2012 03/01
Ізалятар ...

Ізалятар ...

Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора ды Уладзімер Няпомняшчых зьвярнуліся з скаргай у суд Цэнтральнага раёну на супрацоўнікаў адзьдзелу нутраных справаў, якія незаконна зьмясьцілі іх у ІЧУ.

Сутнасьць скаргі ў тым, што 7 і 8 кастрычніку, напярэдадні ды ў дзень правядзеньня Народнага сходу, Уладзімер Няпомняшчых і Уладзімер Кацора былі затрыманыя супрацоўнікамі РАЎСу Цэнтральнага раёну па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні парушэньня парадку правядзеньня масавага мерапрыемства (арт.23.34 КаАП). Пасьля затрыманьня яны былі зьмешчаныя ў ІЧУ, дзе ўтрымліваліся прымусова да суду, які адбыўся 10 кастрычніку.

Судом апазыцыянэры былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства й пакараныя штрафамі.

Уладзімер Няпомняшчых, Гомель

Уладзімер Няпомняшчых, Гомель

«Дзеяньні міліцыянтаў па нашым затрыманьні да суду на тэрмін больш трох гадзінаў мы палічылі неправамернымі, абмяжоўваючымі нашае права на свабоду й недатыкальнасьць, і зьвярнуліся з скаргамі ў пракуратуру. Адтуль быў атрыманы адказ, што нашае затрыманьне зьяўлялася мерай забесьпячэньня адміністратыўнага працэсу, а наш статус вызначаўся як статус асобаў, зьдзейсьніўшых правапарушэньне», – адзначаюць у скарзе заяўнікі.

Абласная пракуратура падтрымала раённую і прызнала дзеяньні міліцыянтаў правамернымі.

Апазыцыянэры нязгодныя з такой пазыцыяй. «Нават калі арышт і ўтрыманьне пад вартай да разгляду справы ў судзе прадугледжаныя нацыянальным заканадаўствам, нашыя пазасудовыя арышты ў вачах аб’ектыўнага назіральніка не зьяўляліся разумнымі й неабходнымі ў дадзеных абставінах, таму што міліцыянэры ўдакладнілі нашыя асобы, упэўніліся ў тым, што мы маем сталае месца жыхарства, у іх адсутнічалі падазрэньні, што мы можам зьдзейсьніць уцёкі ці будзем працягваць зьдзяйсняць новыя правапарушэньні», – даводзяць суду Уладзімер Няпомняшчых і Уладзімер Кацора, і нагадваюць пра прэзумпцыю невінаватасьці.

Уладзімер Кацора, Гомель

Уладзімер Кацора, Гомель

Па іхым меркаваньні, міліцыянэры ня мелі права зьмяшчаць іх у ІЧУ, паколькі на той момант апазіцыянэры былі ў статусе асобаў, у адносінах якіх вядзецца адміністратыўны працэс, а не асобаў, зьдзейсніўшых правапарушэньне.

«У выніку неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі мы атрымалі такія дадатковыя пазасудовыя спагнаньні, як фактычныя адміністратыўныя арышты на тэрмін да трох сутак»
, – лічаць заяўнікі й просяць суд прызнаць дзеяньні міліцыянэраў неправамернымі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомельские оппозиционеры просят суд признать неправомерным помещение их в ИВС

Гомельские оппозиционеры Владимир Кацора и Владимир Непомнящих обратились с жалобой в суд Центрального района на сотрудников отдела внутренних дел, которые незаконно поместили их в ИВС.

Суть жалобы в том, что 7 и 8 октября, накануне и в день проведения Народного собрания, Владимир Непомнящих и Владимир Кацора были задержаны сотрудниками РОВД Центрального района по обвинению в совершении нарушения порядка проведения массового мероприятия (ст. 23.34 КоАП). После задержания они были помещены в ИВС, где содержались принудительно до суда, который состоялся 10 октября.

Судом оппозиционеры были признаны виновными в нарушении порядка проведения массового мероприятия и наказаны штрафами.

«Действия милиционеров по нашему задержанию до суда на срок более трех часов мы посчитали неправомерными, ограничивающими наше право на свободу и неприкосновенность, и обратились с жалобами в прокуратуру. Оттуда пришел ответ, что наше задержание являлось мерой обеспечения административного процесса, а наш статус определялся как статус лиц, совершивших правонарушение», – отмечают в жалобе заявители.

Областная прокуратура поддержала районную и признала действия милиционеров правомерными.

Оппозиционеры не согласны с такой позицией. «Даже если арест и содержание под стражей до рассмотрения дела в суде предусмотрены национальным законодательством, наши внесудебные аресты в глазах объективного наблюдателя не являлись разумными и необходимыми в данных обстоятельствах, потому что милиционеры уточнили наши личности, убедились в том, что мы имеем постоянное место жительства, у них отсутствовали подозрения, что мы можем совершить побег или будем продолжать совершать новые правонарушения», – говорят Владимир Непомнящих и Владимир Кацора, и напоминают о презумпции невиновности.

По их мнению, милиционеры не имели права помещать их в ИВС, поскольку на тот момент оппозиционеры были в статусе лиц, в отношении которых ведется административный процесс, а не лиц, совершив правонарушение.

«В результате неправомерных действий сотрудников милиции мы получили такие дополнительные внесудебные взыскания, как фактические административные аресты на срок до трех суток», – считают заявители и просят суд признать действия милиционеров неправомерными.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>