2012 06/01
Алесь Бяляцкі, Жодзіна

Алесь Бяляцкі на судзе за кратамі, 2011г.

Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія распачалі шалёную кампанію дыфамацыі супраць вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, вельмі любяць распавядаць пра ягоную маёмасьць. У сувязі з гэтым мы, калегі Алеся Бяляцкага, вырашылі агучыць рэальныя факты, якія замоўчваюцца ці скажаюцца штатнымі прапагандыстамі ў мэтах дыскрэдытацыі зьняволенага праваабаронцы.

Адразу адзначым, што ўсе выкладзеныя факты пацьвярджаюцца афіцыйнымі дакумэнтамі, якія знаходзяцца ў матэрыялах крымінальнае справы А. Бяляцкага і былі агучаныя падчас судовага паседжаньня.

Факт першы:
Двухпакаёвая кватэра, у якой пражывае сям’я Алеся Бяляцкага, была набытая ў 1999 годзе ў выніку продажу двух аднапакаёвых кватэраў, якія належалі сям’і Бяляцкіх (знаходзіліся на вул. Варанянскага ў г. Менску). Варта адзначыць, што працуючы дырэктарам Літаратурнага музею Максіма Багдановіча (з 1988 па 1998 год), Алесь Бяляцкі атрымаў адну з гэтых аднапакаёвых кватэраў па ордэру Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, другая была набытая ў пачатку 90-х гадоў – у гэтыя часы Алесь актыўна займаўся перакладніцкай і выдавецкай дзейнасьцю.

Факт другі: Кватэра на прашпэкце Незалежнасьці 78А-48, у якой месьціцца офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, была набытая ў 2000 годзе. Па ўзгодненым рашэньні Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” кватэра была аформленая на прыватную асобу, у ёй быў афіцыйна зарэгістраваны Алесь Бяляцкі. Дзякуючы таму, што офіс зьяўляўся прыватнай уласнасьцю, Праваабарончы цэнтар “Вясна” змог прапрацаваць у ім 11 апошніх гадоў. У гэтай кватэры рэгулярна праводзяцца прэс-канфэрэнцыі ды прэзэнтацыі, яна добра вядомая практычна ўсім грамадзка-палітычным актывістам краіны й людзям, якія сутыкаюцца з парушэньнем іхных правоў, яе наведваюць замежныя дыпляматы.

Ведаюць пра існаваньне офісу й беларускія спэцслужбы. У афіцыйных санкцыях КДБ на правядзеньне ператрусаў у дадзенай кватэры ў сьнежні 2010 і студзені 2011 гг. было ўказана, што сьледчыя мерапрыемствы адбываліся ў офісе “незарэгістраванага ПЦ “Вясна”.

У дзяржаўных СМІ адмыслова называюць сучасны рынкавы кошт нерухомасьці, які значна вырас за апошнія 13 гадоў. Разам з тым, на момант набыцьця кошт гэтай кватэры складаў каля 23 000 даляраў ЗША.

Факт трэці: “Шыкоўны катэдж” Бяляцкіх у мястэчку Ракаў уяўляе сабою ні што іншае, як адрамантаваную старую драўляную хату (таму яе неахвотна паказваюць па БТ). Лецішча было набытае сям’ёй у 2005 г., прычым зямельны ўчастак, на якім стаіць дом, не быў прадметам куплі-продажу. Участак належаў папярэднім гаспадарам на праве пажыцьцёвага валоданьня (не быў прыватнай уласнасьцю) і быў пазьней прыватызаваным Бяляцкім самастойна. Як вядома, прыватызацыя зямельных участкаў ў Беларусі каштуе зусім невялікія грошы: у дадзеным выпадку яна абыйшлася Бяляцкім у суму памерам у 161 330 беларускіх рублёў.

Таксама зьвяртаем увагу на тое, што пэрыяд атрыманьня сродкаў А.Бяляцкім, які разглядаўся ў судзе па крымінальнай справе праваабаронцы – 2007 -2011 гг., а набыцьцё маёмасьці адбывалася ў 1999, 2000 і 2005 гадах адпаведна.

