2011 30/11
kanavalau-kavaliou-sud

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі вынесе прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Зьміцера Канавалава ды Ўладзіслава Кавалёва. Яго агучыць першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Аляксандар Федарцоў. Канавалава й Кавалёва вінавацяць у датычнасьці да выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 году ды ў ліпені 2008 году ў Менску на Дзень Рэспублікі.

Намесьнік Генэральнага пракурору Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва й Канавалава выключнай мерай пакараньня. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам.

Тым часам, амаль 50 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту выказаліся за тое, каб падазраваным у выбухах пакінуць жыцьцё. Гэтыя петыцыі можна было падпісаць тут i тут.

28 лістападу беларускія праваабаронцы распаўсюдзілі Заяву адносна патрабаваньня дзяржаўнага абвінаваўцы аб прымяненьні сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава й Уладзіслава Кавалёва.

Задоўга да пачатку працэсу каля Дому правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі сабралася шмат журналістаў, праваабаронцаў і сьведак, што ўдзельнічалі ў працэсе. Ля судовай залы пачалі глушыць мабільную сувязь.

У залу суду не пусьцілі фота- і відэажурналістаў. Прысуд на 114 старонках будзе зачытаны цалкам. Пра гэта папрасілі пацярпелыя па справе. Зачытваньне прысуду можа заняць 4-5 гадзінаў.

Суд вызначыў, што Канавалаў ажыцьцявіў акт тэрарызму 11 красавіка 2011 году ў Менску, здабыўшы выбуховае прыстасаваньне ў Віцебску, перадае Радыё Свабода. Кавалёў разам з Канавалавым даставіў выбуховае прыстасаваньне на здымную кватэру, і ажыцьцяўляў пасобніцтва Канавалаву ў прывядзеньні прыстасаваньня ў баявы стан. Канавалаў прызнаны вінаватым у тым, што прывёз прыстасаваньне ў мэтро й зьдзейсьніў выбуху. Судзьдзя называе прозьвішчы ўсіх 15 загіблых і каля 200 параненых.

Канавалаў прызнаны вінаватым таксама ў ажыцьцяўленьні выбуху на Дзень рэспублікі 4 ліпеня 2008 году ў Менску. Кавалёў і па гэтым эпізодзе прызнаны вінаватым у неданясеньні.

Судзьдзя зазначыў, што Кавалёў дакладна ведаў пра гэтыя дзеяньні Канавалава й не паведаміў пра гэта кампэтэнтным ворганам.

Суд прызнаў Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэракце 11 красавіка.
Як паведамляе БелТА, суд прысудзіў Дзмітрыя Канавалава й Уладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Коновалова и Ковалева приговорили к смертной казни

Верховный суд Республики Беларусь осудил обвиняемых по делу о теракте 11 апреля этого года в Минске Дмитрий Коновалова и Владислава Ковалева к смертной казни. Приговор огласил первый заместитель председателя Верховного суда Александр Федорцов.

Именно такого наказания просил для обвиняемых заместитель Генерального прокурора Беларуси Алексей Стук. По просьбе потерпевших по данному уголовному делу приговор, занявший 114 страниц, зачитывался полностью. В зал суда не пустили фото- и видеожурналистов.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>