2009 25/01
Асуджэньне забойства Маркелава й Бабуравай

Станіслаў Маркелаў

Супольнасьць міжнародных праваабарончых арганізацыяў асуджаюць забойства праваабаронцы й адваката Станіслава Маркелава ды журналісткі Настасьсі Бабуравай. У звароце да расейскіх уладаў, праваабаронцы заклікалі да правядзеньня расследаваньня забойства й абароны расейскіх праваабаронцаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Фундацыя Дому правоў чалавека

Documents
Зварот да расейскіх уладаў (па-ангельску)
Зварот да расейскіх уладаў (па-расейску)

Мы рашуча асуджаем забойствы выдатнага праваабаронцы і адваката Станіслава Маркелава, а таксама журналісткі Настассі Бабуравай. Мы лічым гэтыя злачынствы палітычна матываванымі і просім расейскі ўрад наладзіць тэрміновае, дасканалае ды аб’ектыўнае расследаванне гэтых ды іншых палітычных забойстваў у краіне.

Станіслаў Маркелаў прадстаўляў інтарэсы сям’і Эльзы Кунгаевай, маладой чачэнскай дзяўчыны, якую скралі, згвалцілі, а пасля задушылі ў сакавіку 2000 года. Юры Буданаў, былы палкоўнік расейскага войска, прызнаўся ў забойстве і быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён быў умоўна датэрмінова вызваленны на мінулым тыдні, за 18 месяцаў раней, чым таго патрабаваў першапачатковы прысуд.

У панядзелак, 19 студзеня, адвакат Маркелаў быў забіты ў Маскве адразу пасля прэс-канферэнцыі, дзе ён абвесціў аб сваім намеры падаць скаргу ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека супраць датэрміновага вызвалення Буданава. Настасся Барбурава, журналістка “Новой Газеты”, памерла ў панядзелак уначы ад ран, атрыманых падчас той самай атакі. На працягу мінулага тыдня і ў дзень забойства Станіслаў Маркелаў атрымаў некалькі пагрозаў свайму жыццю.

Станіслаў Маркелаў абараняў правы шматлікіх ахвяраў здзеку ў Чачэніі. Ён шчыльна супрацоўнічаў з Ганнай Паліткоўскай і адыгрываў вырашальную ролю ў прызнанні вінаватым міліцыянта Сяргея Лапіна, якога асудзілі за катаванне і знікненне маладога чачэнца.

За апошнія гады некалькі крытыкаў расейскага ўраду страцілі сваё жыццё. Гэтак, 13 студзеня 2009 года, чачэнец Умар Ізраілаў, які, абвінавачваючы Кадырава ў катаваннях, накіраваў скаргу ў Еўрапейскі Суд па правох чалавека, быў застрэлены ў Вене. 5 студзеня 2009 года Шафік Амрахаў, рэдактар рэгіянальнай інтэрнэт-агенцыі навінаў RІА 51, памёр у шпіталі Мурманску пасля таго, як невядомы злачынца тыднем раней стрэліў яму ў галаву. Магамед Яўлоеў, уласнік вэб-старонкі іngushetiya.ru, якая змяшчала матэрыялы пра парушэнні правоў чалавека ў Інгушэціі, быў забіты ў міліцэйскай машыне 31 жніўня 2008 года. 7 кастрычніка 2006 года ў Маскве была забітая праваабаронца і журналістка Ганна Паліткоўская.

Мы заклапочаныя бяспекай праваабаронцаў у краіне і рашуча настойваем на тым, каб Расея забяспечыла ахову ўсім праваабаронцам і крытыкам ураду ў адпаведнасці з Артыкулам 1 Рэзалюцыі 53/144 Генеральнай Асамблеі ААН ад 8 сакавіка 1999 года, (Дэкларацыя правоў і абавязкаў людзей, згуртаванняў і органаў грамадства дзеля прасоўвання і абароны універсальных і агульнапрызнаных правоў чалавека і асноўных вольнасцяў), паводле якога “кожны мае права, асобна ці ў хаўрусе з іншымі, прапагандаваць і намагацца абароны ды забеспячэння правоў чалавека і фундаментальных вольнасцяў на нацыянальным і міжнародным узроўні”.

Зварот падпісалі:
Дом правоў чалавека (Нарвегія), ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў:
– Фундацыя Дома правоў чалавека (Нарвегія)
– Нарвежскі Хельсінскі камітэт (Нарвегія)
– Нарвежскі ПЭН (Нарвегія)
Рафто Фундацыя Дома правоў чалавека (Берген, Нарвегія)
Расейскі даследчы цэнтр за правы чалавека (ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў):
– Сетка супольнасцяў правоў чалавека
– Незалежная псіхіятрычная асацыацыя Расеі
– Маскоўскі цэнтр за рэформу турмы
– Маскоўскі Хельсінскі камітэт
– Фундацыя правоў маці
– Арганізацыя “Права на жыццё ды чалавечую годнасць”
– Рэгіянальная арганізацыя “Міжнародная негвалтоўнасць”
– Рэгіянальная арганізацыя “Правы дзіцяці”
– Фундацыя сацыяльнага партнёрства
– Звяз жаўнераў
Дом правоў чалавека Сараева (ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў):
– Асацыяцыя жанчын-грамадзянак “Адраджэнне”
– Фундацыя CURE
– Хельсінскі камітэт за правы чалавека ў Босніі і Герцагавіне
– Рэгіянальны каардынатар для маладзёвых суполак
– Сербская муніцыпальная Рада
– Рух за роўнасць
– Рада кантона Сараева
– Цэнтр “Жанчына і грамадства”
Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні (Летува)
Дом правоў чалавека (Харватыя), ад імя наступных няўрадавых арганізацыяў:
– APEO – Асацыяцыя для падтрымкі роўных магчымасцяў для людзей з фізічнымі абмежаваннямі
– CMS – Цэнтр негвалтоўных даследаванняў у Заграбе
– Documenta – Цэнтр сувязяў з мінуўшчынай
– GOLJP – Грамадзянскі камітэт па правах чалавека
– Svitanje – Асацыяцыя абароны і падтрымкі разумовага здароўя
– Жаночае згуртаванне правоў чалавека B.a. B.e
Хельсінская Асацыяцыя (Арменія)
Хельсінская Фундацыя за правы чалавека (Польшча)
Цэнтр правоў чалавека ў Азербайджане (Азербайджан)
Індэкс Цэнзуры (Вялікая Брытанія)
Інстытут “За свабоду і ахову рэпарцёраў” (Азербайджан)
Цэнтр правоў чалавека (Грузія)
WARD (Азербайджан)

Фундацыя Дому правоў чалавека

За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся да Анэ Тусвік Бондэ (Ane Tusvik Bonde) па тэл.: +47 22 47 92 42 альбо +47 99 74 39 07 ane.bonde@humanrightshouse.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>