2011 16/12
Валянцін Стэфановіч, Менск

Валянцін Стэфановіч, Менск

16 сьнежня на судзе падаткавая інспэкцыя Партызанскага раёну павялічыла суму да 53 мільёнаў. Стэфановіч пазоў не прызнае. Прадстаўнік інспэкцыі Партызанскага раёну па падатках і зборах заявіла, што ліст Мінюсту Летувы аб тым, што ранейшыя зьвесткі пра рух на рахунку Стэфановіча няпоўныя, ня варта ўлічваць, паколькі не ўдакладнена, што менавіта зьяўляецца няпоўным.

Адносна дакумэнтаў зь Міжнароднай амністыі й Дацкага фонду правоў чалавеку, якія прадставіў суду Стэфановіч, заяўнік лічыць, што ў гэтых дакумэнтах няма зьвестак пра даручэньні Стэфановічу нешта выконваць. Маўляў, гэтыя дакумэнты толькі пацьвярджаюць, што Стэфановіч гэтыя грошы (болей 16 тысячаў эўра) атрымаў.

Суд пачаў агалошваць паказаньні Стэфановіча, якія ён даваў у судзе 2 сьнежня.

Зь іх вынікае, што Стэфановіч патраціў грошы Дацкага інстытуту правоў чалавеку (гэта 16 900 эўра) і 1400 эўра ад «Міжнароднай амністыі» на кампанію супроць сьмяротнага пакараньня й на падрыхтоўку бюлетэню штогадовага агляду пра стан правоў чалавеку ў Беларусі.

Зараз у судзе Стэфановіч дадае, што частка гэтых грошай таксама была перададзеная адмыслоўцам для падрыхтоўкі звароту ў ААН ад сваякоў аднаго з асуджаных на сьмерць у 2009 годзе. Стэфановіч кажа, што ён заключаў дамовы аб аказаньні паслуг. Копіі дамоваў знаходзяцца ў арганізацыях, якія заказвалі гэтыя паслугі. Прозьвішчы асобаў, якія аказвалі гэтыя дамоўленыя паслугі, Стэфановіч не назваў.

15.08 Стэфановіч удакладняе, што дзейнічаў не ад сваёй асобы, а як прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна». Ён нагадаў суду, што «Вясна» была зарэгістраваная, але потым рэгістрацыю скасавалі. Як лічаць праваабаронцы – незаконна. Таму яны працягваюць дзейнасьць:

«Вясна» зьяўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі правоў чалавеку. Тое, што нашыя ўлады нас не рэгіструюць, парушаючы дакумэнты з ААН, гэта не нашыя праблемы”, — мяркуе Валянцін Стэфановіч.

15.36 Працэс аднавіўся. Стэфановіч хадайнічае пра тое, каб суд зьвярнуўся ў Мін’юст Летувы, каб атрымаць тлумачэньні, ў якой частцы не адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі, якія раней ён перадаваў Міністэрству падаткаў і збораў Беларусі адносна руху грашовых сродкаў на рахунку Стэфановіча. Судзьдзя Вераніка Абрамовіч выйшла на вырашэньне гэтага хадайніцтва.

15.55 Суд хадайніцтва не задаволіў, спаслаўшыся на тое, што ў яго ўжо ёсьць дастаткова дакумэнтаў ад Мін’юсту Летувы, каб прыняць рашэньне ў пакоі для парадаў.

Варта заўважыць, што заяўнік ня быў супраць задавальненьня гэтага хадайніцтва. Суд перайшоў да агалошваньня пісьмовых матэрыялаў справы.

16:20 Суд працягвае вывучаць паступленьне грошай на рахунак Стэфановіча. Называюцца сумы й даты — год 2009, сумы розныя, у тым ліку 7 тысяч эўра, 16 тысяч эўра і г. д. Зачыталі дакумэнт з Дацкага інстытуту па правах чалавеку, паводле якога грошы, якія пералічаныя на рахунак Стэфановіча, ня ёсьць яго асабістым прыбыткам і былі ўжытыя на праваабарончую дзейнасьць.

