2011 15/12
ktvti

Уладзімер Лемеш, Салігорск

Салігорскі актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Уладзімер Лемеш атрымаў паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавеку, датычнае ходу разгляду ягонай справы.

Нагадаем, што 27 лістападу 2009 году маладзён быў выкрадзены супрацоўнікамі міліцыі наўпрост у цэнтры Менску. Актывіста закулі ў кайданкі, нацягнулі на твар шапку й вывезьлі за 30 кілямэтраў ад гораду. У сваім імкненьні высьветліць імёны і пакараць прадстаўнікоў дзяржавы, датычных да выкраданьня, Уладзімер Лемеш дайшоў да Камітэту ААН па правах чалавеку.

Папярэдне ён зьвяртаўся з адпаведнымі скаргамі ў пракуратуру Савецкага раёну сталіцы, у нацыянальныя суды першай і другой інстанцый, але ня змог знайсьці там справядлівасьці.

Скарга моладзевага актывіста была прызнаная Камітэтам ААН па правах чалавеку прыймальнай і ўзятая на разгляд.

У верасьні 2011 году Камітэт ААН атрымаў тлумачэньні беларускай дзяржавы па дадзенай справе й накіраваў іх Уладзімеру Лемешу для заўвагаў. Паводле кантрольнай працэдуры па скарзе, зьмест карэспандэнцыі з Камітэтам ня можа агалошвацца. Аднак вядома, што да 26 сьнежня 2011 году моладзевы актывіст мусіць перадаць свае камэнтары ў Жэнэву, пасьля чаго Камітэтам будзе вынесенае канчатковае рашэньне па сутнасьці – ці былі парушаныя правы чалавеку ў дадзеным выпадку.

Цягам тэрміну, дадзенага дзяржаве на тлумачэньні, яна магла аднавіць парушаныя правы чалавека альбо ліквідаваць наступствы такіх парушэньняў. З словаў Уладзімера Лемеша, за гэты пэрыяд такіх крокаў дзяржавай зроблена не было.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Беларусь дала свои объяснения по жалобе Владимира Лемеша в Комитет ООН

Солигорский активист “Европейской Беларуси” Владимир Лемеш получил сообщение из Комитета ООН по правам человека, касающееся хода рассмотрения его дела.

Напомним, что 27 ноября 2009 года молодой человек был выкраден сотрудниками милиции прямо в центре Минска. Активиста заковали в наручники, натянули на лицо шапку и вывезли за 30 километров от города. В своем стремлении установить имена и наказать представителей государства, причастных к похищению, Владимир Лемеш дошел до Комитета ООН по правам человека.

Предварительно он обращался с соответствующими жалобами в прокуратуру Советского района столицы, в национальные суды первой и второй инстанций, но не смог найти там справедливости. Жалоба молодежного активиста была признана Комитетом ООН по правам человека приемлемой и взята на рассмотрение.

В сентябре 2011 года Комитет ООН получил разъяснения белорусского государства по данному делу и направил их Владимиру Лемешу для замечаний. Согласно контрольной процедуре по жалобе, содержание корреспонденции с Комитетом не может предаваться огласке. Однако известно, что до 26 декабря 2011 года молодежный активист должен передать свои комментарии в Женеву, после чего Комитетом будет вынесено окончательное решение по существу – были нарушены права человека в данном случае.

В течение срока, данного государству на объяснения, оно могло восстановить нарушенные права человека или ликвидировать последствия таких нарушений. По словам Владимира Лемеша, за этот период таких шагов государством сделано не было.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>