2011 29/11
Тацяна Рэвяка, выступ на форуме ў Познані

Тацяна Рэвяка, выступ на форуме ў Познані

29 лістападу прадстаўніца Праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Рэвяка выступіла на Форуме грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, які праходзіць у Познані, з заявай у падтрымку Алеся Бяляцкага. Ужо ўвечары прайшло галасаваньне ўдзельнікаў Форуму, якія падтрымалі Заяву, тым самым выказаўшы рашучы пратэст супраць крымінальнага перасьледу праваабаронцы.

Заява Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства

24 лістападу ў Беларусі быў вынесены палітычна матываваны прысуд вядомаму праваабаронцу, кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавеку (FIDH) Алесю Бяляцкаму. Беларускі суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры й асудзіў да 4,5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

Такім чынам, вядомы праваабаронца папоўніў сьпіс палітычных зьняволеных у Беларусі.

Алесь Бяляцкі прызнаны на міжнародным узроўні бесстароннім і сумленным праваабаронцам, які пасьлядоўна й прынцыпова адстойвае ідэалы правоў чалавеку й дэмакратыі ў аўтарытарнай сытуацыі.

Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства выказвае рашучы пратэст супраць прысуду ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага й пацьвярджае пазыцыю з нагоды яго перасьледу й арышту, якую прынялі больш за 50 удзельнікаў Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ў адпаведнай заяве 29 жніўня 2011 году.

Мы заяўляем наступнае:

• Судовы перасьлед і абвінавачваньне Алеся Бяляцкага ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў ня могуць схаваць сапраўдных прычынаў рэпрэсыяў у дачыненьні да праваабаронцы. Мы перакананыя ў тым, што падатковыя абвінавачваньні, зьвязаныя з раскрыцьцём асабістых банкаўскіх рахункаў праваабаронцы ў краінах Эўразьвязу, зьяўляюцца толькі падставай для ізаляцыі адной з галоўных постацяў праваабарончага руху. Дадзеныя рахункі выкарыстоўваліся для атрыманьня сродкаў выключна на ажыцьцяўленьне праваабарончай дзейнасьці ў Беларусі.

• Мы падкрэсліваем, што суд ня змог вызначыць нават ўскоснага пацьверджаньня віны Алеся Бяляцкага, за якую ён быў несправядліва пакараны.

• Мы лічым, што прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму, зьяўляецца вынікам шматгадовай рэпрэсыўнай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненьні да праваабарончых групаў і праваабаронцаў за іхную крытыку нездавальняючай сытуацыі з правамі чалавеку ў краіне.

Мы заклікаем дзяржавы-сябры Эўрапейскага Зьвязу прыняць сумесныя меры для вызваленьня Алеся Бяляцкага ды іншых палітычных зьняволеных, паколькі існаваньне палітычных зьняволеных у краінах, якія падпісалі Дэклярацыю Усходняга партнэрства, недапушчальнае.

Мы патрабуем неадкладнага й безумоўнага вызваленьня ды поўнай рэабілітацыі Алеся Бяляцкага.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Форум гражданского общества Восточного партнерства решительно осудил приговор Алесю Беляцкому (текст заявления)

29 ноября представитель Правозащитного центра “Вясна” Татьяна Ревяко выступила на Форуме гражданского общества Восточного партнерства, который проходит в Познани, с заявлением в поддержку Алеся Беляцкого. Уже вечером состоялось голосование участников Форума, которые поддержали Заявление, тем самым выразив решительный протест против уголовного преследования правозащитника.

Заявление Форума гражданского общества Восточного партнерства

24 ноября в Беларуси был вынесен политически мотивированный судебный приговор известному правозащитнику, руководителю Правозащитного центра “Вясна”, вице-президенту Международной федерации за права человека (FIDH) Алесю Беляцкому. Белорусский суд признал его виновным в уклонении от уплаты налогов в особо крупном размере и приговорили к 4,5 годам заключения в колонии усиленного режима с конфискацией имущества.

Таким образом, известный правозащитник пополнил список политических заключенных в Беларуси.

Алесь Беляцкий признан на международном уровне беспристрастным и честным правозащитником, последовательно и принципиально отстаивающим идеалы прав человека и демократии в авторитарной ситуации.
Форум гражданского общества Восточного партнерства выражает решительный протест против приговора в отношении Алеся Беляцкого и подтверждает позицию по поводу его преследования и ареста, принятую более чем 50 участниками Форума гражданского общества Восточного партнерства в соответствующем заявлении 29 августа 2011 года.

Мы заявляем следующее:

Судебное преследование и обвинение Алеся Беляцкого в уклонении от уплаты налогов не могут скрыть настоящих причин репрессий в отношении правозащитника. Мы убеждены в том, что налоговые обвинения, связанные с раскрытием личных банковских счетов правозащитника в странах Евросоюза, являются лишь предлогом для изоляции ключевой фигуры правозащитного движения. Данные счета использовались для получения средств исключительно на осуществление правозащитной деятельности в Беларуси.

Мы подчеркиваем, что суд не смог установить даже косвенного подтверждения вины Алеся Беляцкого, за которую он был несправедливо наказан.
Мы считаем, что приговор, вынесенный Алесю Беляцкому, является результатом многолетней репрессивной политики белорусских властей в отношении правозащитных групп и правозащитников за их критику неудовлетворительной ситуации с правами человека в стране.

Мы призываем государства-члены Европейского Союза принять совместные меры для освобождения Алеся Беляцкого и других политических заключенных, поскольку существование политических заключенных в странах, подписавших Декларацию Восточного партнерства, недопустимо.

Мы требуем немедленного и безусловного освобождения и полной реабилитации Алеся Беляцкого.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства рашуча асудзіў прысуд Алесю Бяляцкаму (тэкст заявы)”

  1. olaya1685 says:

    хочется узнать у форумчанинов какой браузер вы выбираете, я лично юзаю хром, он легкий и удобный, прямо как для домохозяйки как я!))).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>