2011 30/12
ппп

У апошнія дні адыходзячага года актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП па Гомельскай вобласьці падалі ў Камітэт ААН па правах чалавеку скаргу аб парушэньні іхных правоў на свабоду выказваньня меркаваньня й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Усяго пад скаргай падпісалася шэсьць чалавек.

– Гомельскі гарвыканкам адмовіў мне ў правядзеньні масавага мерапрыемства ў форме пікету, які я плянаваў правесьці 1 траўня ў знак падтрымкі незалежнага прафсаюзнага руху, – піша ў ААН меркаваная ахвяра парушэньняў, кіраўнік рэгіянальнага адзьдзяленьня прафсаюзу Віктар Казлоў.

– Адзіным пытаньнем, на якое павінны былі знайсьці адказ судовыя інстанцыі, зьяўлялася пытаньне аб тым, правамерна ці абмяжоўваць маё права на правядзеньне мірнага сходу грамадзянаў па прыкмеце ўскладаньня на мяне мясцовымі ўладамі дадатковых абавязкаў па заключэньні аплатных дамоваў на абслугоўваньне мірнага пікету, – такая праўнай пазыцыя актывіста прафсаюзу Юрыя Захаранкі.

– У нашым паўмільённым горадзе ўстаноўлена адно адзінае месца для мітынгоўцаў, любы жадаючы выказаць сваё меркаваньне пры правядзеньні мірных сходаў абавязаны заключыць аплатныя дамовы, папярэдне аплаціўшы за кошт уласных сродкаў паслугі супрацоўнікаў міліцыі, мэдыцыны й камунальных службаў. Калі б мы сталі выконваць рашэньне мясцовых уладаў аб правядзеньні мірных сходаў у адзіным месцы, правядзеньне плянаваных з нашага боку мірных сходаў губляла б ўсялякі сэнс, паколькі асноўнай іхнай мэтаю зьяўлася выказваньне салідарнай падтрымкі дзеяньняў незалежных прафсаюзаў у абарону правоў і свабодаў людзей працы, што зрабіць на ўскрайку горада ў малалюдным мікрараёне практычна немагчыма, – дадае сябра прафсаюзу Уладзімер Кацора.

– Мясцовыя ўлады, а роўным чынам і судовыя інстанцыі не распачалі аніякіх спробаў для растлумачэньня прычынаў, чаму абмежаваньне права на мірны сход можа зьяўляцца неабходным для дасягненьня адной з законных мэтаў, па сэнсу артыкулу 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, – задаецца пытаньнем сябра прафсаюзу, праваабаронца Анатоль Паплаўны.

– У адсутнасьць якога-небудзь абгрунтаванага тлумачэньня, якое апраўдвае забарону мясцовых уладаў, лічу, што абмежаваньне майго права на правядзеньне мірнага сходу ў дадзеным канкрэтным выпадку не зьяўлялася неабходным у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маральнасьці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асоб, – лічыць сябра прафсаюзу Васіль Палякоў.

– Пагаршае сытуацыю той факт, што ў цяперашні час у нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах» унесены дапаўненьні, у адпаведнасьці зь якімі ўжо на заканадаўчым узроўні ўстаноўлена выплатная аснова правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Адпаведна, Беларусь і далей ня зможа забясьпечваць кожнаму права на свабоду выказваньня меркаваньня й правядзеньня мірнага сходу, паколькі на нацыянальным узроўні не прадпрымае аніякіх мераў, якія зьяўляюцца неабходнымі для ажыцьцяўленьня правоў, якія прызнаюцца ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, – падвёў рысу праўны інспэктар прафсаюзу па Гомельскай вобласьці Леанід Судаленка.

Варта адзначыць, што мясцовая ўлада за апошнія пяць гадоў не дазволіла дэмакратам правесьці аніводнага масавага мерапрыемства нават на гомельскім «Бангалёры», адзіным месцы ў горадзе, якое па іхным жа рашэньні зьяўляецца месцам публічных выказваньняў апазыцыі. Толькі за мінулы год ўлада ў рэгіёне больш за 45 разоў адмаўляла дэмакратам у правядзеньні мірных сходаў грамадзянаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские профсоюзники обратились в ООН

В последние дни уходящего года активисты независимого профсоюза РЭП по Гомельской области подали в Комитет ООН по правам человека жалобу о нарушении их прав на свободу выражения мнения и проведения массовых мероприятий. Всего под жалобой подписались шесть человек.

– Гомельский горисполком отказал мне в проведении массового мероприятия в форме пикета, который я планировал провести 1 мая в знак поддержки независимого профсоюзного движения, – пишет в ООН предполагаемая жертва нарушений, руководитель регионального отделения профсоюза Виктор Козлов.

– Единственным вопросом, на который должны были найти ответ судебные инстанции, являлся вопрос о том, правомерно ли ограничивать моё право на проведение мирного собрания граждан по признаку возложения на меня местными властями дополнительных обязанностей по заключению возмездных договоров на обслуживание мирного пикета, – такая правовая позиция активиста профсоюза Юрия Захаренко.

– В нашем полумиллионным городе установлено одно единственное место для митингующих, любой желающий выразить своё мнение при проведении мирных собраний обязан заключить платёжные договоры, предварительно оплатив за счёт собственных средств услуги сотрудников милиции, медицины и коммунальных служб. Если бы мы стали выполнять решение местных властей о проведении мирных собраний в единственном месте, проведение планируемых с нашей стороны мирных собраний теряло бы всякий смысл, поскольку основной их целью являлось выражение солидарной поддержки действий независимых профсоюзов в защиту прав и свобод людей труда, что сделать на окраине города в малолюдном микрорайоне практически невозможно, – добавляет член профсоюза Владимир Кацора.

– Местные власти, а равным образом и судебные инстанции не предприняли никаких попыток для разъяснения причин, почему ограничение права на мирное собрание может являться необходимым для достижения одной из законной цели, по смыслу статьи 21 Международного пакта о гражданских и политических правах, – задается вопросом член профсоюза, правозащитник Анатолий Поплавный.

– В отсутствие какого-либо обоснованного объяснения, которое оправдывает запрет местных властей, считаю, что ограничение моего права на проведение мирного собрания в данном конкретном случае не являлось необходимым в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц, – считает член профсоюза Василий Поляков.

– Усугубляет ситуацию тот факт, что в настоящее время в национальный закон «О массовых мероприятиях» внесены дополнения, в соответствии с которыми уже на законодательном уровне установлена возмездная основа проведения массовых мероприятий. Соответственно, Беларусь и дальше не сможет обеспечивать каждому право на свободу выражения мнения и проведения мирного собрания, поскольку на национальном уровне не предпринимает никаких мер, которые являются необходимыми для осуществления прав, признаваемых в Международном Пакте о гражданских и политических правах, – подвёл черту правовой инспектор профсоюза по Гомельской области Леонид Судаленко.

Стоит отметить, что местная власть за последние пять лет не позволила демократам провести ни одного массового мероприятия даже на гомельском «Банголоре», единственном месте в городе, которое по её же решению является местом публичных высказываний оппозиции. Только за прошлый год власть в регионе более 45 раз отказывала демократам в проведении мирных собраний граждан.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>