Факт чацвёрты: “Шыкоўны аўтамабіль”, які набыў А.Бяляцкі ў 2010 годзе – гэта “Сітраен С-5” 2003 г. выпуску, які быў увезены ў Беларусь зь Летувы ў пашкоджаным стане. Паводле афіцыйнай дамовы куплі-продажу, ён каштаваў 2 300 Эўра, а разам з мытнымі плацяжамі – 3000 Эўра.

Алесь Бяляцкі ня мае вадзіцельскіх правоў, машынай карыстаўся ягоны сын Адам – адзін з актыўных удзельнікаў акцый “стоп-бэнзын” у Менску. У ліпені 2011 года ён адзін з першых спыніў сваю машыну на прашпэкце, чым ініцыяваў перакрыцьцё руху на некалькі гадзінаў. За ўдзел у жнівеньскай акцыі Адам быў арыштаваны, а машына была пагружана на эвакуатар і вывезеная на штрафную стаянку, дзе знаходзіцца й зараз.

Факт пяты: За пэрыяд з 1994 г. па 2008 г. Інспэкцыяй па падатках і зборах Першамайскага р-ну г. Менску праводзілася праверка прыбыткаў Алеся Бяляцкага й сябраў ягонай сям’і. Перавышэньне прыбыткаў А. Бяляцкага над ягонымі выдаткамі па выніках дадзенай праверкі склала суму, эквівалентную 30 далярам ЗША. Перавышэньня выдаткаў над прыбыткамі ў іншых сябраў сям’і не было ўстаноўлена. Варта нагадаць, што менавіта на гэты пэрыяд часу й прыпадаюць зьдзелкі з купляй маёмасьці.

Факт шосты: Грашовыя сродкі НЕ АПЫНУЛІСЯ на рахунках, адкрытых А. Бяляцкім у Летуве й Польшчы, а БЫЛІ ПЕРАЛІЧАНЫЯ туды шэрагам фондаў згодна з двухбаковымі дамоўленасьцямі паміж дадзеным фондамі й Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Атрыманыя сродкі выдаткоўваліся арганізацыяй на заяўленыя мэты: правабарончую дзейнасьць, у тым ліку – аказаньне дапамогі ахвярам парушэньня правоў чалавеку. Уся справаздачнасьць па выдаткоўваньні атрыманых сродкаў была прадстаўленая Праваабрончым цэнтрам “Вясна” фондам, якія не выказалі ніводнай прэтэнзыі да іхнага выкарыстаньня. Такім чынам, грашовыя сродкі з рахункаў, адкрытых на імя А. Бяляцкага, не зьяўляюцца ягоным асабістым прыбаткам і, адпаведна, не падлягаюць падаткаабкладаньню.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” заўсёды адкрыты да супрацоўніцтва з усімі СМІ й гатовы прадаставіць любую дакладную й праўдзівую інфармацыю па справе А. Бяляцкага, калі, вядома, гэтыя СМІ зацікаўленыя ў ейным атрыманьні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Шесть фактов по делу Алеся Беляцкого, о которых не рассказывает БТ и не пишут в «Советской Белоруссии»

Официальные средства массовой информации, которые начали бешеную кампанию диффамации против известного белорусского правозащитника Алеся Беляцкого, очень любят рассказывать о его имуществе. В этой связи мы, коллеги Алеся Беляцкого, решили озвучить реальные факты, которые замалчиваются или искажаются штатными пропагандистами в целях дискредитации заключенного правозащитника.

Сразу отметим, что все изложенные факты подтверждаются официальными документами, которые находятся в материалах уголовного дела А. Беляцкого и были озвучены в ходе судебного заседания.

Факт первый: Двухкомнатная квартира, в которой проживает семья Алеся Беляцкого, была куплена в 1999 году в результате продажи двух однокомнатных квартир, принадлежавших семье Беляцких (находились на ул. Воронянского в г. Минске). Стоит отметить, что работая директором Литературного музея Максима Богдановича (с 1988 по 1998 год), Алесь Беляцкий получил одну из этих однокомнатных квартир по ордеру Министерства культуры Республики Беларусь, вторая была приобретена в начале 90-х годов – в это время Алесь активно занимался переводческой и издательской деятельностью.

