2011 25/12
ddd

24 сьнежня на 83-годзьдзе пайшоў з жыцьця Віктар Бяляцкі, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
У апошні час, калі стан здароўя спадара Віктара значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганьні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, каб яны змаглі яшчэ разьвітацца пры жыцьці. Аднак гэтая сустрэча так і не адбылася.

Ці дазволяць цяпер Алесю правесьці бацьку ў апошні шлях?

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць малаверагодным тое, што Алеся Бяляцкага выпусьцяць на пахаваньне бацькі. Паводле Стэфановіча, «там замкнёнае кола: адны сьпісваюць на іншых. І ніхто рашэньне не прымае».

“Тут проста па чалавечы людзі зьвярнуліся з такой прозьбай і вось так у нас рэагуюць на такія звароты. Суд Першамайскага раёну напісаў дазвол на спатканьне, але гэтае рашэньне было невыканальнае. Бо абавязкі па забесьпячэньні этапаваньня, канваяваньня ды перавозкі ўскладаліся невядома на каго. Хадзілі ва ўсе службы МУС, у службу канваяваньня Менгарвыканкаму, ДВП. Там заявы прымалі, але ніхто не прыняў ніякага рашэньня. Альбо проста адмаўлялі. У ДВП сказалі, што прадугледжваецца спатканьне з асобамі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА ў адмыслова абсталяваных памяшканьнях на тэрыторыі сьледчага ізалятару, іншае не прадугледжана. Першаснае рашэньне суда ўскладала абавязкі па канваяваньні й перавозцы на адміністрацыю турмы №8. Мы езьдзілі ў турму, размаўлялі з адміністрацыяй турмы. Там сказалі, што ня маюць такіх службаў і самі па сабе яны не забясьпечваюць ні канваяваньне, ні перавозку, ні этапаваньне. Маўляў, гэта ўсё робіцца службай Менгарвыканкаму. Вось так мы паміж ведамствамі тыкаліся некалькі дзён і нічога не дамагліся. Сваякі зьвярталіся з прозьбай чалавечай”.

Жонка Бяляцкага, Натальля Пінчук, спрабавала патрапіць сёньня ў Міністэрства нутраных справаў, але ў міністэрстве яе не прынялі й накіравалі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.

fff

Натальля Пінчук

У ДВП Натальля пакінула заяву з прозьбай дазволіць Алесю разьвітацца з бацькам.

“Але яны кажуць, што хутчэй за ўсё адказ будзе адмоўны, бо няма праўных нормаў, каб гэта рэалізаваць. Зноў жа спасылаюцца на суд Першамайскага раёна, за якім замацаваны зараз Алесь. У судзе сёньня выходны і ў гэту ўстанову не патрапіць. Такім чынам сытуацыя безвыходная. У вуснай форме мне сказалі, што будзе адмова. Я, канечне, паспрабую схадзіць у суд у панядзелак, калі яшчэ ня будзе пахаваньне. Але ўлічваючы папярэднія свае візыты й стаўленьне судзьдзі да гэтага пытаньня, спадзявацца на нешта не даводзіцца”.

Паводле Натальлі, пахаваньне Віктара Бяляцкага адбудзецца на могілках у Сьветлагорску, там дзе пахаваная маці Алеся Бяляцкага.

Калегі й сябры выказваюць спачуваньні палітвязьню, а таксама сваякам Алеся Бяляцкага з прычыны сьмерці бацькі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Разрешат ли Беляцкому похоронить отца?

24 декабря на 83-летие ушёл из жизни Виктор Беляцкий, отец осужденного правозащитника Алеся Беляцкого.

В последнее время, когда состояние здоровья господина Виктора значительно ухудшилось, родные приложили все усилия, чтобы получить разрешение на встречу отца с сыном, чтобы они смогли ещё проститься при жизни. Однако эта встреча так и не состоялась.

Позволят ли сейчас Алесю провести отца в последний путь?

Правозащитник Валентин Стефанович считает маловероятным то, что Алеся Беляцкого выпустят на похороны отца. По Стефановича, «там замкнутый круг: одни приписывают другим. И никто решение не принимает ».

“Здесь просто по человечески люди обратились с такой просьбой и вот так у нас реагируют на такие обращения. Суд Первомайского района написал разрешение на свидание, но это решение было невыполнимо. Ведь обязанности по обеспечению этапирования, конвоирования и перевозки возлагались неизвестно на кого. Ходили во все службы МВД, в службу конвоирования Мингорисполкома, ДВП. Там заявления принимали, но никто не принял никакого решения. Или просто отказывали. В ДВП сказали, что предусматривается встреча с лицами, содержащимися под стражей в СИЗО в специально оборудованных помещениях на территории следственного изолятора, другое не предусмотрено. Первичное решение суда возлагало обязанности по конвоировании и перевозке на администрацию тюрьмы № 8. Мы ездили в тюрьму, разговаривали с администрацией тюрьмы. Там сказали, что не имеют таких служб и сами по себе они не обеспечивают ни конвоирование, ни перевозку, ни этапирования. Мол, это всё делается службой Мингорисполкома. Вот так мы между ведомствами тыкались несколько дней и ничего не добились. Родственники обращались с просьбой человеческой”.

Жена Беляцкого, Наталья Пинчук, пыталась попасть сегодня в Министерство внутренних дел, но в министерстве её не приняли и направили в Департамент исполнения наказаний.

Наталья Пинчук

В ДВП Наталья оставила заявление с просьбой разрешить Алесю проститься с отцом.

“Но они говорят, что скорее всего ответ будет отрицательным, потому что нет правовых норм, чтобы это реализовать. Опять же ссылаются на суд Первомайского района, за которым закреплён сейчас Алесь. В суде сегодня выходной и в данное учреждение не попасть. Таким образом ситуация безысходная. В устной форме мне сказали, что будет отказ. Я, конечно, попробую сходить в суд в понедельник, когда ещё не будет похорон. Но учитывая предыдущие свои визиты и отношение судьи к этому вопросу, надеяться на что-то не приходится”.

По словам Натальи, похороны Виктора Беляцкого состоятся на кладбище в Светлогорске, там где похоронена мать Алеся Беляцкого.

Коллеги и друзья выражают соболезнования политзаключённому, а также родственникам Алеся Беляцкого со смертью отца.

Алесь Дашчынскі

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info


Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>