2011 02/12
mingarsud

28 лістапада 2011 году судовая калегія па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду ў складзе Н. Жупікавай, А. Антоненкі, І. Лазавіковай разглядзела грамадзянскую справу па скарзе адваката Алега Агеева на неправамерныя дзеяньні Міністэрства юстыцыі па спыненьні дзеяньня ягонай ліцэнзыі на зьдзяйсьненьне адвакацкае дзейнасьці. (далей – правапіс першакрыніцы)

Прадстаўніком грамадскасці ў працэсе быў дапушчаны РПГА «Беларускі хельсінскі камітэт».

Вызначэннем судовай калегіі рашэнне суда Маскоўскага р-на г. Мінска ад 26 красавіка 2011 года, (cуддзя Л. Сімахіна), пакінута без змены, а касацыйная скарга А. Агеева – без задавальнення.

Раней, у жніўні 2011 года, грамадзянская справа была знята з разгляду ў Менгарсудзе ў сувязі з дапушчанымі судом першай інстанцыі парушэннямі працэсуальнага заканадаўства і вернутая для іх ліквідацыі ў суд Маскоўскага р-на. 10 лістапада справу паўторна знялі з разгляду касацыйнай інстанцыяй на аналагічных падставах.

Нагадаем, 14 лютага 2011года Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб спыненні дзеяння адвакацкай ліцэнзіі Алега Агеева за прадастаўленне ліцэнзуючаму органу недакладных звестак; паўторнае пасля вынесенага прадпісання парушэнне заканадаўства; здзяйсненне правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката.

Варта адзначыць, што прэтэнзіі да Агеева з’явіліся ў Мінюста ў снежні 2010 года пасля таго, як ён прыняў на сябе абарону інтарэсаў кандыдата ў прэзідэнты А. Міхалевіча.

2011/01/05 яму разам з іншымі адвакатамі Мінюст вынес прадпісанне, за інтэрв’ю «Еўрарадыё».

На думку Мінюста, А. Агееў у некарэктнай форме выказаўся пра арганізацыю працы СІЗА КДБ. Аднак з самой публікацыі ўгледжваецца, што адзнак і каментароў агульнага характару адносна дзеянняў праваахоўных органаў карэспандэнтам СМІ ён не даваў; адвакат распавёў аб парадку перадач асобам, якія змяшчаюцца ў СІЗА КДБ.

Пры гэтым, нават калі пагадзіцца з ацэнкай выказванняў адваката, вызначанай Мінюстам, то ўжываць паказанае паведамленне ў СМІ, як падставу для вынясення прадпісання і наступнага пазбаўлення ліцэнзіі, не дазваляе закон.

Згодна з ч.5 арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры» адвакат пры ажыццяўленні сваёй прафесійнай дзейнасці карыстаецца свабодай слова ў вуснай і пісьмовай формах ў межах, вызначаных задачамі адвакатуры і палажэннямі гэтага Закона. Такім чынам, дадзенае права на свабоду слова ахоўваецца законам і не павінна пераследавацца.

Акрамя таго, Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, на падставе якога А. Агееву вынесена прадпісанне, ўступіла ў сілу толькі з 1 студзеня 2011 г., у той час як “парушэнне”, якое ставіцца ў віну адвакату, адносіцца да снежня 2010 года. Таму дзейнічаюць агульныя правілы адсутнасці зваротнай сілы нарматыўнага прававога акта. Адпаведна, сам факт ужывання норм прававога акта да абставінаў, якія адбыліся да ўступлення яго ў законную сілу, ёсць незаконным.

Таксама ў якасці падстаў для спынення дзеяння адвакацкай ліцэнзіі Мінюст залічыў А. Агееву такое парушэнне, як «прадастаўленне ліцэнзуючым органам недакладных звестак, як падстава для пазбаўлення ліцэнзіі», якое прадугледжана п.85 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці. Аднак на гэтай падставе дзеянне ліцэнзіі можа быць спынена толькі па рашэнні суда і знаходзіцца па-за межамі паўнамоцтваў Міністэрства юстыцыі.

