2011 21/12
kavalenka_s

Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэньне рэжыму ўмоўнага пакараньня – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг не гарадзкой ялінцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньні супраць яго безпадстаўнымі й на знак пратэсту зь 19 сьнежня ён абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Жонка віцебскага сябра КХП БНФ Алена Каваленка дакладна ня ведае, за якое парушэньне супраць Сяргея ініцыююць крымінальную справу:

“Гэта ўсё – нейкі зьдзек! 10 сьнежня яго забралі ў інспэкцыю па выкананьні пакараньняў, каб падпісаць нейкія дакумэнты. Аднак адтуль Сяргея завезьлі ўжо ў Першамайскі РАЎС, дзе сказалі, што ён парушае рэжым адбыцьця пакараньня. Дадому муж ужо не вярнуўся, яго завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, сказаўшы, што 20 сьнежня будуць судзіць. Але ў 14.00, як абяцалі, у суд яго не прывезлі. Замест гэтага зноў завезьлі ў Першамайскі РАЎС на допыт да сьледчага. Нам зь ім ня далі нават паразмаўляць! Ён толькі сказаў, пакуль яго заводзілі ў кабінэт, што абвяшчае галадоўку на знак пратэсту”
.

Жонцы патлумачылі толькі адно: Сяргея вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага кодэксу «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі», ён прадугледжвае пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі.

“Я не ўяўляю, што яны там пішуць супраць Сяргея. У нас двое дзяцей, меншай дачцэ паўгода, я сяджу зь ёй. Сяргей больш займаўся старэйшым сынам, ён у нас першаклясьнік, яго трэба й з школы сустрэць, і на трэніроўку адвесьці, і ў музычную школу… Я проста ня ведаю, што цяпер будзе”, – гаворыць Алена Каваленка.

Пакуль Сяргей Каваленка затрыманы на трое сутак. Што да парушэньняў рэжыму адбыцьця пакараньня, то 24 лістападу яму прапанавалі падпісаць дакумэнт, паводле якога скарачаецца асабісты час: калі раней Сягей Каваленка мусіў знаходзіцца дома пасьля 21-ай гадзіны, то цяпер – ужо пасьля 19.30. Актывіст адмовіўся, бо не хацеў згубіць працу: ён прыватны прадпрымальнік, робіць рамонты ў кватэрах, і нярэдка яго паслугі замаўляюць менавіта ў вечаровы час. Жонка не выключае, што менавіта гэты факт мог стацца падставй для крымінальнай справы супраць актывіста. Тым болей, што тады ж яго абвінавацілі і ў хуліганстве: нібыта ён нецэнзурна лаяўся, адмаўляючыся падпісваць дакумэнт.

Сяргей Каваленка падаў некалькі скаргаў у абласную пракуратуру, дзе напісаў пра некарэктнае стаўленьне да сябе з боку работнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў. Аднак адказаў яшчэ не атрымаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сергею Коваленко грозит три года тюремного заключения

Против витебского активиста начинают уголовное дело за нарушение режима условного наказания – он отбывает «домашнюю химию» за то, что вывесил бело-красно-белый флаг не городской елке в 2010 году. Сергей Коваленко считает обвинения против него беспочвенными и в знак протеста с 19 декабря он объявил голодовку, находясь в изоляторе временного содержания.

Жена витебского члена КХП БНФ Елена Коваленко точно не знает, за какое нарушение против Сергея инициируют уголовное дело:

“Это все – какое-то издевательство! 10 декабря его забрали в инспекцию по исполнению наказаний, чтобы подписать какие-то документы. Однако оттуда Сергея отвезли уже в Первомайский РОВД, где сказали, что он нарушает режим отбывания наказания. Домой муж уже не вернулся, его завезли в изолятор временного содержания, сказав, что 20 декабря будут судить. Но в 14.00, как обещали, в суд его не привезли. Вместо этого его снова завезли в Первомайский РОВД на допрос к следователю. Нам с ним не дали даже поговорить! Он только сказал, пока его заводили в кабинет, что объявляет голодовку в знак протеста”.

Жене объяснили только одно: Сергея обвиняют по статье 415 Уголовного кодекса «Уклонение от отбывания наказания в виде ограничения свободы», он предусматривает наказание до трех лет лишения свободы.

«Я не представляю, что они там пишут против Сергея. У нас двое детей, меньшей дочке полгода, я сижу с ней. Сергей больше занимался старшим сыном, он у нас первоклассник, его нужно и из школы встретить, и на тренировку отвести, и в музыкальную школу … Я просто не знаю, что сейчас будет», – говорит Елена Коваленко.

Пока Сергей Коваленко задержан на трое суток. Что касается нарушений режима отбывания наказания, то 24 ноября ему предложили подписать документ, согласно которому ограничивается личное время: если раньше Сергей Коваленко должен был находиться дома после 21 часов, то сейчас – уже после 19.30. Активист отказался, так как не хотел терять работу: он частный предприниматель, делает ремонты в квартирах, и нередко его услуги заказывают именно в вечернее время. Жена не исключает, что именно этот факт мог стать основанием для уголовного дела против активиста. Тем более, что тогда же его обвинили и в хулиганстве: якобы он нецензурно выражался, отказываясь подписывать документ.

Сергей Коваленко подал несколько жалоб в областную прокуратуру, где написал про некорректное отношение к себе со стороны работников инспекции по исполнению наказаний. Однако ответа еще не получил.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>