2011 15/12
aan-logo

ААН

Берасьцейка Тацяна Ячнік атрымала паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавеку, што ейная скарга адносна неналічэньня пэнсыі па пашпарце савецкага ўзору прызнаная прыймальнай.

Прадстаўнікі Камітэту ўжо зьвярталіся ў Рэспубліку Беларусь за камэнтаром па справе спадарыні Ячнік. У сваім камэнтарыі Рэспубліка Беларусь выказала меркаваньне, што паведамленьне Тацяны Ячнік павінна быць прызнанае непрыймальным, паколькі жанчына не абскарджвала рашэньне па справе ў пракуратуру РБ. Аднак Камітэт палічыў, што зварот у пракуратуру не зьяўляецца эфэктыўным сродкам абароны на нацыянальным узроўні.

З словаў юрыста-праваабаронцы Уладзімера Малея, скарга Ячнік наконт парушэньня ейнага права на сацыяльнае забесьпячэньне, на свабоднае веравызнаньне, а таксама дыскрымінацыю будзе разгледжаная Камітэтам.

Тацяна Ячнік адмовілася ад новага беларускага пашпарту з ідэнтыфікацыйным нумарам па рэлігійных перакананьнях, і ў выніку ёй адмовілі ў налічэньні пэнсыі па старым пашпарце. Яна ўжо чатыры гады не атрымлівае пэнсыю па ўзросьце. Жанчына зьвярталася ва ўсе судовыя інстанцыі Беларусі, дзе ёй было адмоўлена. Пасьля гэтага Т.Ячнік зьвярнулася ў Камітэт ААН.

У Беларусі каля 500 чалавек знаходзяцца ў аналягічнай сытуацыі, як Тацяна Ячнік.
*
*
(Паведамленьне, рас.)

Жалоба брестчанки Татьяны Ячник будет рассмотрена Комитетом ООН

Брестчанка Татьяна Ячник получила сообщение из Комитета ООН по правам человека, что ее жалоба относительно неначисления пенсии по паспорту советского образца признана приемлемой.

Представители Комитета уже обращались в Республику Беларусь за комментарием по делу госпожи Ячник. В своем комментарии Республика Беларусь выразила мнение, что сообщение Татьяны Ячник должно быть признано неприемлемым, поскольку женщина не обжаловала решение по делу в прокуратуре РБ. Однако Комитет счел, что обращение в прокуратуру не является эффективным средством защиты на национальном уровне.

По словам юриста-правозащитника Владимира Малея, жалоба Ячник по поводу нарушения ее права на социальное обеспечение, на свободное вероисповедание, а также дискриминацию будет рассмотрена Комитетом.
Татьяна Ячник отказалась от нового белорусского паспорта с идентификационным номером по религиозным убеждениям, и в итоге ей отказали в начислении пенсии по старому паспорту. Она уже четыре года не получает пенсию по возрасту. Женщина обращалась во все судебные инстанции Беларуси, где ей было отказано. После этого Т. Ячник обратилась в Комитет ООН.

В Беларуси около 500 человек находятся в аналогичной ситуации, как Татьяна Ячник.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>