Паняцце «правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката» ў заканадаўстве аб адвакатуры адсутнічае. Такая ацэнка дзеянням адваката можа быць дадзена толькі ў межах дысцыплінарнай працэдуры калегіі, у парадку, прадугледжаным Законам “Аб адвакатуры” і Пастановай Міністэрства юстыцыі «Аб некаторых пытаннях ужывання да адвакатаў мераў дысцыплінарнай адказнасці», з захаваннем гарантый удзелу самога адваката ў дадзенай працэдуры. Пры гэтым пазбаўленне адвакацкага статусу на гэтай падставе таксама выходзіць па-за межы паўнамоцтваў Міністэрства юстыцыі. Мінюст прысвойвае сабе паўнамоцтвы органа адвакацкага самакіравання, паколькі, згодна з Законам аб адвакатуры, устанаўленне «правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката», ёсць выключнай кампетэнцыяй органа калегіі адвакатаў.

Такім чынам, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам ні адна з прыведзеных Міністэрствам юстыцыі падставаў не можа быць пакладзена ў аснову рашэння аб спыненні ў дачыненні да Агеева дзеяння ліцэнзіі на занятак адвакацкай дзейнасцю.

Нагадаем, што пасля таго, як у студзені 2011 года прэзідыум МГКА не ўгледзеў ў дзеяннях сваіх калегаў парушэнняў заканадаўства пры размяшчэнні інфармацыі ў СМІ, Мінюст сумесна з КДБ ініцыяваў праверку ў Мінскай гарадской калегіі, па выніках якой 14 лютага 2011 г. пазбавіў ліцэнзій В. Тоўсціка, Т. Гараеву, А. Агеева і Т. Агееву, якія абаранялі удзельнікаў падзей 19 снежня.

Кіраўнік Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка 18 лютага 2011 г. у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН паведаміў, што “ў дачыненні да гэтых 4 адвакатаў ніякіх паданняў па іх прафесійнай дзейнасці Мінскай гарадской калегіяй не ўносілася, ніякіх дысцыплінарных вытворчасцяў у дачыненні да іх не ўзбуджалася». На ягоную думку «механізм спынення дзеяння ліцэнзій адвакатаў без уважлівага разгляду, які апрабаваны сёння ў рэспубліцы, ставіць у залежнасць ўсіх адвакатаў ад Мінюста. У адпаведнасці з міжнароднай практыкай і з нашага пункту гледжання такія рашэнні і правілы прымаюцца выключна адвакацкай супольнасцю ».

Ні адзін з чатырох названых адвакатаў не быў запрошаны на пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі і Калегіі Мінюста, на якім вырашалася пытанне аб пазбаўленні іх ліцэнзій, з прычыны чаго яны былі пазбаўленыя магчымасці выступіць у сваю абарону.

Ужыванне Міністэрствам юстыцыі санкцый у выглядзе вынясення прадпісанняў і спынення дзеяння ліцэнзіі за выступы ў СМІ мае эфект уздзеяння і на іншых адвакатаў, якія пад страхам прыцягнення да адказнасці ўстрымліваюцца і будуць устрымлівацца ад публічнага выказвання нават абгрунтаваных негатыўных адзнак у адносінах да дзеянняў дзяржаўных органаў. Сёння многія адвакаты на розных падставах адмаўляюцца ад удзелу ў справах, якія маюць хоць нейкае палітычнае адценне.

Неабходна адзначыць, што сама працэдура разгляду правіны адваката не ўрэгуляваная ў поўнай меры на заканадаўчым узроўні і ўжываецца Кваліфікацыйнай камісіяй абсалютна адвольна. Не ўстаноўлена крытэраў, у якім выпадку Мінюст выносіць прадстаўленне аб узбуджэнні ў дачыненні да адваката дысцыплінарнай вытворчасці ў межах калегіі адвакатаў, а ў якім выпадку ягоную справу разглядае непасрэдна ліцэнзуючы орган. Не вызначана, хто прымае рашэнне аб выбары працэдуры. Практыка паказала, што мае месца выбарчы падыход у выбары адвакатаў, якія прайшлі працэдуру спынення ліцэнзіі Міністэрствам юстыцыі. Адсутнічае ў заканадаўстве і патрабаванне прапарцыйнасці пакарання ў выглядзе спынення дзеяння ліцэнзіі цяжару і наступствам здзейсненай правіны, уліку дзелавых і маральных якасцяў адваката. На практыцы гэта прывяло да таго, што пазбаўленьне ліцэнзіі адбываецца і ў выпадку выяўлення фармальных парушэнняў парадку запаўнення дакументаў справаздачнасці адваката, які сам па сабе не ўплывае на якасць аказваемай адвакатам юрыдычнай дапамогі, як гэта мела месца ў дачыненні да Т. Сідарэнка, А. Агеева і Т. Агеевай.

