Не забірай жыцьцё!
2011 28/11
kanavalau-kavaliou-sud

Заява беларускіх праваабаронцаў адносна патрабаваньня дзяржаўнага абвінаваўцы аб ужываньні сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава й Уладзіслава Кавалёва

Беларускія праваабаронцы рашуча асуджаюць патрабаваньне дзяржаўнага абвінаваўцы аб ўжываньні сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава й Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных па справе аб тэракце ў Менску 11 красавіка 2011 году.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя пагадненьні, падпісаныя дзяржавай, гарантуюць грамадзянам натуральнае й неад’емнае права на жыцьцё, замацоўваюць гэтае права як вышэйшую каштоўнасьць.

Сьмяротнае пакараньне ня мае сэнсу.

Яно не выпраўляе зьдзейсьненага, не аднаўляе справядлівасьць.

Яно не вядзе да пакаяньня і ўсьведамленьня злачынцам сваёй віны.

Яно не спыняе іншых злачынцаў і толькі робіць жорсткім грамадзтва.

Шчыра падзяляючы гора й пакуты ахвяраў злачынстваў і іхных родных, мы канстатуем, што працэдура сьмяротнага пакараньня, прынятая ў Беларусі, пры якой целы расстраляных не выдаюцца, не паведамляецца пра месца пахаваньня й час пакараньня – гэта бесчалавечнае абыходжаньне зь сем’ямі асуджаных да сьмерці. Неабходна спыніць эскалацыю жорсткасьці й гвалту.

Сьмяротнае пакараньне як помста й рудымэнт сярэднявечнай жорсткасьці непрымальная з маральнага пункту гледжаньня нават тады, калі яно ўжываецца ў дачыненьні да людзей, чыя віна ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў цалкам даказаная й не выклікае абгрунтаваных сумневаў.

Разам з тым, відавочна, што ні адна праваахоўная ды судовая сыстэма не застрахаваная ад памылак. Але судовыя памылкі не могуць быць выпраўленыя пасьля ўжываньня сьмяротнага пакараньня.

Немагчыма ігнараваць тое, што паводле ацэнак адвакатаў, праваабаронцаў, некаторых пацярпелых і простых грамадзянаў, расьледваньне справы аб тэракце ў менскім мэтро ды ўвесь судовы працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым не былі яснымі й пераканаўчымі.

Назіральнікі адзначаюць сур’ёзныя працэсуальныя парушэніні ў ходзе папярэдняга разсьледаваньня й судовага разьбіральніцтва. Сур’ёзна абмяжоўвалася права абвінавачаных на абарону. Не былі належным чынам правераныя заявы абвінавачаных аб ужываньні да іх фізычнага й псыхалягічнага ўціску на папярэднім сьледстве. Шматлікія хадайніцтвы абароны, накіраваныя на выкараненьне недакладнасьцяў і супярэчнасьцяў у доказнай базе, неабгрунтавана адхіляліся.

Падчас судовага працэсу некаторыя пацярпелыя выказалі сумнеў у дачыненьні Канавалава й Кавалёва да тэракту. Дзесяткі тысячаў грамадзянаў краіны падпісалі пэтыцыю аб непрымяненьні сьмяротнага пакараньня ў дадзенай справе.

Мы лічым, што калі сьледствам устаноўлена, што Канавалаў і Кавалёў маюць непасрэднае дачыненьне да тэракту ў метро, ​​то ў інтарэсах грамадзкай бясьпекі неабходна захаваць жыцьці гэтых людзей, якія валодаюць найкаштоўнейшай інфармацыяй пра абставіны гэтай трагедыі.

Жыцьцё Канавалава й Кавалёва павінна быць захаваным таму, што ў будучыні не выключана магчымасьць зьяўленьня новых зьвестак пра тэракт ў Менску 11 красавіку 2011 году. Найважнейшым вынікам дадзенай справы павінна стацца не пакараньне абвінавачаных, а ўпэўненасьць грамадзтва ў тым, што выяўлены ўсе матывы, абставіны й датычныя асобы.

У інтарэсах гуманнасьці й бясьпекі грамадзтва патрабуем не ўжываць сьмяротнае пакараньне ў дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава ды Ўладзіслава Кавалёва!

