Не забірай жыцьцё!
2012 10/01
Siarhei Kavalenka, Vitsebsk

Сяргей Кавалека, Віцебск

Жонка віцебскага актывіста распавяла, што адвакат ейнага мужу атрымаў адмову з Першамайскай раённай пракуратуры, куды зьвяртаўся з заявай пра спыненьне крымінальнага перасьледу Сяргея Каваленкі.

“Я таксама пісала падобную заяву ў Віцебскую абласную пракуратуру. Мне паведамілі, што перанакіравалі яе ў Першамайскую раённую, але адказу пакуль я не атрымала. Сёньня мы з маці Сяргея асабіста пайшлі ў абласную пракуратуру й падалі заяву, каб Сяргея выпусьцілі з СІЗА і далі магчымасьць зьвярнуцца ў шпіталь”, – распавяла Алена Каваленка, жонка віцебскага сябра КХП БНФ.

Яна кажа, што занепакоеная станам здароўя мужа, які больш як тры тыдні таму абвясьціў галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня. Адвакат Сяргея распавёў ёй, што зьняволенага ўтрымліваюць у камэры-адзіночцы, дзе ніхто нават не пакліча на дапамогу, калі яму стане блага. Алена Каваленка гаворыць, што Сяргей дужа схуднеў, і што яму колюць глюкозу – але гэта ёй вядома толькі з словаў адваката. Спатканьне з мужам ёй не дазволілі: 6 студзеня ёй сказаў пра гэта сьледчы па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі. Але 10 студзеня жонка падала ў сьледчы камітэт яшчэ адну заяву на сустрэчу з мужам.

Яна спадзяецца, што зможа ўбачыць Сяргея 12 студзеня ў Першамайскім райсудзе: на 10:30 там прызначаны працяг разгляду адміністратыўнай справы супраць актывіста. Супрацоўнікі інспэкцыі па выкананьні пакараньняў напісалі заяву, што актывіст, які адбывае ўмоўнае пакараньне — тры гады «хатняй хіміі» за вывешаны на навагодняй ялінцы ў 2010 годзе бел-чырвона-белы сьцяг — нецэнзурна лаяўся, калі чарговы раз прыйшоў на праверку.

Калі Каваленку прызнаюць вінаватым, гэта можа стацца яшчэ адной падставаю для зьмяненьня «хатняй хіміі» на турэмнае зьняволеньне. Згодна з артыкулам 415, паводле якога распачалі крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі за парушэньне рэжыму “хатняй хіміі”, актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.
*
*
(Паведамленьне, рас.)

В прекращении уголовного дела Сергея Коваленко отказано

Жена витебского активиста рассказала, что адвокат ее мужа получил отказ из Первомайской районной прокуратуры, куда обращался с заявлением при прекращении уголовного преследования Сергея Коваленко.

“Я тоже писала подобное заявление в Витебскую областную прокуратуру. Мне сообщили, что перенаправили его в Первомайскую районную, но ответа пока я не получила. Сегодня мы с матерью Сергея лично пошли в областную прокуратуру и подали заявление, чтобы Сергея выпустили из СИЗО и дали возможность обратиться в больницу”, – рассказала Елена Коваленко, жена витебского члена КХП БНФ.

Она говорит, что обеспокоена состоянием здоровья мужа, который более трех недель назад объявил голодовку протеста против уголовного обвинения. Адвокат Сергея рассказал ей, что заключенного содержат в камере-одиночке, где никто даже не позовет на помощь, если ему будет плохо. Елена Коваленко говорит, что Сергей очень похудел, и что ему колют глюкозу – но это ей известно только со слов адвоката. Свидание с мужем ей не разрешили: 6 января ей сказал об этом следователь по уголовному делу Сергея Коваленко. Но 10 января супруга подала в следственный комитет еще одно заявление на встречу с мужем.

Она надеется, что сможет увидеть Сергея 12 января в Первомайском райсуде: на 10:30 там назначено продолжение рассмотрения административного дела против активиста.
Сотрудники инспекции по исполнению наказаний написали заявление, что активист, который отбывает условное наказание – три года «домашней химии» за вывешенный на новогодней елке в 2010 году бело-красно-белый флаг – нецензурно выражался, когда вновь пришел на проверку.

Если Коваленко признают виновным, это может стать еще одним основанием для изменения «домашней химии» на тюремное заключение. Согласно статье 415, по которой возбуждено уголовное дело против Сергея Коваленко за нарушения режима “домашней химии”, активисту грозит до трех лет тюремного заключения.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>