Не забірай жыцьцё!
2011 27/12
kavalenka

26 сьнежня Кастрычніцкі райсуд Віцебску спыніў адміністратыўную справу супраць актывіста, на якога склалі пратакол пасьля зьяўленьня бел-чырвона-белага сьцяга на краме “Пяты элемэнт”.

Але становішча Сяргея Каваленкі гэта істотна не паправіла: ён па-ранейшаму знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, пакуль ідзе сьледства па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкулу 415 “Ухіленьне ад адбываньня пакараньня”.

Зь лета 2010 году Сяргей Каваленка адбывае так званую “хатнюю хімію” – умоўнае пакараньне, прысуджанае за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ялінцы. Яго вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцьця гэтага пакараньня – з гэтай нагоды ўзбуджана справа па крымінальным артыкуле. Калі яго прызнаюць вінаватым, то віцебскаму актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.

Парушэньні рэжыму – гэта вяртаньне дахаты пазьней вызначанага часу, а таксама некалькі адміністратыўных справаў, распачатых супраць Каваленкі падчас яго ўмоўнага пакараньня. Так, за выхад зь бел-чырвона-белым сьцягам 24 сакавіка гэтага году актывіст быў пакараны адміністратыўным арыштам. І на працягу гэтага месяца у розных судах Віцебску ідуць працэсы, ініцыяваныя супраць Каваленкі.

Адну з гэтых справаў і спыніла судзьдзя Іна Грабоўская. Яна не ўбачыла неабвержных доказаў таго, што сьцяг над крамай “Пяты элемэнт” узьняў менавіта Сяргей Каваленка. Адпаведнае абвінавачаньне міліцыянты абгрунтавалі на тым, што ў інтэрнэце зьявіўся відэаролік, дзе відаць, як Сяргей Каваленка выразае доўгі драўляны кій, а потым нейкі чалавек непазнавальнай зьнешнасьці вывешвае сьцяг. Суд гэткі доказ віны актывіста не прыняў.

Жонка актывіста Алена Каваленка гаворыць, што шмат што залежыць ад выніку яшчэ адной справы, распачатай поводле скаргі ў міліцыю супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў:

“Яны цьвердзяць, што Сяргей Каваленка іх нецэнзурна абразіў. Але ў судзе паказаньні сьведак і абвінаваўцаў разыйшліся – ніхто ня можа нават адназнчна згадаць, якія лаянкавыя словы ўжываў Сяргей! Між тым з боку супрацоўнікаў інспэкцыі стаўленьне адназначна нэгатыўнае: адна зь інспэктарак нават зьневажала Сяргея за тое, што ён размаўляе па-беларуску. Муж падаў на яе скаргу ў абласную пракуратуру. Аднак на яе, як і на шэраг іншых скаргаў, адказу пакуль няма – адны толькі адпіскі, што скаргі накіраваныя ў міліцыю, да непасрэднага кіраўніцтва гэтых супрацоўнікаў
”.

Пакуль Сяргея Каваленку трымаюць у СІЗА, сямья пазбаўлена сродкаў да існаваньня. У сямьі Каваленкаў двое дзяцей: сын школьнік і дачка, якой усяго паўгода. Жонка знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём. Сямью ўтрымліваў арыштаваны актывіст, які працаваў прыватным прадпрымальнікам.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Дело Сергея Коваленко за бело-красно-белый флаг прекращено

26 декабря Октябрьский райсуд Витебска прекратил административное дело против активиста, на которого составили протокол после появления бело-красно-белого флага на магазине “Пятый элемент”. Но положение Сергея Коваленко это существенно не поправило: он по-прежнему находится в следственном изоляторе, пока идет следствие по уголовному делу, возбужденному по статье 415 “Уклонение от отбывания наказания”.

С лета 2010 года Сергей Коваленко отбывает так называемую «домашнюю химию» – условное наказание, вынесенное за вывешивание бело-красно-белого флага на новогодней елке. Его обвиняют в нарушении режима отбывания этого наказания – по этому поводу возбуждено дело по уголовной статье. Если его признают виновным, то витебскому активисту грозит до трех лет тюремного заключения.
Нарушения режима – это возвращение домой позднее установленного времени, а также несколько административных дел, возбужденных против Коваленко во время его условного наказания. Так, за выход с бело-красно-белым флагом 24 марта этого года активист был наказан административным арестом. И в течение этого месяца в различных судах Витебска идут процессы, инициированные против Коваленко.

Одно из этих дел и остановила судья Инна Грабовская. Она не увидела неопровержимых доказательств того, что флаг над магазином “Пятый элемент” поднял именно Сергей Коваленко. Соответствующее обвинение милиционеры обосновали тем, что в интернете появился видеоролик, где видно, как Сергей Коваленко вырезает длинную деревянную палку, а потом какой-то человек неузнаваемой внешности вывешивает флаг. Суд такого доказательство вины активиста не принял.

Жена активиста Елена Коваленко говорит, что многое зависит от результата еще одного дела, возбужденного по жалобе в милицию сотрудников инспекции по исполнению наказаний:

“Они твердят, что Сергей Коваленко их нецензурно оскорбил. Но в суде показания свидетелей и обвинителей разошлись – никто не может даже однозначно сказать, какие матерные слова употреблял Сергей! Между тем со стороны сотрудников инспекции отношение однозначно негативное: одна из инспекторов даже унизила Сергея за то, что он говорит на белорусском языке. Муж подал на нее жалобу в областную прокуратуру. Однако на нее, как и на ряд других жалоб, ответа пока нет – одни только отписки, что жалобы направлены в милицию, к непосредственному руководству этих сотрудников “.

Пока Сергея Коваленко держат в СИЗО, семья лишена средств к существованию. В семье Коваленко двое детей: сын школьник и дочь, которой всего полгода. Жена находится в отпуске по уходу за ребенком. Семью содержал арестованный активист, работавший частным предпринимателем.

Паводле Радыё Свабода,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: Радыё Свабода

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>