2009 24/01

04_bojelko_oleg_2000-192x.jpgУ адміністрацыі прэзыдэнта сур’ёзна абмяркоўваецца магчымасьць новых ракіровак у праваахоўнай сыстэме. Плян задумаў асабіста прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, ключавой постацьцю пляну зьяўляецца былы Генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка.

Як стала вядома рэдакцыі “Беларускага партызана”, за апошні час Лукашэнка ўжо двойчы сустракаўся з прагнаным пракурорам. Прэзыдэнт жадае, каб Бажэлка вярнуўся ў ягоную каманду. Ракіроўка, якую задумаў Лукашэнка, датычыцца генэральнай пракуратуры й Вярхоўнага суду.

Першапачаткова прэзыдэнт прапанаваў Бажэлку пасаду міністра юстыцыі ды выплаціць кампэнсаваньне за ўсе гады адстаўкі, паколькі Бажэлка лічыць, што яго звольнілі незаконна. Але былы пракурор ад гэтае прапановы адмовіўся й паставіў некалькі ўмоў свайго вяртаньня: узнаўленьне ў пасадзе Генэральнага пракурора, выплата абавязкаў па зарплаце праз пракурорскую касу й магчымасьць давесьці справы па Паўлічэнкі й Шеймане да канца. Прэзыдэнт пакуль думае.

Кажуць, у адміністрацыі ўжо рыхтуюць дакумэнты на кадравыя перастаноўкі. Цяперашні Генэральны пракурор Васілевіч пойдзе на месца старшыні Вярхоўнага суду, гэта яму бліжэй і даступней. Пракурор зь яго пакуль відавочна слабы, хоць Васілевіч і разьвівае бурную антыкарупцыйную актыўнасьць. Цяперашні галоўны судзьдзя Валянцін Сукала павінен быць адпраўленым на пэнсыю, паколькі яму ўжо споўнілася 65 гадоў. Акрамя таго Сукала выклікаў абурэньне прэзыдэнта з-за карупцыйных скандалаў, у якіх апынуліся замяшанымі судзьдзі. У Генэральную пракуратуру ў выніку вернецца Алег Бажэлка.

Верагоднасьць такіх перастановак вельмі высокая. Аднак факт уцечкі інфармацыі паказвае, што хтосьці ў асяродзьдзі прэзыдэнта выступае супраць кандыдатуры Бажэлкі. У пракуратуры, як і ў КДБ і адміністрацыі прэзыдэнта, ужо адбылася рэвалюцыя пакаленьняў, на ключавыя пасады прыйшлі “маладыя ваўкі”, якія не жадаюць дапусьціць да кармушкі “старых”. У Беларусі цяпер паступова ўсталёўваюцца новыя парадкі, калі паплечнікі Віктара Лукашэнкі ўсё ставяць на камэрцыйныя рэйкі. У іхных схэмах такім людзям, як Бажелка, месца няма. Сам былы Генэральны пракурор з журналістамі ня мае зносінаў і ад камэнтароў адмаўляецца.

Бажэлка быў звольнены прэзыдэнтам з Генэральнай пракуратуры ў 2000 годзе пасьля таго, як сьледчыя пракуратуры арыштавалі Зьміцера Паўлічэнку й выпісалі ордэр на арышт Віктара Шеймана па падазрэньні ў выкраданьні й забойстве людзей. Усе гэтыя гады Бажэлка спакойна жыў у Менску, не пайшоў ні ў які бізнэс, вёў ціхі й сьціплы лад жыцця. Апынулася, што Бажэлка навогул не замяшаны ні ў якіх скандалах, і проста за непрэзентабэльной зьнешнасьцю (журналісты часта звалі Генэральнага пракурора Квазімодай) хаваецца прыстойны, адважны й прафэсыйны чалавек. Калі Аляксандр Лукашэнка вырашыцца правесьці падобную ракіроўку, гэта будзе магутным ударам па некалькіх уладным групоўках, якія цяпер змагаюцца за ўплыў на беларускага прэзыдэнта. Акрамя таго, вяртаньне Бажэлкі стане сігналам таго, што з Віктарам Шейманам вырашана пакончыць і зачыніць тэму выкрадзеных палітыкаў і бізнэсмэнаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Олег Божелко может вернуться во власть

В администрации президента серьезно обсуждается возможность новых рокировок в правоохранительной системе. План задумал лично президент Александр Лукашенко, ключевой фигурой плана является бывший Генеральный прокурор Беларуси Олег Божелко.

Как стало известно “Белорусскому партизану”, за последнее время Лукашенко уже дважды встречался в опальным прокурором. Президент хочет, чтобы Божелко вернулся в его команду. Рокировка, которую задумал Лукашенко, касается генеральной прокуратуры и Верховного суда. Первоначально президент предложил Божелко должность министра юстиции и выплатить компенсацию за все годы отставки, поскольку Божелко считает, что его уволили незаконно. Но бывший прокурор от этого предложения отказался и поставил несколько условий своего возвращения: восстановление в должности Генерального прокурора, выплата долгов по зарплате через прокурорскую кассу и возможность довести дела по Павличенко и Шейману до конца. Президент пока думает.

Говорят, в администрации уже готовят документы на кадровые перестановки. Нынешний Генеральный прокурор Василевич пойдет на место председателя Верховного суда, это ему ближе и доступнее. Прокурор из него пока явно слабый, хотя Василевич и развивает бурную антикоррупционную активность. Нынешний главный судья Валентин Сукало должен быть отправлен на пенсию, поскольку ему уже исполнилось 65 лет. Кроме того Сукало вызвал гнев президента из-за коррупционных скандалов, в которых оказались замешаны судьи. В Генеральную прокуратуру в результате вернется Олег Божелко.

Вероятность таких перестановок очень высока. Однако факт утечки информации указывает, что кто-то в окружении президента выступает против кандидатуры Божелко. В прокуратуре, как и в КГБ и администрации президента, уже произошла поколенческая революция, на ключевые должности пришли «молодые волки», которые не хотят допустить к кормушке «стариков». В Беларуси сейчас постепенно устанавливаются новые порядки, когда соратники Виктора Лукашенко все ставят на коммерческие рельсы. В их схемах таким людям, как Божелко, места нет. Сам бывший Генеральный прокурор с журналистами не общается и от комментариев отказывается.

Божелко был уволен президентом из Генеральной прокуратуры в 2000 году после того, как следователи прокуратуры арестовали Дмитрия Павличенко и выписали ордер на арест Виктора Шеймана по подозрению в похищении и убийстве людей. Все эти годы Божелко спокойно жил в Минске, не пошел ни в какой бизнес, вел тихий и скромный образ жизни. Оказалось, что Божелко вообще не замешан ни в каких скандалах, и просто за непрезентабельной внешностью (журналисты часто называли Генерального прокурора Квазимодой) скрывается порядочный, смелый и профессиональный человек. Если Александр Лукашенко решиться провести подобную рокировку, это будет мощный удар по нескольким властным группировкам, которые сейчас борются за влияние на белорусского президента. Кроме того, возвращение Божелко станет сигналом того, что с Виктором Шейманом решено покончить и закрыть тему похищенных политиков и бизнесменов.

“Беларускі партызан”

Падрыхтаваў
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>