2012 02/01
Павал Левінаў, Віцебск

Павал Левінаў, Віцебск

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў паспрабаваў быў адстаяць правы асобаў, у дачыненьні да якіх вядзецца адміністратыўны працэс, на вызваленьне ад адказнасьці з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці. Дзеля гэтага ён зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Аднак суд ня стаў разьбірацца, ці не супярэчаць нормы дзейнага кодэксу аб адміністрацтыўных правапарушэньнях Канстытуцыі.

“Узбуджаць вытворчасьць і выносіць заключэньні на падставе зваротаў грамадзянаў Канстытуцыйны суд не ўпаўнаважаны”, – гаворыцца ў атрыманым праваабаронцам адказе.

Тэрмін даўнасьці зьнік, па сутнасьці, з адміністратыўнага кодэксу пасьля ўступленьня ў сілу закону ад 28 сьнежня 2009 году “Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях крымінальнай і адміністратыўнай адказнасьці”. Згодна з гэтым законам частка 2 артыкулу 7.6 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях была прынятая ў новай рэдакцыі.
У ранейшай рэдакцыі згаданага артыкулу пазначаўся канкрэтны тэрмін з дня зьдзяйсьненьня правапарушэньня. Пры новым разглядзе справы пасьля адмены пастановы суду ў выніку скаргі альбо пратэсту адміністратыўнае спагнаньне магло быць накладзенае толькі ў гэты тэрмін. У дзейнай рэдакцыі такога тэрміну няма. Застаўся толькі тэрмін, адлік якога вядзецца ад даты адмены пастановы.

“Падчас правядзеньня маніторынгу судовых разьбіральніцтваў выяўленыя выпадкі, калі суды неаднаразова адмяняюць пастановы па справе аб адміністратыўных правапарушэньнях і накіроўваюць справу на новы разгляд. Грамадзяне вымушаныя аплачваць скаргі дзяржаўнай пошлінай, якая ў суме значна перавышае памер адміністратыўнага спагнаньня ў выглядзе штрафу, і – бязконца адстойваць сваю невінаватасьць”, – адзначае Павала Левінаў.

“У цяперашні час Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь вызваляе асобаў ад крымінальнай адказнасьці ў сувязі са сканчэньнем тэрмінаў даўнасьці, а Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях – не! Ці ня ёсьць гэта недарэчнасьцю? Вызначаны тэрмін пазоўнай даўнасьці і ў Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь”, – заяўляе праваабаронца.

Начальнік сакратарыяту суду Аляксандар Каравай, чый подпіс стаіць пад адказам, які атрымаў праваабаронца на свой зварот у Канстытуцыйны суд, даў такое тлумачэньне: “Для грамадзянаў вызначаны ўскосны доступ да канстытуцыйнага правасудзьдзя – яны зьвяртаюцца зь ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасьці акту да ворганаў і асобаў, якія маюць права ўнясеньня ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прапановаў аб праверцы канстытуцыйнасьці акту”.

Такім чынам, як вынікае з адказу спадара Каравая, калі праваабаронца хоча, каб Канстытуцыйны суд нешта праверыў на прадмет адпаведнасьці Канстытуцыі, яму трэба зьвярнуцца з заявай да аднаго з суб’ектаў права заканадаўчай ініцыятывы. Гэткімі суб’ектамі зьяўляюцца прэзыдэнт, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, урад, а таксама грамадзяне, якія маюць выбарчае права, у колькасьці ня менш за 50 тысячаў чалавек.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебский правозащитник Павел Левинов попытался отстоять права лиц, в отношении которых ведётся административный процесс, на освобождение от ответственности в связи с истечением срока давности. Ради этого он обратился в Конституционный суд. Однако суд не стал разбираться, не противоречат нормы действующего кодекса об административных правонарушениях Конституции.

“Возбуждать производство и выносить заключения на основании обращений граждан Конституционный суд не уполномочен“, – говорится в полученном правозащитникам ответе.

Срок давности исчез, по сути, из административного кодекса после вступления в силу закона от 28 декабря 2009 года “О внесении изменений и дополнений в некоторые кодексы Республики Беларусь по вопросам уголовной и административной ответственности». Согласно этого закона часть 2 статьи 7.6 Кодекса об административных правонарушениях была принята в новой редакции.
В прежней редакции упомянутой статьи указывался конкретный срок со дня совершения правонарушения. При новом рассмотрении дела после отмены постановления суда в результате жалобы или протеста административное взыскание могло быть наложено только в этот срок. В действующей редакции такого срока нет. Остался только срок, отсчёт которого ведется от даты отмены постановления.

“В ходе проведения мониторинга судебных разбирательств выявлены случаи, когда суды неоднократно отменяют постановления по делу об административных правонарушениях и направляют дело на новое рассмотрение. Граждане вынуждены оплачивать жалобы государственной пошлиной, которая в сумме значительно превышает размер административного взыскания в виде штрафа, и – без конца отстаивать свою невиновность “, – отмечает Павла Левинов.

“В настоящее время Уголовный кодекс Республики Беларусь освобождает лиц от уголовной ответственности в связи с окончанием сроков давности, а Кодекс Республики Беларусь об административных правонарушениях – нет! Не есть ли это нелепостью? Определен срок исковой давности и в Гражданском кодексе Республики Беларусь”, – заявляет правозащитник.

Начальник секретариата суда Александр Каравай, чья подпись стоит под ответом, который получил правозащитник на своё обращение в Конституционный суд, дал такое объяснение: “Для граждан определён косвенный доступ к конституционному правосудию – они обращаются с инициативой о проверке конституционности акта к органам и лицам, имеют право внесения в Конституционный суд Республики Беларусь предложений о проверке конституционности акта”.

Таким образом, как следует из ответа г-на Каравая, когда правозащитник хочет, чтобы Конституционный суд что-то проверил на предмет соответствия Конституции, ему надо обратиться с заявлением к одному из субъектов права законодательной инициативы. Такими субъектами являются президент, депутаты Палаты Представителей, Совет Республики, правительство, а также граждане, имеющие избирательное право, в количестве не менее 50 тысяч человек.

Паводле За правы чалавеку,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>