2011 02/12
bialiacki_sud3

Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 сьнежня перавялі з Менскага сьледчага ізалятару на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіне. Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Натальля, якая сёньня наведала СІЗА, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў.

Жодзінская турма вядомая больш жорсткім рэжымам, і горшымі ўмовамі ўтрыманьня.

Тым часам, касацыйная скарга на прысуд суду Першамайскага раёну Менску праваабаронцу Алесю Бяляцкаму была накіраваная 29 лістапада ў Менскі гарадзкі суд. Скарга пададзена адвакатам Бяляцкага Дзьмітрыем Лаеўскім. Дата разгляду скаргі пакуль не прызначаная.

Напісаць праваабаронцу можна на адрэсу: 222160, Менская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8, Беляцкаму А. В.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алеся Беляцкого перевели в Жодинскую тюрьму № 8

Правозащитника Алеся Беляцкого, которого якобы за неуплату налогов 24 ноября осудили на четыре с половиной года колонии усиленного режима 1 декабря перевели из Минского следственного изолятора на Володарского в СИЗО в Жодино. О переводе случайно узнала жена правозащитника Наталья, которая сегодня посетила Володарку. Жодинская тюрьма известна более жестким режимом, и худшими условиями содержания.

Тем временем, кассационная жалоба на приговор суда Первомайского района Минска правозащитнику Алесю Беляцкому было направлено 29 ноября в Минский городской суд. Жалоба подана адвокатом Беляцкого Дмитрием Лаевским. Дата рассмотрения жалобы пока не назначена.

Написать правозащитнику можно на следующий адрес: 222160, Минская обл., г. Жодино, ул. Советская, 22А, тюрма № 8, Беляцкому А. В.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Алеся Бяляцкага перавялі ў Жодзінскую турму №8”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>