Не забірай жыцьцё!
2011 15/12
Прэс-канфэрэнцыя, Менск

Прэс-канфэрэнцыя, Менск

Беларускія праваабаронцы распачалі кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасьці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Пра гэта прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў абвясьцілі на адмысловай прэс-канфэрэнцыі.

У прэс-канфэрэнцыі прынялі ўдзел: старшыня “Беларускага Гэльсынскага Камітэту” Алег Гулак, намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, старшыня Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Сума, якую, згодна з рашэньнем суду, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыкладна каля 90 тысячаў даляраў). Праваабаронцы зьвярнулі асаблівую ўвагу на тое, што Алесь Бяляцкі не прызнае сваю віну, а беларуская й міжнародная праваабарончая супольнасьць разглядаюць прысуд старшыні “Вясны” як палітычны.

Як адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, “вельмі небясьпечна, калі мы, абараняючы нашыя правы, увесь час апэлюем да замежжа, калі спадзяемся, што вось яны нам дапамогуць”. “Гэта важная і патрэбная дапамога. Але найбольш важна – падтрымка адзін аднога тут, унутры, салідарнасьць нутраная. І такія прыклады ёсьць. Асабліва гэтая салідарнасьць праявілася ў 2010 годзе – такой хвалі да гэтага не было. Я заклікаю ўсіх сумленных людзей праявіць гэтую салідарнасьць”, – заявіў лідар Руху “За свабоду”.

Кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч падчас прэс-канфэрэнцыі зьвярнуў увагу на наступнае: “Мы накіроўваем кампанію таксама на тое, каб стварылася салідарнае беларускае грамадзтва, якое здолее вызваліць ня толькі Алеся Бяляцкага, але й іншых беларускіх палітвязьняў, а таксама наблізіць Беларусь да лепшае будучыні”.

Інфармацыя пра банкаўскія рэквізіты, на якія можна будзе пералічыць сродкі, буддзе пададзеная напрацягу 15 сьнежня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитники начали сбор средств для выплаты ущерба по делу Алеся Беляцкого

Белорусские правозащитники начали кампанию по сбору средств, которые были присуждены Алесю Беляцкому к выплате в качестве “ущерба, причиненного преступлением”. Об этом представители правозащитных организаций объявили на специальной пресс-конференции.

В пресс-конференции приняли участие: председатель «Белорусского Хельсинкского Комитета» Олег Гулак, заместитель председателя Правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович, председатель Белорусского ассоциации журналистов Жанна Литвина, председатель Движения “За свободу” Александр Милинкевич, руководитель Ассамблеи НГО Сергей Мацкевич.

Сумма, которую, согласно решению суда, Алесь Беляцкий должен выплатить, составляет 757 млн. 526 тыс. 717 рублей (примерно около 90 тысяч долларов). Правозащитники обратили особое внимание на то, что Алесь Беляцкий не признает свою вину, а белорусское и международное правозащитное сообщество рассматривает приговор председателю «Весны», как политический.

Как отметил Александр Милинкевич, “очень опасно, если мы, защищая наши права, все время апеллируем к зарубежью, когда надеемся, что вот они нам помогут”. “Это важная и нужная помощь. Но наиболее важно – поддержка друг друга здесь, внутри, солидарность внутренняя. И такие примеры есть. Особенно эта солидарность проявилась в 2010 году – такой волны до этого не было. Я призываю всех честных людей проявить эту солидарность “, – заявил лидер Движения “За свободу”.

Глава Ассамблеи НГО Сергей Мацкевич во время пресс-конференции обратил внимание на следующее: “Мы направляем компанию также на то, чтобы создалось солидарное белорусское общество, которое сможет освободить не только Алеся Беляцкого, но и других белорусских политзаключенных, а также приблизить Беларусь к лучшему будущему”.

Информация о банковских реквизитах, на которые можно будет перечислить средства, будет подана втечение дня 15 декабря.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>