований. Свидетель Е.Н. Дубовик, сам оказавшийся в роли задержанного, показания продавца подтвердил и добавил, что вызывающе себя вели именно сотрудники милиции.

Удивительно, но в этой ситуации судья Сивакова поверила не спецназовцам, действия которых несколькими днями позже одобрил замминистра Полудень, а гражданским свидетелям, оснований не доверять которым, как отмечено в постановлении, у суда не имеется. По сути, Любовь Станиславовна стала на сторону Руслана, посчитав, что его вина в суде не доказана. А потому — производство по делу в отношении крупчанина «подлежит прекращению за отсутствием в его действиях состава административного правонарушения».

И еще один важный правовой нюанс по существу. В момент незаконного задержания Руслан Вилюха находился в подпитии. При освидетельствовании установлено алкогольное опьянение –1,28 промилле. Немного, но вполне достаточно… у нас ведь как говорят: «Если пьян – уже виноват». Однако у председателя суда Крупского района на сей счет свое особое основанное на законе мнение, которое задокументировано в постановлении следующим образом:

«Сам факт нахождения в общественном месте Вилюха Р.А. в состоянии алкогольного опьянения не образует состава административного нарушения».

Зарубить бы эту цитату, как говорится, на носу каждого, у кого на боку дубинка болтается, да что на зеркало пенять?

В итоге получается, что у спецназовцев не было никаких оснований придираться и задерживать Руслана, которого в контексте судебного решения следует рассматривать как потерпевшего от рук беспредельщиков в форме, которым абсолютно плевать на то, что думает о них народ. А если народ плюнет?

…Оправданный судом подчистую Руслан намерен обжаловать действия сотрудников милиции в Генеральной прокуратуре. И надеется добиться справедливости.

Паводле сharter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>