Факт второй: Квартира на проспекте Независимости 78А-48, в которой располагается офис Правозащитного центра «Весна», была куплена в 2000 году. По согласованному решению Совета Правозащитного центра «Весна» квартира была оформлена на частное лицо, в ней был официально зарегистрирован Алесь Беляцкий. Благодаря тому, что офис являлся частной собственностью, Правозащитный центр «Весна» смог проработать в нем 11 последних лет. В этой квартире регулярно проводятся пресс-конференции и презентации, она хорошо известна практически всем общественно-политическим активистам страны и людям, которые сталкиваются с нарушением их прав, ее посещают иностранные дипломаты.

Знают о существовании офиса и белорусские спецслужбы. В официальных санкциях КГБ на проведение обысков в данной квартире в декабре 2010 и январе 2011 гг. было указано, что следственные мероприятия проходили в офисе «незарегистрированного ПЦ «Весна».

В государственных СМИ специально называют теперешнюю рыночную стоимость недвижимости, которая значительно выросла за последние годы. Вместе с тем, на момент приобретения стоимость этой квартиры составляла около 23 000 долларов США.

Факт третий: «Шикарный коттедж» Беляцких в местечке Раков представляет собой ни что иное, как отремонтированный старый деревянный дом (поэтому его неохотно показывают по БТ). Дача была куплена семьей в 2005 г., причем земельный участок, на котором стоит дом, не был предметом купли-продажи. Участок принадлежал предыдущим хозяевам на праве пожизненного владения (не был частной собственностью) и был позже приватизирован Беляцким самостоятельно. Как известно, приватизация земельных участков в Беларуси стоит совсем небольшие деньги: в данном случае она обошлась Беляцким в сумму размером в 161 330 белорусских рублей.

Также обращаем внимание на то, что период получения средств А. Беляцким, который рассматривался в суде по уголовному делу правозащитника – 2007 -2011 гг., а приобретение имущества имело место в 1999, 2000 и 2005 годах соответственно.

Факт четвертый: «Шикарный автомобиль», который приобрел А. Беляцкий в 2010 году – это «Ситроен С-5» 2003 г. выпуска, который был ввезен в Беларусь из Литвы в поврежденном состоянии. По официальному договору купли-продажи он стоил 2 300 Евро, а вместе с таможенными платежами – 3000 Евро.

Алесь Беляцкий не имеет водительских прав, машиной пользовался его сын Адам – ​​один из активных участников акций «стоп-бензин» в Минске. В июле 2011 года он один из первых остановил свою машину на проспекте, чем инициировал перекрытие движения на несколько часов. За участие в августовской акции Адам был арестован, а машина была погружена на эвакуатор и вывезена на штрафную стоянку, где находится и сейчас.

Факт пятый: За период с 1994 г. по 2008 г. инспекцией по налогам и сборам Первомайского р-на г. Минска проводилась проверка доходов Алеся Беляцкого и членов его семьи. Превышение доходов А. Беляцкого над его расходами по итогам данной проверки составила сумма, эквивалентная 30 долларам США. Превышения расходов над доходами у других членов семьи не было установлено. Стоит напомнить, что именно на этот период времени и приходятся сделки с покупкой имущества.

Факт шестой: Денежные средства НЕ ОКАЗАЛИСЬ на счетах, открытых А. Беляцким в Литве и Польше, а БЫЛИ ПЕРЕЧИСЛЕНЫ туда рядом фондов согласно двусторонним договоренностям между данным фондами и Правозащитным центром «Весна». Полученные средства расходовались организацией на заявленные цели: правозащитную деятельность, в том числе – оказание помощи жертвам нарушения прав человека. Вся отчетность по расходования полученных средств была представлена ​​Правозащитным центром «Весна» фондом, которые не высказали ни одной претензии к их использованию. Таким образом, денежные средства со счетов, открытых на имя А. Беляцкого, не являются его личной доходом и, соответственно, не подлежат налогообложению.

Правозащитный центр «Весна» всегда открыт к сотрудничеству со всеми СМИ и готов предоставить любую точную и достоверную информацию по делу А. Беляцкого, если, конечно, эти СМИ заинтересованы в ее получении.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>