2011 06/12
Леанід Сьвецік, Віцебск

Леанід Сьвецік, Віцебск

Праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з прапановай арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў улады з актывістамі праваабарончага руху. Аднак у выканкаме найперш запатрабавалі ад праваабаронцаў прадставіць “дакумэнты, што пацьвярджаюць іхныя паўнамоцтвы”.

Адказ з такім патрабаваньнем спадар Сьвецік атрымаў з Управы ідэалагічнай работы выканкаму, падпісаны ён кіраўніком управы Аляксандрам Кліцуновым.

Сустрэча з супрацоўнікамі аблвыканкаму, на думку праваабаронцы, магла б паспрыяць навязваньню шчырых і сумленных стасункаў паміж уладай і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці:

“Але ўлады не захацелі зрабіць крок насустрач. Між тым у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь не вызначаецца статус праваабаронцаў. Ніякі нарматыўна-праўны акт не патрабуе таго, каб праваабаронца ўваходзіў у нейкую афіцыйную арганізацыю. Сваю прапанову я падаваў як грамадзянін, ад сябе асабіста. Зьвяртаючыся ў аблвыканкам, я не выступаў ад імя нейкай структуры або юрыдычнай асобы. Так што, адказ аблвыканкаму – незразумелы. Прычым тут нейкія юрыдычныя асобы й дакумэнты, якія нібыта я мушу прад’явіць для пацьверджаньня сваіх паўнамоцтваў? Я ж зусім не пра тое запытаў ва ўладаў, пра што яны мне адказалі. Як кажуць, я ім пра абразы, а яны мне пра гарбузы”.

Дадзены адказ, у сваю чаргу, дастаткова паказальны, лічаць праваабаронцы: галоўны ідэоляг Віцебскай вобласьці прадэманстраваў, што абмеркаваньне праблемаў з правамі чалавеку яго ня надта цікавіць.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

От витебских правозащитников потребовали “подтверждения полномочий”

Правозащитник Леонид Светик обратился в Витебский облисполком с предложением организовать встречу представителей власти с активистами правозащитного движения. Однако в исполкоме от правозащитников сперва потребовали представить “документы, подтверждающие их полномочия”.

Ответ с таким требованием господин Светик получил из управления идеологической работы исполкома, подписанный начальником управления Александром Клицуновым.

Встреча с сотрудниками облисполкома, по мнению правозащитника, могла бы поспособствовать налаживанию искренних и честных отношений между властью и представителями гражданского общества:

“Но власти не захотели сделать шаг навстречу. Между тем в законодательстве Республики Беларусь не определяется статус правозащитников. Никакой нормативно-правовой акт не требует того, чтобы правозащитник входил в какую-то официальную организацию. Свое предложение я подавал как гражданин, от себя лично. Обращаясь в облисполком, я не выступал от имени некой структуры или юридического лица. Так что, ответ облисполкома – непонятный. Причём здесь какие-то юридические лица и документы, которые якобы я должен предъявить для подтверждения своих полномочий? Я же совсем не о том спросил у властей, о чем они мне ответили. Как говорят, я им об образах, а они мне о гарбузах.”

Данный ответ, в свою очередь, достаточно показателен, считают правозащитники: главный идеолог Витебской области продемонстрировал, что обсуждение проблем с правами человека его не особо интересует.

Першакрыніца: “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>