Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса з прозьбай падыхаць дзьве гадзіны ў цэнтры гораду. Гэта сталася вядомым з лісту за подпісам кіраўніка справамі гарвыканкаму Мікалая Хітрыка, якое атрымаў заяўнік.
У лісьце паведамляецца, што Мікалай Чарнавус нібыта парушыў арт. 2, 5, 8 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, таму гарвыканкам не можа дазволіць дзьве гадзіны глыбока дыхаць ля помніку Леніну.
Раней Мікалай Чарнавус прасіў раённыя ўлады перадаць баранавіцкім прадпрымальнікам у арэнду будынак закінутай фермы, але не атрымаў адказу на сваю прозьбу. Пасьля гэтага ён падаў іншыя заяўкі – на велапрабег супраць бюракратызму й маратонскую хадзьбу з той жа мэтаю. Аднак і ў гэтых “нетрадыцыйных” мерапрыемствах яму было адмоўлена. У такіх умовах прадпрымальнік папрасіў дазволіць яму хаця б проста глыбока падыхаць дзьве гадзіны каля помніку Леніну. Высьветлілася, што й гэтага ў Баранавічах нельга рабіць без спэцыяльнага дазволу.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Барановичи: глубоко дышать возле горисполкома также запрещается
Барановичский горисполком не удовлетворил заявку индивидуального предпринимателя Николая Черноуса с просьбой подышать два часа в центре города. Это стало известно из письма за подписью управляющего делами горисполкома Николая Хитрика, которое получил заявитель.
В письме сообщается, что Николай Черноус якобы нарушил ст. 2, 5, 8 Закона “О массовых мероприятиях”, поэтому горисполком не может разрешить два часа глубоко дышать возле памятника Ленину.
Ранее Николай Черноус просил районные власти передать барановичским предпринимателям в аренду здание заброшенной фермы, но не получил ответа на свою просьбу. После этого он подал другие заявки – на велопробег против бюрократизма и марафонскую ходьбу с той же целью. Однако и в этих “нетрадиционных” мероприятиях ему было отказано. В таких условиях предприниматель попросил разрешить ему хотя бы просто глубоко подышать два часа у памятника Ленину. Выяснилось, что и это в Барановичах нельзя делать без специального разрешения.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: парушэньне элемэнтарных Канстытуцыйных правоў і свабодаў