2011 24/12
Васіль Палякоў, Гомель

Васіль Палякоў, Гомель

Адзін з арганізатараў мясцовага сходу ў Гомелі, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Як паказвае ў скарзе актывіст судзьдзі ніжэйстаячых судоў, якія адправілі яго за краты на 5 сутак, дапусьцілі парушэньне прынцыпу законнасьці пры ажыцьцяўленьні адміністратыўнага працэсу.

Нагадаем, 8 лістападу лідэр мясцовых дэмакратаў быў затрыманы міліцыяй ля пад’езду ўласнага дому, калі накіроўваўся на паседжаньне рабочай групы па правядзеньні ў Гомелі мясцовага сходу. Падпалкоўнік міліцыі Сяргей Ярутіч абвінаваціў актывіста ў незаконным распаўсюдзе ўлётак з запрашэньнем на народны сход і адправіў яго да суда ў ІЧУ.

Cудзьдзя суду Савецкага раёну Гомеля Віктар Купрацэвіч прызнаў Палякова вінаватым у парушэньні закона аб масавых мерапрыемствах і «адмераў» яму 5 сутак арышту. У ізалятары часовага ўтрыманьня актывіст у знак нязгоды з судзьдзём усе 5 сутак трымаў галадоўку. Цікавы момант – начальнік ізалятару па прозьбе зьняволенага асабіста езьдзіў у банк аплаціць яму дзяржпошліну для падачы скаргі ў абласны суд.

Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксандар Сужаяў пакінуў у сіле пастанову аб арышце актывіста.

“Абвінавачваючы мяне ў тым, што я ня змог назваць склад удзельнікаў ініцыятыўнае групы па правядзеньні мясцовага сходу, а таксама не пацьвердзіў патрабаваны законам іхны колькасны склад, нормы прадстаўніцтва й парадак выбраньня ўпаўнаважаных для ўдзелу ў мясцовым сходзе, суд выйшаў за межы наяўных у справе доказаў, паколькі дадзеныя пытаньні не зьяўляліся прадметам разгляду ў судзе”, – кажа Палякоў.

“Закон аб масавых мерапрыемствах, па якім я адседзеў 5 сутак, не распаўсюджваецца на мясцовыя сходы. Нават калі, як паказвае суд, я парушыў закон аб мясцовых сходах, у такім выпадку й адказнасьць я павінен несьці паводле гэтага закону”, – падводзіць рысу В. Палякоў.

Васіль Палякоў лічыць, што ўлада без дастатковых на тое падстаў дапусьціла парушэньне ягонага права на свабоду распаўсюду інфармацыі й правядзеньне мірных сходаў грамадзянаў.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Один из организаторов местного собрания в Гомеле, председатель областной организации ОГП Василий Поляков обратился к председателю Верховного суда Валентину Сукало. Как показывает в жалобе активист судьи нижестоящих судов, которые отправили его за решетку на 5 суток, допустили нарушение принципа законности при осуществлении административного процесса.

Напомним, 8 ноября лидер местных демократов был задержан милицией возле подъезда собственного дома, когда направлялся на заседание рабочей группы по проведению в Гомеле местного собрания. Подполковник милиции Сергей Ярутич обвинил активиста в незаконном распространении листовок с приглашением на народное собрание и отправил его до суда в ИВС.

Судьи суда Советского района Гомеля Виктор Купрацевич признал Полякова виновным в нарушении закона о массовых мероприятиях и «отмерил» ему 5 суток ареста. В изоляторе временного содержания активист в знак несогласия с судьей все 5 суток держал голодовку. Интересный момент – начальник изолятора по просьбе заключенного лично ездил в банк оплатить ему госпошлину для подачи жалобы в областной суд.

Судья Гомельского областного суда Александр Сужаев оставил в силе постановление об аресте активиста.

“Обвиняя меня в том, что я не смог назвать состав участников инициативной группы по проведению местного собрания, а также не подтвердил требуемый законом их количественный состав, нормы представительства и порядок избрания уполномоченных для участия в местном собрании, суд вышел за пределы имеющихся в деле доказательств, поскольку данные вопросы не являлись предметом рассмотрения в суде”, – говорит Поляков.

“Закон о массовых мероприятиях, по которому я отсидел 5 суток, не распространяется на местные собрания. Даже если, как показывает суд, я нарушил закон о местных собраниях, в таком случае и ответственность я должен нести по этому закону”, – подводит черту В. Поляков .

Василий Поляков считает, что власть без достаточных на то оснований допустила нарушение его права на свободу распространения информации и проведения мирных собраний граждан.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Паратал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>