Можна зрабіць выснову, што працэдура спынення дзеяння ліцэнзіі на права заняткаў адвакацкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца Міністэрствам юстыцыі, не з’яўляецца справядлівай і не адпавядае стандартам незалежнасці адваката ні ў плане заканадаўчага рэгулявання, ні ў святле практычнага прымянення.

Усе адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі, абскардзілі неправамерныя дзеянні Міністэрства юстыцыі ў суд, аднак суд Маскоўскага р-на і Мінскі гарадскі суд падтрымалі пазіцыю Мінюста. Апошняе слова засталося за Вярхоўным Судом – найвышэйшай судовай нагляднай інстанцыяй ў Рэспубліцы Беларусь.
А. Агееў быў сябрам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з 2003 года. За перыяд работы неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і падзякамі за высокі прафесіяналізм у галіне абароны правоў і свабод грамадзян. У чэрвені 2010 года агульным сходам калегіі быў абраны ў склад Прэзідыума МГКА. Да дысцыплінарнай адказнасці не прыцягваўся, скаргаў ад кліентаў і праваахоўных органаў у дачыненні да яго не паступала.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Мингорсуд не встал на защиту адвоката Олега Агеева

28 ноября 2011 судебная коллегия по гражданским делам Минского городского суда в составе Н. Жупиковой, О. Антоненко, И. Лозовиковой рассмотрела гражданское дело по жалобе адвоката Олега Агеева на неправомерные действия Министерства юстиции по прекращению действия его лицензии на осуществление адвокатской деятельности.

Представителем общественности в процесс был допущен РПОО «Белорусский хельсинский комитет».

Определением судебной коллегии решение суда Московского р-на г. Минска от 26 апреля 2011 года, (cудья Л. Симахина), оставлено без изменения, а кассационная жалоба О. Агеева – без удовлетворения.

Ранее, в августе 2011 года, гражданское дело было снято с рассмотрения в Мингорсуде в связи с допущенными судом первой инстанции нарушениями процессуального законодательства и возвращено для их устранения в суд Московского р-на. 10 ноября дело повторно было снято с рассмотрения кассационной инстанцией по аналогичным основаниям.

Напомним, 14 февраля 2011года Министерство юстиции приняло решение о прекращении действия адвокатской лицензии Олега Агеева за предоставление лицензирующему органу недостоверных сведений; повторное после вынесенного предписания нарушение законодательства; совершение проступка, не совместимого со званием адвоката.

Следует отметить, что претензии к Агееву появились у Минюста в декабре 2010 года после того, как он принял на себя защиту интересов кандидата в президенты А. Михалевича.

05.01.2011 ему наряду с другими адвокатами Минюст вынес предписание, за интервью «Еврорадио».

По мнению Минюста, О. Агеев в некорректной форме отзывался об организации работы СИЗО КГБ. Однако из самой публикации усматривается, что оценок и комментариев общего характера относительно действий правоохранительных органов корреспондентам СМИ он не давал; адвокат рассказал о порядке передач лицам, содержащимся с СИЗО КГБ.

При этом, даже если согласиться с оценкой высказываний адвоката, определённой Минюстом, то применять указанное сообщение в СМИ, как основание для вынесения предписания и последующего лишения лицензии, не позволяет закон.

Согласно ч.5 ст. 17 Закона Республики Беларусь «Об адвокатуре» адвокат при осуществлении своей профессиональной деятельности пользуется свободой слова в устной и письменной формах в пределах, определенных задачами адвокатуры и положениями настоящего Закона. Следовательно, данное право на свободу слова охраняется законом и не должно преследоваться.

Кроме того, Положение о лицензировании отдельных видов деятельности, на основании которого О. Агееву вынесено предписание, вступило в силу лишь с 1 января 2011 г., в то время как “нарушение”, вменяемое в вину адвокату, относятся к декабрю 2010 года. Поэтому действуют общие правила отсутствия обратной силы нормативного правового акта. Соответственно, сам факт применения норм правового акта к обстоятельствам, произошедшим до вступления его в законную силу, является незаконным.

