2011 06/12
Касацыйнае абскарджваньне, Менскі абласны суд

Касацыйнае абскарджваньне, Менскі абласны суд

05 сьнежня з 10-00 па 14-00 праходзіў разгляд справаў у касацыйнай інстанцыі Менскага абласнога суду. Калегія судзьдзяў пад старшынствам судзьдзі Кулаковай скаргу Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай разглядала самай апошняй.

Праваабаронцы аспрэчвалі рашэньне Жодзінскага суду па справе аб неправамерных дзеяньнях чыноўнікаў Жодзінскага выканкаму пры забароне мірнага мітынгу, скіраванага на абарону арыштаванага ў Менску й перасьледуемага за праваабарончую дзейнасьць старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Дадзеная касацыйная скарга разглядалася калегіяй судзьдзяў у складзе: судзьдзі Вайнілы (дакладчык), судзьдзі Кулаковай (старшыня паседжаньня), судзьдзі Кульбіцкай.

Ад самага пачатку Аляксей Лапіцкі заявіў адвод дакладчыку, судзьдзе Вайнілу, якому практычна пастаянна даручаюцца падобныя справы й які раней, на мінулым касацыйным разглядзе разам з старшынствуючай тады на паседжаньні судзьдзёй Далінчук, парушаючы элемэнтарныя працэсуальныя нормы, не дазволіў заяўнікам выказаць у судовым паседжаньні сваю пазыцыю.

Калегія судзьдзяў не прыняла адвод дакладчыку, а таксама не задаволіла хадайніцтва заяўнікоў па азнаямленьні з матэрыяламі справы.

Суд пагадзіўся весьці паседжаньне па-беларуску й далучыў да справы дадатковыя пісьмовыя тлумачэньні пазыцыі заяўнікоў.

Далей пасьля зачытаньня судзьдзём Вайнілам даволі кароткага дакладу па справе, у якім заяўнік адзначыў дзьве прынцыповыя недакладнасьці, дапушчаныя выступоўцам, – слова было прадстаўлена заяўніку.

У часе тлумачэньня сваіх аргумэнтаў адносна неабгрунтаванасьці й неправамернасьці вынесенага Жодзінскім судом 17 кастрычніку рашэньня, а таксама спосабу прыняцьця й часткова зьместу ягонага прыватнага вызначэньня, прынятага без агалошваньня ў судзе й азнаямленьня заяўнікоў, – выявілася, што ў адрозьненьні ад 5-ці іншых справаў, разгледжаных калегіяй судзьдзяў у гэты дзень раней, старшынствуючая судзьдзя Кулакова не была належным чынам азнаёмлена з справаю. Высьветлілася, што яна нават ня ведае, што пададзеныя на 15 аркушах заяўнікамі заўвагі на пратакол былі цалкам прынятыя Жодзіскім судом і прызнаныя абаснаванымі.

У сувязі з гэтым, як адзначыў у судзе праваабаронца, ягоная пазыцыя падмацавалася вывучанымі ды вызначанымі ў судзе фактамі, якія робяць яшчэ больш відавочным неправамернаць і неабгрунтаванасьць аспрэчваемага судовага рашэньня, а таксама працэсуальныя парушэньні й непаўнату вынесенага Жодзінскім судом прыватнага вызначэньня.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аднак, пасьля выступу Аляксея Лапіцкага ніхто судзьдзя Кулакова адразу пасьпяшалася завершыць паседжаньне. Яна нават не прапанавала калегам задаць пытаньні й не правяла належнага па сутнасьці судовага разбору. Старшыня калегіі судзьдзяў у судовым паседжаньні толькі адзначыла, што ведае й разумее выказаныя заяўніком довады ды – адразу абвесьціла аб завяршэньні разьбіральніцтва.

Пасьля гэтага прагучаўшая пастанова абсалютна ня ўразіла ўдзельніка працэсу сваёй безапэляцыйнай прадказальнасьцю.

Хоць, як паведаміў Аляксей Лапіцкі, у яго было некаторае спадзяваньне на тое, што ў сытуацыі наяўнасьці дакладнага пратакола з дасьледванымі й пацьверджанымі важнымі абставінамі справы, калегія здолее праявіць прысутны ёй (у звычайных грамадзянскіх, непалітычных справах) прафэсыяналізм. Падавалася, што ў такіх абставінах судзьдзі не рызыкнуць чарговы раз цалкам праігнараваць фактычна дакумэнтальна засьведчаныя ды адмыслова зацьверджаныя Жодзінскім судом важныя абставіны справы, якія сьведчаць пра працэсуальныя парушэньні ды неаб’ектыўны характар аспрэчваемых у касацыйным парадку пастановаў Жодзінскага гарадзкога суду.

