Не забірай жыцьцё!
2011 16/12
Вярхоўны Суд, Менск

Вярхоўны Суд, Менск

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала адмяніў пастанову суду Першамайскага раёну Менску, падтрыманую Менскім гарадзкім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”.

Паводле пастановы Першамайскага райсуду, Юлія Гарачанкова была прызнаная вінаватай па арт. 17.1 КаАП – у тым, што “6 ліпеня 2011 года каля 19:30, знаходзячыся ў грамадзкім месцы – на праспэкце Незалежнасьці, 116 у г.Менску, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала, чым парушыла грамадзкі парадак і праявіла яўную непавагу да грамадзтва”.

Юлія адмаўляла сваю віну ў зьдзяйсьненьні гэтага правапарушэньня й тлумачыла ў судовым паседжаньні, што 6 ліпеня, падыходзячы да Нацыянальнае бібліятэкі, убачыла, як двое ў цывільным вялі маладога чалавека супраць яго волі, і паспрабавала заступіцца за яго. За гэта й была затрыманая.

Тым часам сьведка Слабко даў на судзе іншыя тлумачэньні, у якіх указаў, на затрыманьне Юліі Гарачанковай за тое, што яна нецэнзурна лаялася й адмаўлялася пакінуць плошчу.

Суд у сваю чаргу расцаніў непрызнаньне віны з боку дзяўчыны як “жаданьне пазьбегнуць адказнасьці” і падмацаваў сваё рашэньне пратаколамі апытаньня сьведкаў Слабко й Гушчы, рапартам супрацоўніка міліцыі, пратаколам затрыманьня, складзеным супрацоўнікам міліцыі Лазаравым, і іншымі пісьмовымі матэрыяламі справы.

“Нягледзячы на такія тлумачэньні з боку Гарачанковай Ю.А. і Слабко А.В., судом не былі прынятыя меры для высьвятленьня прычыны супярэчнасьцяў”, – адзначае ў сваёй пастанове Валянцін Сукала. Старшыня Вярхоўнага суду таксама прыводзіць іншыя зьвесткі, што сьведчаць пра непаўнату й аднабаковасьць дасьледваньня судом Першамайскага раёну акалічнасьцяў справы. Напрыклад, ён указвае, што суд пакінуў без увагі наступны факт: у матэрыялах справы пратакол, складзены Лазаравым, датаваны 6-ым чэрвеня, хаця Гарачанкова абвінавачвалася ў правапарушэньні, здзейсьненым 6-га ліпеня. Таксама, паводле матэрыялаў справы, у Першамайскім райсудзе быў агучаны пратакол апытаньня сьведкі Гушчы з спасылкаю на яго тлумачэньні ў судовай пастанове. “Аднак рашэнне суду пра агалошваньне гэтага дакумэнту ў пратаколе судовага паседжаньня не зафіксаванае, – піша В.Сукала. – У пратаколе пра адміністратыўнае правапарушэньне таксама не адлюстравана, кім і калі прыймалася рашэньне пра накіраваньне матэрыялу пра адміністратыўнае правапарушэньне ў суд, адсутнічае й суправаджальны ліст пра ягонае накіраваньне ў суд на разгляд”.

Зыходзячы з гэтых фактаў, старшыня Вярхоўнага суду прызнае, што па справе “не забясьпечана ўсебаковае, поўнае і аб’ектыўнае дасьледваньне ўсіх акалічнасьцяў справы, зьвязаных з абвінавачаньнем Гарачанковай Ю.А. у зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 17.1 КаАП”, і што “непаўната разгляду справы ў судзе не атрымала адпаведнага рэагаваньня ды падчас разгляду ейнай скаргі пра невінаватасьць у Менскім гарадзкім судзе”.

Адмяніўшы пастанову суда Першамайскага раёну Менску ад 7 ліпеня, пастанову Менскага гарадзкога суду ад 22 ліпеня, старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала накіраваў адміністратыўную справу Юлі Гарачанковай на новы разгляд да іншага судзьдзі.