Также в качестве оснований для прекращения действия адвокатской лицензии Минюст вменил О. Агееву такое нарушение, как «предоставление лицензирующему органу недостоверных сведений, как основание для лишения лицензии», кторое предусмотрено п.85 Положения о лицензировании отдельных видов деятельности. Однако по этому основанию действие лицензии может быть прекращено только по решению суда и находится за пределами полномочий Министерства юстиции.
Понятие «проступка, не совместимого со званием адвоката» в законодательстве об адвокатуре отсутствует. Такая оценка действиям адвоката может быть дана только в рамках дисциплинарной процедуры коллегии, в порядке, предусмотренном Законом «Об адвокатуре» и Постановлением Министерства юстиции «О некоторых вопросах применения к адвокатам мер дисциплинарной ответственности», с соблюдением гарантий участия самого адвоката в данной процедуре. При этом лишение адвокатского статуса по данному основанию также выходит за рамки полномочий Министерства юстиции. Минюст присваивает себе полномочия органа адвокатского самоуправления, поскольку, согласно Закону об адвокатуре, установление «проступка, не совместимого со званием адвоката», является исключительной компетенцией органа коллегии адвокатов.

Таким образом, в соответствии с действующим законодательством ни одно из приведенных Министерством юстиции оснований не может быть положено в основу решения о прекращении в отношении Агеева действия лицензии на занятие адвокатской деятельностью.

Напомним, что после того, как в январе 2011 года президиум МГКА не усмотрел в действиях своих коллег нарушений законодательства при размещении информации в СМИ, Минюст совместно с КГБ инициировал проверку в Минской городской коллегии, по результатам которой 14 февраля 2011 г. лишил лицензий В. Толстика, Т. Гораеву, О. Агеева и Т. Агееву, которые защищали участников событий 19 декабря.

Глава Минской городской коллегии адвокатов Александр Пыльченко 18 февраля 2011 года в интервью информационному агенству «БелаПАН» сообщил, что «в отношении этих 4 адвокатов никаких представлений по их профессиональной деятельности Минской городской коллегией не вносилось, никаких дисциплинарных производств в их отношении не возбуждалось». По его мнению «механизм прекращения действия лицензий адвокатов без тщательного разбирательства, который апробирован сегодня в республике, ставит в зависимость всех адвокатов от Минюста. В соответствии с международной практикой и с нашей точки зрения такие решения и правила принимаются исключительно адвокатским сообществом».

Ни один из четырех указанных адвокатов не был приглашен на заседание Квалификационной комиссии и Коллегии Минюста, на котором решался вопрос о лишении их лицензий, вследствие чего они были лишены возможности выступить в свою защиту.

Применение Министерством юстиции санкций в виде вынесения предписаний и прекращения действия лицензии за выступления в СМИ имеет эффект воздействия и на других адвокатов, которые под страхом привлечения к ответственности воздерживаются и будут воздерживаться от публичного выражения даже обоснованных негативных оценок в отношении действий государственных органов. Сегодня многие адвокаты под различными предлогами отказываются от участия в делах, имеющих хоть какой-то политический оттенок.

Необходимо отметить, что сама процедура рассмотрения проступка адвоката не урегулирована в полной мере на законодательном уровне и применяется Квалификационной комиссией абсолютно произвольно. Не установлено критериев, в каком случае Минюст выносит представление о возбуждении в отношении адвоката дисциплинарного производства в рамках коллегии адвокатов, а в каком случае его дело рассматривает непосредственно лицензирующий орган. Не определено, кто принимает решение о выборе процедуры. Практика показала, что имеет место избирательный подход в выборе адвокатов, которые прошли процедуру прекращения лицензии Министерством юстиции.

Отсутствует в законодательстве и требование пропорциональности наказания в виде прекращения действия лицензии тяжести и последствиям совершенного проступка, учета деловых и моральных качеств адвоката. На практике это привело к тому, что лишение лицензии следует и в случае выявления формальных нарушений порядка заполнения документов отчетности адвоката, который сам по себе не влияет на качество оказываемой адвокатом юридической помощи, как это имело место в отношении Т. Сидоренко, О. Агеева и Т. Агеевой.

Следует вывод, что процедура прекращения действия лицензии на право занятия адвокатской деятельностью, осуществляемая Министерством юстиции, не является справедливой и не соответствует стандартам независимости адвоката ни в плане законодательного регулирования, ни в свете практического применения.

Все адвокаты, лишенные лицензии, обжаловали неправомерные действия Министерства юстиции в суд, однако суд Московского р-на и Минский городской суд поддержали позицию Минюста. Последнее слово осталось за Верховным Судом – высшей судебной надзорной инстанцией в Республики Беларусь.

О. Агеев являлся членом Минской городской коллегии адвокатов с 2003 года. За период работы неоднократно награждался грамотами и благодарностями за высокий профессионализм в области защиты прав и свобод граждан. В июне 2010 года общим собранием коллегии был избран в состав Президиума МГКА. К дисциплинарной ответственности не привлекался, жалоб от клиентов и правоохранительных органов в отношении его не поступало.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>