16:45 Вывучэньне матэрыялаў справы закончана. Суд на хадайніцтва Стэфановіча агалошвае ягоныя тлумачэньні з пратаколу аб адміністратыўным парушэньні. Там ён сьцьвярджае, што грошы ужываў на праваабарончую дзейнасьць. Пачаліся судовыя спрэчкі. Слова ўзяла прадстаўніца падаткавай інспэкцыі Сьвятлана Алесік. Яна мяркуе, што рашэньне аб прыцягненьні Стэфановіча да адміністратыўнай адказнасьці законнае, бо прыбыткі, якія ён атрымаў, падпадаюць пад абкладаньне падаткамі.

16:50 Валянцін Стэфановіч з гэтым не пагадзіўся. Ён патлумачыў, што зьяўляецца намесьнікам старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», які дапамагае палітрэпрэсаваным, рыхтуе агляды правоў чалавеку, удзельнічае ў нацыянальных праваабарончых кампаніях, у тым ліку і супраць сьмяротнага пакараньня. Дзеля гэтага «Вясна» заключыла дамовы зь міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі аб дапамозе ў гэтай дзейнасьці, і таму яны адкрылі рахунак у Летуве, на які зь «Міжнароднай амністыі» і Дацкага інстутуту правоў чалавеку былі пералічаныя грошы на пэўную дзейнасьць. Гэта пацьвярджаецца дакумэнтамі з гэтых фондаў. Стэфановіч зноў заявіў, што ніколі не выкарыстоўваў грошы ад гэтых фондаў у якасьці асабістага прыбытку.

17:00 Стэфановіч спасылаецца на ліст зь Мін’юсту, у якім сказана, што першасныя зьвесткі пра ягоныя рахункі былі несапраўдныя, а суд гэтага не абверг.

Саму гэтую справу Стэфановіч зьвязаў зь ціскам КДБ на «Вясну», нагадаў пра ліст старшыні КДБ Зайцава намесьніку генпракурора Шведу, у якім сьцьвярджалася, што празь «Вясну» ідзе фінансаваньне апазыцыі. Гэта Стэфановіч абверг і заявіў, што «Вясна» абараняе палітычных вязьняў і пацярпелых.

Стэфановіч таксама запэўніў, што «Вясна» і далей будзе дапамагаць ахвярам палітычных рэпрэсыяў у Беларусі. Стэфановіч сказаў, што фактычна кожны год яго і ягоных сваякоў правяралі падаткавікі й не знаходзілі ніякіх разыходжаньняў у прыбытках і выдатках. Таму ён лічыць, што яго перасьледуюць незаконна і просіць пазоў не задавальняць. Суд пайшоў на вынясеньне рашэньня, якое агучыў у 17:35.

17:35 Cуд задаволіў пазоў падаткавікоў да Валянціна Стэфановіча і пастанавіў спагнаць з праваабаронцы 54 мільёны беларускіх рублёў і яшчэ 2 мільёны. Стэфановіч заявіў, што будзе абскарджаваць рашэньне суду.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

16 декабря на суде налоговая инспекция Партизанского района увеличила сумму до 53 миллионов. Стефанович иск не признает. Представитель инспекции Партизанского района по налогам и сборам заявила, что письмо Минюста Литвы о том, что прежние данные о движении на счету Стефановича неполные, не следует учитывать, поскольку не уточнено, что именно является неполным.

Относительно документов с Международной амнистии и Датского фонда прав человека, которые представил суду Стефанович, заявитель считает, что в этих документах нет сведений о поручении Стефановичу что-то выполнять. Мол, эти документы лишь подтверждают, что Стефанович эти деньги (больше 16 тысяч евро) получил.

Суд начал оглашать показания Стефановича, которые он давал в суде 2 декабря.

Из них следует, что Стефанович потратил деньги Датского института прав человека (это 16 900 евро) и 1400 евро от «Международной амнистии» на компанию против смертной казни и на подготовку бюллетеня ежегодного обзора о состоянии прав человека в Беларуси.

