2011 27/12

Сёньня ў 8 гадзін раніцы праваабаронца Алесь Бяляцкі змог разьвітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня. Гэта адбылося ў менскім моргу на Даўгінаўскім тракце.

Праваабаронцу прывезьлі з Жодзінскага СІЗА пад узмоцненай аховай і з аўтамабілямі суправаджэньня. Пра беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі пры разьвітаньні сьведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая й старонніх асобаў на разьвітаньне не дапусьцілі. Вяліся апэратыўныя відэаздымкі.

Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілінаў. Ён памаліўся каля труны й сказаў колькі словаў сваім блізкім. Адразу пасьля гэтага ён быў адканваіраваны назад у Жодзіна, а ахова тэрыторыі зьнятая.

Пра сьмерць бацькі Алесь даведаўся ў дзень пахаваньня, ранкам 27 сьнежня. Натальля Пінчук кажа, што сьмерць бацькі сталася для Алеся ўдарам. Ён ведаў, што бацька пры сьмерці, і спадзяваўся сустрэцца зь ім яшчэ жывым. Але не далі.

Віктар Усьцінавіч Бяляцкі памёр 24 сьнежня на 84-м годзе жыцьця. Пахаваньне адбылося 27 сьнежня а 13 гадзіны на могілках Сьветач каля Сьветлагорску (Гомельская вобласьць).

Відэа можна ўбачыць тут


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алесю Беляцкому отвели 10 минут на прощание с отцом (видео)

Сегодня в 8 часов утра правозащитник Алесь Беляцкий смог проститься с отцом, который умер 24 декабря. Это произошло в минском морге на Долгиновском тракте.

Правозащитника привезли из Жодинского СИЗО под усиленной охраной и с автомобилями сопровождения. О беспрецедентных мерах безопасности при прощании свидетельствует и тот факт, что территория морга была оцеплена и посторонних лиц на прощание не допустили.

Алесю Беляцкому разрешили побыть с отцом около 10 минут. Он помолился у гроба и сказал несколько слов своим близким. Сразу после этого он был отконвоирован назад в Жодино, а охрана с территории морга снята.

О смерти отца Алесь узнал в день похорон, утром 27 декабря. Наталья Пинчук говорит, что смерть отца стала для Алеся ударом. Он знал, что отец при смерти, и надеялся встретиться с ним ещё живым. Но не дали.

Виктор Устинович Беляцкий умер 24 декабря на 84-м году жизни. Захоронение состоялось 27 декабря в 13 часов на кладбище Светоч около Светлогорска (Гомельская область).

Видео можно увидеть здесь

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>