Аляксей Лапіцкі зазначыў, што ў часе судовага паседжаньня ў касацыйнай інстанцыі ім таксама вёўся аўдыёзапіс. Пасьля атрыманьня нарукі судовае пастановы, яна будзе далей аспрэчвацца ў наглядным парадку, а таксама будуць рыхтавацца дакумэнты для падачы індывідуальнага паведамленьня па гэтай справе ў КПЧ ААН.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Минский областной суд не удовлетворил жалобу правозащитников из Жодино

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

5 декабря с 10-00 по 14-00 проходило рассмотрение дел в кассационной инстанции Минского областного суда. Коллегия судей под председательством судьи Кулаковой жалобу Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой рассматривала самой последней.

Правозащитники оспаривали решение Жодинского суда по делу о неправомерных действиях чиновников горисполкома при запрете мирного митинга, направленного на защиту арестованного в Минске и преследуемого за правозащитную деятельность председателя ПЦ “Вясна” Алеся Беляцкого.

Данная кассационная жалоба рассматривалась коллегией судей в составе: судьи Вайнило (докладчик), судьи Кулаковой (председатель заседания), судьи Кульбицкой.

С самого начала Алексей Лапицкий заявил отвод докладчику, судье Вайнило, которому практически постоянно поручаются подобные дела и который ранее, на прошлом кассационном рассмотрении вместе с председательствующей тогда на заседании судьёй Далинчук, нарушая элементарные процессуальные нормы, не позволил заявителям выразить в судебном заседании свою позицию.

Коллегия судей не приняла отвод докладчику, а также не удовлетворила ходатайство заявителей по ознакомлении с материалами дела.

Суд согласился вести заседание на белорусском и приобщил к делу дополнительные письменные объяснения позиции заявителей.

Далее после прочтения судьёй Вайнило довольно короткого доклада по делу, в котором заявитель отметил две принципиальные неточности, допущенные докладчиком, – слово было предоставлено заявителю.

Во время объяснения своих аргументов относительно необоснованности и неправомерности вынесенного Жодинским судом 17 октября решения, а также способа принятия и частично содержания Частного определения, принятого без оглашения в суде и ознакомления с ним заявителей, – оказалось, что в отличие от 5-ти других дел, рассмотренных коллегией судей в этот день ранее, председательствующая судья Кулакова не была надлежащим образом ознакомлена с делом.

Выяснилось, что она даже не знает, что поданные на 15 листах заявителями замечания на протокол были полностью приняты Жодинским судом и признаны обоснованными.

В связи с этим, как отметил в суде правозащитник, его позиция подкрепилась изученными и установленными в суде фактами, которые делают ещё более очевидным неправомерность и необоснованность оспариваемого судебного решения, а также процессуальные нарушения и неполноту вынесенного Жодинским судом Частного определения.

Однако, после выступления Алексея Лапицкого судья Кулакова сразу поспешила закончить заседание. Она даже не предложила коллегам задать вопрос и не провела надлежащего по сути судебного разбирательства. Председатель коллегии судей в судебном заседании только отметила, что знает и понимает высказанные заявителем доводы и – сразу объявила о завершении разбирательства.

После этого прозвучавшее постановление абсолютно не впечатлило участника процесса своей безапелляционной предсказуемостью.

Хотя, как сообщил Алексей Лапицкий, у него была некоторая надежда на то, что в ситуации наличия точного протокола с исследованными и подтверждёнными важными обстоятельствами дела, коллегия сможет проявить присущий ей (в обычных гражданских, неполитических делах) профессионализм. Казалось, что в такой ситуации судьи не рискнут очередной раз полностью проигнорировать фактически документально удостоверенные и специально утвержденные Жодинским судом важные обстоятельства дела, свидетельствующие о процессуальных нарушениях и необъективном характере оспариваемых в кассационном порядке постановлений Жодинского городского суда.

Алексей Лапицкий отметил, что во время судебного заседания в кассационной инстанции им также велась аудиозапись. После получения наруки судебного постановления, оно будет дальше оспариваться в надзорном порядке, а также будут готовиться документы для подачи индивидуального сообщения по этому делу в КПЧ ООН.

Паводле праўнай разсылкі,
Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>