Сейчас в суде Стефанович добавляет, что часть этих денег также была передана специалистам для подготовки обращения в ООН от родственников одного из осужденных на смерть в 2009 году. Стефанович говорит, что он заключал договоры об оказании услуг. Копии договоров находятся в организациях, которые заказывали эти услуги. Фамилии лиц, которые оказывали эти договорные услуги, Стефанович не назвал.

15:08 Стефанович уточняет, что действовал не от своего лица, а как представитель правозащитного центра «Вясна». Он напомнил суду, что «Весна» была зарегистрирована, но потом регистрацию отменили. Как считают правозащитники – незаконно. Поэтому они продолжают деятельность:

«Весна» является членом Международной ассоциации прав человека. То, что наши власти нас не регистрируют, нарушая документы из ООН, это не наши проблемы “, – полагает Валентин Стефанович.

15:36 Процесс возобновился. Стефанович ходатайствует о том, чтобы суд обратился в Минюст Литвы, чтобы получить объяснения, в какой части не соответствуют действительности сведения, которые раньше он передавал Министерству налогов и сборов Беларуси относительно движения денежных средств на счету Стефановича. Судья Вероника Абрамович вышла на разрешение этого ходатайства.

15:55 Суд ходатайство не удовлетворил, сославшись на то, что у него уже есть достаточно документов от Минюста Литвы, чтобы принять решение в комнате для совещаний

Следует заметить, что заявитель не был против удовлетворения этого ходатайства. Суд перешёл к оглашению письменных материалов дела.

16:20 Суд продолжает изучать поступление денег на счет Стефановича. Называются суммы и даты – год 2009, суммы разные, в том числе 7 тысяч евро, 16 тысяч евро и т. д. зачитали документ с Датского института по правам человека, согласно которому деньги, которые перечислены на счёт Стефановича, не является его личным доходом и были применены на правозащитную деятельность.

16:45 Изучение материалов дела закончено. Суд на ходатайство Стефановича провозглашает его объяснения из протокола об административном нарушении. Там он утверждает, что деньги употреблял на правозащитную деятельность. Начались судебные прения. Слово взяла представительница налоговой инспекции Светлана Алесик. Она считает, что решение о привлечении Стефановича к административной ответственности законное, так как доходы, которые он получил, подпадают под обложение налогом.

16:50 Валентин Стефанович с этим не согласился. Он пояснил, что является заместителем председателя правозащитного центра «Весна», который помогает политрепрессированным, готовит обзоры прав человека, участвует в национальных правозащитных кампаниях, в том числе и против смертной казни. Ради этого «Весна» заключила соглашения с международными правозащитными организациями о помощи в этой деятельности, и поэтому они открыли счёт в Литве, на который с «Международной амнистии» и Датского Института прав человека были перечислены деньги на определенную деятельность. Это подтверждается документами из этих фондов. Стефанович вновь заявил, что никогда не использовал деньги от этих фондов в качестве личного дохода.

17:00 Стефанович ссылается на письмо из Минюста, в котором сказано, что первичные сведения о его счетах были недействительны, а суд этого не опроверг.

Само это дело Стефанович связал с давлением КГБ на «Весну», напомнил о письме председателю КГБ Зайцева заместителю генпрокурора Швед, в котором утверждалось, что через «Весну» идёт финансирование оппозиции. Это Стефанович опроверг и заявил, что «Весна» защищает политических заключенных и пострадавших.

Стефанович также заверил, что «Весна» и дальше будет помогать жертвам политических репрессий в Беларуси. Стефанович сказал, что фактически каждый год его и его родственников проверяли налоговики и не находили никаких расхождений в доходах и расходах. Поэтому он считает, что его преследуют незаконно и просит иск не удовлетворять. Суд пошёл на вынесение решения, которое озвучил в 17:35.

17:35 Cуд удовлетворил иск налоговиков к Валентина Стефановича и постановил взыскать с правозащитника 54 миллионов белорусских рублей и еще 2 миллиона. Стефанович заявил, что будет абскаржаваць решение суда.

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>