Як адзначае юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч, які дапамагаў Юлі Гарачанковай рыхтаваць скаргу ў Вярхоўны суд, гэты выпадак можна назваць выключэньнем. Бо большасьць з скаргаў адміністратыўна асуджаных за акцыі маўклівага пратэсту Вярхоўны суд адхіліў. Па інфармацыі праваабаронцаў, да вышэйшай судовай інстанцыі даведзены толькі каля дзесяці такіх скаргаў. У большасьці выпадкаў працэс абскарджваньня спыняецца на этапе Менгарсуду, паколькі грамадзяне ня вераць у правасудзьдзе й лічаць, што пісаць скаргі далей ня мае сэнсу.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Председатель Верховного суда Валентин Сукало отменил постановление суда Первомайского района Минска, поддержанное Минским городским судом, по которому 27-летняя жительница Могилева Юлия Горяченкова в июле отбывала административный арест сроком в 5 суток за «нецензурную брань в общественном месте”.

Согласно постановлению Первомайского райсуда, Юлия Горяченкова была признана виновной по ст. 17.1 КоАП – в том, что “6 июля 2011 года около 19:30, находясь в общественном месте – на проспекте Независимости, 116 в г.Минске, нецензурно ругалась, на замечания не реагировала, чем нарушила общественный порядок и проявила явное неуважение к обществу”.

Юлия отрицала свою вину в совершении этого правонарушения и объясняла в судебном заседании, что 6 июля, подходя к Национальной библиотеке, увидела, как двое в штатском вели молодого человека против его воли, и попыталась заступиться за него. За это и была задержана.

Тем временем свидетель Слабко дал на суде другие объяснения, в которых указал, на задержание Юлии Горяченковой за то, что она нецензурно ругалась и отказывалась покинуть площадь.

Суд в свою очередь расценил непризнание вины со стороны девушки как “желание избежать ответственности” и подкрепил свое решение протоколами опроса свидетелей Слабко и Гущя, рапортом сотрудника милиции, протоколом задержания, составленный сотрудником милиции Лазаревым, и другими письменными материалами дела.

“Несмотря на такие объяснения со стороны Горяченковой Ю.А. и Слабко А.В., судом не были приняты меры для выяснения причины противоречий “, – отмечает в своем постановлении Валентин Сукало. Председатель Верховного суда также приводит другие данные, свидетельствующие о неполноте и односторонности исследования судом Первомайского района обстоятельств дела. Например, он указывает, что суд оставил без внимания следующий факт: в материалах дела протокол, составленный Лазаревым, датирован 6-ом июня, хотя Горяченкова обвинялась в правонарушении, совершенном 6-го июля. Также, согласно материалам дела, в Первомайский райсуде был оглашён протокол опроса свидетеля Гущя со ссылкой на его объяснения в судебном постановлении. “Однако решение суда о разглашения этого документа в протоколе судебного заседания не зафиксировано, – пишет В. Сукало. – В протоколе об административном правонарушении также не отражено, кем и когда принималось решение о направлении материалов об административном правонарушении в суд, отсутствует и сопроводительное письмо о его направлении в суд на рассмотрение”.

Исходя из этих фактов, председатель Верховного суда признает, что по делу “не обеспечено всестороннее, полное и объективное исследование всех обстоятельств дела, связанных с обвинением Горяченковой Ю.А. в совершении административного правонарушения, предусмотренного ст. 17.1 КоАП”, и что “неполнота рассмотрения дела в суде не получила соответствующего реагирования и время рассмотрения её жалобы о невиновности в Минском городском суде”.

Отменив постановление суда Первомайского района Минска от 7 июля, постановление Минского городского суда от 22 июля, председатель Верховного суда Валентин Сукало направил административное дело Юлии Горяченковой на новое рассмотрение к другому судье.

Как отмечает юрист Правозащитного центра “Весна” Владимир Лабкович, который помогал Юлии Горяченковой готовить жалобу в Верховный суд, этот случай можно назвать исключением. Ведь большинство из жалоб административно осужденных за акции молчаливого протеста Верховный суд отклонил. По информации правозащитников, к высшей судебной инстанции доведеён лишь около десяти таких жалоб. В большинстве случаев процесс обжалования останавливается на этапе Мингорсуда, поскольку граждане не верят в правосудие и считают, что писать жалобы дальше не имеет смысла.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>