2011 27/12
ааа

26 сьнежня кіраўніцтва “Цэнтра стратэгічнай цяжбы” атрымала адказ з Камітэту ААН па правах чалавеку на зварот жыхаркі Гомеля Марысі Тульжанковай. Маладзёвая актывістка скардзілася ў Камітэт па правах чалавеку ААН на парушэньне ейных правоў з боку дзяржавы, а менавіта на парушэньне права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі.

Справа датычылася падзеяў 14 сакавіка 2008 году, калі пасьля канцэрту гурту «N.R.M.» у Гомельскім грамадзка-культурніцкім цэнтры дзяўчына распаўсюджвала віншавальныя паштоўкі зь Днём Волі й запрашэньні на сьвяткаваньне памятнай даты ў Менску 25 сакавіка, за што была затрыманая невядомымі ў цывільным. Марысю Тульжанкову даставілі спачатку ў міліцыю, а потым – у ІЧУ, дзе яна правяла двое сутак да суду. Суд жа прызнаў яе вінаватай у парушэньні Закону аб масавых мерапрыемствах і пакараў штрафам у памеры 350 тысячаў рублёў (на той момант – 162 даляры). Скаргі ў абласны і Вярхоўны суд не прынесьлі плёну. “Цэнтар стратэгічнай цяжбы” дапамог падрыхтаваць зварот ад імя Марысі Тульжанковай у Камітэт па правах чалавека ААН.

«Камітэт ААН прыйшоў да высновы, што правы Марысі Тульжанковай, прадугледжаныя артыкулам 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя дзяржавай. І беларускі ўрад павінен забясьпечыць дзяўчыне эфэктыўны сродак праўнай абароны, уключаючы пакрыцьцё штрафу, судовыя выдаткі, а таксама кампэнсацыю за нанесеную шкоду. Дзяржава павінна прыняць меры, накіраваныя на тое, каб у будучым правы грамадзянаў на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі не парушаліся», – пракаментаваў адказ з Камітэту кіраўнік “Цэнтру стратэгічнае цяжбы” Леанід Судаленка.

Васіл Палякоў і Леанід Судаленка, Гомель

Ягоны калега Васіль Палякоў зьвярнуў увагу, што ўпершыню Камітэт па правах чалавеку ААН у сваім рашэньні адзначыў, што ўлады павінны апублікаваць дадзенае рашэньне ня толькі на расейскай, але й на беларускай мове.

«Раней пытаньне пра мову не ўзгадвалася ў рашэньнях Камітэту. Больш таго, сябры Камітэту выказалі ў рашэньні асабістыя меркаваньні. Напрыклад, пра тое, што дзяржава, на іх думку, парушыла ня толькі артыкул 19 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, але й артыкул 2 дадзенага Пакту. Гаворка ідзе пра тое, што нашае заканадаўства, а менавіта артыкул 8 Закону аб масавых мерапрыемствах, не адпавядае міжнародным праўным нормам. І дзяржава павінна зьмяніць закон, які парушае правы грамадзянаў на атрыманне й распаўсюд інфармацыі. Калі нагадаць, што наша дзяржава ня толькі не зьмяняе гэты закон аб масавых мерапрыемствах, а наадварот – зрабіла яго больш жорсткім пасьля апошніх правак, то рашэньне Камітэту ААН выглядае ў дадзеным выпадку вельмі актуальным», – дадаў Васіль Палякоў.

Марыся Тульжанкова адзначае, што для яе такое рашэньне на зварот было нечаканым, усьцешыла й дало надзею, што можна дабіцца прызнаньня парушэньня правоў грамадзяніна з боку дзяржавы. Разам з тым, вядома, што наша дзяржава не выконвае рашэньняў Камітэту й наўрад ці можна спадзявацца на атрыманьне кампэнсацыі ці забесьпячэньне эфэктыўных сродкаў праўнай абароны.

