2012 05/01

Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Грамадзянская кампанія «Справаводзтва па-беларуску!» зьвярнулася да кіраўнікоў раённых, гарадзкіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай прадставіць статыстыку адносна мовы пісьмовых зваротаў грамадзянаў у 2011 годзе.

Адзін з каардынатараў кампаніі Ігар Случак (на фота) тлумачыць зварот тым, што 22 студзеня ўступае ў сілу закон «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў», у якім кампанія «Справаводзтва па-беларуску!» дамаглася ўнясеньня пункту аб тым, што на пісьмовы зварот павінен давацца адказ на мове заяўніка.

«Напрыканцы 2012 году будзе цікава прааналізаваць, ці вырасьце колькасьць беларускамоўных зваротаў за год пасьля ўступленьня ў сілу гэтага закону. Калі рост будзе – значыцца, мы стаім на правільнай пазыцыі, мяркуючы, што праблему больш шырокага выкарыстання мовы можна вырашыць нарматыўным шляхам. Калі росту беларускамоўных зваротаў назірацца ня будзе, то значыцца, маюць рацыю нашыя апанэнты, якія мяркуюць, што прывесьці беларусаў да роднай мовы можна толькі нацыянальна-культурным шляхам», – адзначае Ігар Случак.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гражданская кампания «Делопроизводство по-белорусски!» просит исполкомы представить информацию о языке письменных обращений граждан

Гражданская кампания «Делопроизводство по-белорусски!» обратилась к руководителям районных, городских и областных исполнительных комитетов с предложением представить статистику относительно языка письменных обращений граждан в 2011 году.

Один из координаторов кампании Игорь Случак (на фото) объясняет обращение тем, что 22 января вступает в силу закон «Об обращениях граждан и юридических лиц», в котором кампания «Делопроизводство по-белорусски!» добилась внесения пункта о том, что на письменное обращение должен даваться ответ на языке заявителя. «В конце 2012 года будет интересно проанализировать, вырастет ли количество белорусскоязычных обращений за год после вступления в силу этого закона. Если рост будет – значит, мы стоим на правильной позиции, полагая, что проблему более широкого использования языка можно решить нормативным путем. Если роста белорусскоязычных обращений наблюдаться не будет, то значит, правы наши оппоненты, которые полагают, что привести белорусов к родному языку можно только национально-культурным путем», – отмечает Игорь Случак.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>