2009 24/01

05__ads-lidary-4thumbnail.jpgАгэнцыя БЕЛАПАН з спасылкаю на заяву, распаўсюджаную АДС, паведамляе, што Прэзыдыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) патрабуе прадставіць моладзевым актывістам, якіх заклікаюць у войска, магчымасьць мінуць незалежнае мэдычнае абсьледваньне.

Кіраўніцтва АДС падкрэсьлівае, што “гвалтоўны заклік у войска” стаўся “формаю палітычнага перасьледу маладых дэмакратычных актывістаў”. “Прыпыніўшы на час вынясеньне крымінальных прысудаў, зьвязаных з турэмным зьняволеньнем, улады выкарыстоўваюць іншыя формы перасьледу палітычна актыўных грамадзянаў. Гэта звальненні з працы, выключэньне з вучэбных установаў, вопіс маёмасьці па патрабаваньні падатковых ворганаў, занясеньне ў сьпіс невыязных”, — гаворыцца ў заяве.

Як адзначаюць лідэры АДС, заклік у войска моладзевых актывістаў ажыцьцяўляецца “як правіла, пасьля іхнага выключэньня з ВНУ і незалежна ад іхнае прыдатнасьці да вайсковае службы па мэдычных паказаньнях”. Сярод тых, хто ўжо патрапіў пад “палітычны заклік”, кіраўніцтва АДС называе Зьміцера Жалезьнічэнку, Алеся Каліту, Зьміцера Салаўя. “Спэцслужбы таксама ўмешваюцца ў працэс закліку Хведара Чаранкова, Паўла Батуева, Паўла Кур’яновіча, Зьміцера Федарука, Арцёма Забарына, Алеся Круткіна, Уладзімера Сяргеева, — гаворыцца ў заяве. — У гэтыя дні адбываецца, і таму патрабуе тэрміновага ўмяшаньня грамадзкасьці, “заклік” Яна Шылы й Франака Вячоркі. У 2008 годзе першаму незаконна ня далі здаць іспыты за сярэднюю школу, а іншага — незаконна выключылі з БДУ”.

І.Шыла павінен зьявіцца для адпраўкі ў войскі 23 студзеня, а Ф.Вячорка — 26 студзеня. Маладыя людзі падалі скаргі ў суд з патрабаваньнем адмяніць незаконнае рашэньне аб закліку ў войска, правесьці расьследваньне парушэньня іхных правоў, а таксама правядзеньні незалежнай мэдычнае экспэртызы.

Палітрада АДС патрабуе, каб суд прыняў да разгляду дадзеныя скаргі. Акрамя таго, адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы, палітрада патрабуе публічных тлумачэньняў з боку Міністэрства абароны й Міністэрствы аховы здароўя з нагоды “прыняцьця новых мэдычных крытэраў закліку”.

Кіраўніцтва АДС таксама зьвяртае ўвагу міжнароднай грамадзкасьці на той факт, што, калі ў Беларусі “працягваецца палітычна матываваны перасьлед, немагчыма казаць пра істотныя зьмены ў вобласьці правоў і вольнасьцяў (свабодаў) чалавека”, паведамляюць “Беларускія навіны”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)


ОДС заступаются за призывников-дэмакратаў

Агентство БелаПАН со ссылкой на заявление, распространенное ОДС, сообщает, что Президиум политсовета Объединенных демократических сил (ОДС) требует предоставить молодежным активистам, которых призывают в армию, возможность пройти независимое медицинское обследование.

Руководство ОДС подчеркивает, что “насильственный призыв в армию” стал “формой политического преследования молодых демократических активистов”. “Приостановив на время вынесение уголовных приговоров, связанных с тюремным заключением, власти используют другие формы преследования политически активных граждан. Это увольнения с работы, исключение из учебных учреждений, опись имущества по требованию налоговых органов, внесение в список невыездных”, — говорится в заявлении.

Как отмечают лидеры ОДС, призыв в армию молодежных активистов осуществляется “как правило, после их исключения из вуза и независимо от их годности к армейской службе по медицинским показаниям”. Среди тех, кто уже попал под “политический призыв”, руководство ОДС называет Дмитрия Железниченко, Алеся Калиту, Дмитрия Соловья. “Спецслужбы также вмешиваются в процесс призыва Федора Черенкова, Павла Батуева, Павла Курьяновича, Дмитрия Федорука, Артема Забарина, Алеся Круткина, Владимира Сергеева, — говорится в заявлении. — В эти дни происходит, и потому требует срочного вмешательства общественности, “призыв” Ивана Шило и Франака Вячорки. В 2008 году первому незаконно не дали сдать экзамены за среднюю школу, а другого — незаконно исключили из БГУ”.

И.Шило должен явиться для отправки в войска 23 января, а Ф.Вячорка — 26 января. Молодые люди подали жалобы в суд с требованием отменить незаконное решение о призыве в армию, провести расследование нарушения их прав, а также проведения независимой медицинской экспертизы.

Политсовет ОДС требует, чтобы суд принял к рассмотрению данные жалобы. Кроме того, отмечается в сообщении пресс-службы, политсовет требует публичных объяснений со стороны Министерства обороны и Министерства здравоохранения по поводу “принятия новых медицинских критериев призыва”.

Руководство ОДС также обращает внимание международной общественности на тот факт, что, если в Беларуси “продолжается политически мотивированное преследование, невозможно говорить про существенные изменения в области прав и свобод человека”, сообщают “Белорусские новости”.

Паводле “Беларускія навіны” і odsgomel.org,
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>