2011 16/12
Міліцыя...?!

Міліцыя...?!

Менскі абласны суд сёньня падтрымаў апраўдальнае рашэньне Крупскага раённага суду ў дачыненьні да трох мясцовых жыхароў, якія былі затрыманыя 18 лістападу менскім АМАПам у Крупках.

Рашэньне прыймаў судзьдзя Менскага абласнога суду Уладзімер Гучок. Крупскіх міліцыянтаў на паседжаньні не было.

Скарга ў Менскі абласны суд на рашэньне Крупскага раённага суду была падпісаная начальнікам Крупскага РАЎС палкоўнікам Сацуком. У дакумэнце ставіліся пад сумнеў паказаньні сведак, што даводзілі неправамернасьць затрыманьня й ўжываньня сілы ў адносінах да затрыманых, сьцьвярджалася, што сьведкі нібыта зьяўляліся зацікаўленымі асобамі. Акрамя таго, зьвярталася ўвага на тое, што ў якасьці сьведак у зале суду не былі апрошаныя супрацоўнікі АМАПу.

Менскі абласны суд адхіліў довады Крупскіх міліцыянтаў і прызнаў рашэньне раённага суду правамерным.

Руслан Велюха, Крупкі

Руслан Велюха, Крупкі

Варта заўважыць, што жыхары раённага цэнтру былі на баку хлопцаў. Гаспадар крамы, дзе затрымлівалі Руслана Велюху, нават перадаў яму запіс з камэраў відэаназіраньня. На відэазапісу было выразна відаць, як хлопец цьвярозым уваходзіў у памяшканьне крамы, а трохі пазьней яго выцягвалі АМАПаўцы й запіхвалі ў аўтазак.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Крупские милиционеры проиграли суд!

Минский областной суд сегодня поддержал оправдательное решение Крупского районного суда в отношении троих местных жителей, которые были задержаны 18 ноября минским ОМОНом в Крупках.

Решение принимал судья Минского областного суда Владимир Гучок. Крупских милиционеров на заседании не было.

Жалоба в Минский областной суд на решение Крупского районного суда была подписано начальником Крупского РОВД полковником Сацуком. В документе ставились под сомнение показания свидетелей, доказывавших неправомерность задержания и применения силы по отношению к задержанным, утверждалось, что свидетели якобы являлись заинтересованными лицами. Кроме того, указывалось на то, что в качестве свидетелей в зале суда не были опрошены сотрудники ОМОНа.

Минский областной суд отверг доводы крупских милиционеров и признал решение районного суда правомерным.

Стоит заметить, что жители районного центра были на стороне парней. Хозяин магазина, где задерживали Руслана Велюха, даже передал ему запись с камер видеонаблюдения. На видеозаписи было отчетливо видно, как парень трезвым входил в помещение магазина, а чуть позже его с применением силы выволакивали ОМОНовцы и заталкивали в автозак.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>