Алег Гулак, “Беларускі Гэльсынскі Камітэт”
Алена Танкачова, Вольга Смалянка, “Цэнтар праўнай трансфармацыі”
Тацьцяна Рэвяка, “Беларускі дом правоў чалавеку”
Эніра Браніцкая, “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю”
Андрэй Палуда, кампанія “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”
Валянцін Стэфановіч, ПЦ “Вясна”


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники требуют не применять смертную казнь в отношении Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева!

Заявление белорусских правозащитников относительно требования государственного обвинителя о применении смертной казни в отношении Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева

Белорусские правозащитники решительно осуждают требование государственного обвинителя о применении смертной казни в отношении Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева, обвиняемых по делу о теракте в Минске 11 апреля 2011 года.

Конституция Республики Беларусь и международные соглашения, подписанные государством, гарантируют гражданам естественное и неотъемлемое право на жизнь, закрепляют это право как высшую ценность.

Смертная казнь бессмысленна.

Она не исправляет совершенного, не восстанавливает справедливость.

Она не ведет к покаянию и осознанию преступником своей вины.

Она не останавливает других преступников и лишь ожесточает общество.

Искренне разделяя горе и страдания жертв преступлений и их родных, мы констатируем, что процедура смертной казни, принятая в Беларуси, при которой тела расстрелянных не выдаются, не сообщается о месте захоронения и времени казни — это бесчеловечное обращение с семьями осужденных к смерти. Необходимо остановить эскалацию жестокости и насилия.

Смертная казнь как месть и рудимент средневековой жестокости неприемлема с моральной точки зрения даже тогда, когда она применяется в отношении людей, чья вина в совершении особо тяжких преступлений полностью доказана и не вызывает обоснованных сомнений.

Вместе с тем, очевидно, что ни одна правоохранительная и судебная система не застрахована от ошибок. Но судебные ошибки не могут быть исправлены после применения смертной казни.

Невозможно игнорировать то, что по оценкам адвокатов, правозащитников, некоторых потерпевших и простых граждан, расследование дела о теракте в минском метро и весь судебный процесс над Дмитрием Коноваловым и Владиславом Ковалевым не был ясным и убедительным.

Наблюдатели отмечают серьезные процессуальные нарушения в ходе предварительного расследования и судебного разбирательства. Серьезно ограничивалось право обвиняемых на защиту. Не были надлежащим образом проверены заявления обвиняемых о применении к ним физического и психологического давления на предварительном следствии. Многие ходатайства защиты, направленные на устранение неточностей и противоречий в доказательственной базе, необоснованно откланялись.
Во время судебного процесса некоторые потерпевшие высказали сомнение в причастности Коновалова и Ковалева к теракту. Десятки тысяч граждан страны подписали петицию о неприменении смертной казни в данном деле.

Мы считаем, что если следствием установлено, что Коновалов и Ковалев имеют непосредственное отношение к теракту в метро, то в интересах общественной безопасности необходимо сохранить жизни этих людей, обладающих ценнейшей информацией об обстоятельствах этой трагедии.

Жизнь Коновалова и Ковалева должна быть сохранена потому, что в будущем не исключена возможность появления новых сведений о теракте в Минске 11 апреля 2011 года. Важнейшим результатом данного дела должна стать не казнь обвиняемых, а уверенность общества в том, что выявлены все мотивы, обстоятельства и причастные лица.

В интересах гуманности и безопасности общества требуем не применять смертную казнь в отношении Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева!

Олег Гулак, “Белорусский Хельсинский Комитет”
Елена Тонкачева, Ольга Смолянко, “Центр правовой трансформации”
Татьяна Ревяко, “Белорусский дом прав человека”
Энира Броницкая, ППУ “Офис по правам людей с инвалидностью”
Андрей Полуда, кампания “Правозащитники против смертной казни”
Валентин Стефанович, ПЦ “Весна”

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Праваабаронцы патрабуюць не ўжываць сьмяротнае пакараньне ў адносінах да Дзьмітрыя Канавалава ды Ўладзіслава Кавалёва!”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>