ююю

“Цэнтар стратэгічнай цяжбы” (Гомель) за апошнія гады падрыхтаваў у Камітэт ААН больш за 50 зваротаў ад грамадзянаў, і 32 зь іх ужо зарэгістраваныя; шэсьць скаргаў за пяць гадоў былі задаволеныя Камітэтам па правах чалавеку ААН.

ДАДАТАК: Меркаваньні КПЧ ААН па звароце М.Тульжанковай (рас.)


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет по правам человека ООН признал нарушение Беларусью права на получение и распространение информации

26 декабря руководство “Центра стратегической тяжбы” получило ответ из Комитета ООН по правам человека на обращение жительницы Гомеля Марии Тульженковой. Молодёжная активистка жаловалась в Комитет по правам человека ООН на нарушение её прав со стороны государства, а именно на нарушение права на получение и распространение информации.

Дело касалось событий 14 марта 2008 года, когда после концерта группы «NRM» в Гомельском общественно-культурном центре девушка распространяла поздравительные открытки с Днем Воли и приглашения на празднование памятной даты в Минске 25 марта, за что была задержана неизвестными в штатском. Марию Тульженкову доставили сначала в милицию, а потом – в ИВС, где она провела двое суток до суда. Суд же признал её виновной в нарушении Закона о массовых мероприятиях и наказал штрафом в размере 350 тысяч рублей (на тот момент – 162 доллара). Жалобы в областной и Верховный суд не принесли результата. “Центр стратегической тяжбы” помог подготовить обращение от имени Марии Тульженковой в Комитет по правам человека ООН.

«Комитет ООН пришел к выводу, что права Марии Тульженковой, предусмотренные статьей 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах, были нарушены государством. И белорусское правительство должно обеспечить девушке эффективное средство правовой защиты, включая возмещение штрафа, судебные издержки, а также компенсацию за нанесенный ущерб. Государство должно принять меры, направленные на то, чтобы в будущем права граждан на получение и распространение информации не нарушались», – прокомментировал ответ из Комитета руководитель “Центра стратегической тяжбы” Леонид Судаленко.

Его коллега Василий Поляков обратил внимание, что впервые Комитет по правам человека ООН в своём решении отметил, что власти должны опубликовать данное решение не только на русском, но и на белорусском языке.

«Раньше вопрос о языке не упоминался в решениях Комитета. Более того, члены Комитета выразили в решении личные соображения. Например, о том, что государство, по их мнению, нарушило не только статью 19 Пакта о гражданских и политических правах, но и статью 2 данного Пакта. Речь идёт о том, что наше законодательство, а именно статья 8 Закона о массовых мероприятиях, не соответствует международным правовым нормам. И государство должно изменить закон, который нарушает права граждан на получение и распространение информации. Если вспомнить, что наше государство не только не меняет этот закон о массовых мероприятиях, а наоборот – сделало его более жестким после последних поправок, то решение Комитета ООН выглядит в данном случае очень актуальным», – добавил Василий Поляков.

Мария Тульженкова отмечает, что для неё такое решение на обращение было неожиданным и дало надежду, что можно добиться признания нарушения прав гражданина со стороны государства. Вместе с тем, известно, что наше государство не выполняет решений Комитета и вряд ли можно надеяться на получение компенсации или обеспечение эффективных средств правовой защиты.

“Центр стратегической тяжбы” (Гомель) за последние годы подготовил в Комитет ООН более 50 обращений от граждан, и 32 из них уже зарегистрированы; шесть жалоб за пять лет были удовлетворены Комитетом по правам человека ООН.

ПРИЛОЖЕНИЕ: Соображения КПЧ ААН по обращению М.Тульженковой (рус.)

Паводле gomelspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: Аляксей Лапіцкі

Цэтлікі: ,

One thought on “Камітэт па правах чалавеку ААН прызнаў парушэньне Беларусьсю права на атрыманьне й распаўсюд інфармацыі (далучаны дакумэнт КПЧ ААН)”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>