Не забірай жыцьцё!
2012 12/01
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

12 студзеня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў пакінуў без задавальненьня скаргу гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі й Анатоля Паплаўнага на рашэньне гарвыканкаму аб забароне пікету. Масавае мерапрыемства грамадзяне плянавалі правесьці на плошчы Паўстаньня Гомеля 10 сьнежня, да Міжнароднага дня правоў чалавеку.

Праваабаронцы не пагадзіліся з адмовай і накіравалі скаргу ў суд. У скарзе заяўнікі адзначылі, што лічаць рашэньне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах не адпавядаючым артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. А адмову ў правядзеньні пікету праваабаронцы палічылі неправамернай і абмяжоўваючай права на свабоду выказваньня ўласнага меркаваньня й свабоду правядзеньня масавых сходаў.

«Адмову ў правядзеньні мірнага сходу нельга разглядаць у якасьці мераў, неабходных у дэмакратычным грамадзтве ў інтарэсах грамадзкага парадку ці абароны правоў і свабоды іншых асобаў. Лічым, што ўскладаньне дадатковых абавязкаў на грамадзянаў па заключэньні платных дамоваў з гарадзкімі службамі ня толькі ставіць пад сумненьне, але й недапушчальна абмяжоўвае права кожнага на правядзеньне мірных сходаў», – падкрэслілі ў заяве Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны.

Яны прасілі суд прызнаць рашэньне гарвыканкаму аб забароне на правядзеньне пікету неправамерным, а таксама паставіць пытаньне аб прызнаньні рашэньня гарвыканкаму неканстытуцыйным, супярэчным артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прадстаўніца гарвыканкаму на судзе Паліна Лабанава патлумачыла, што ў пікеце было адмоўлена на той падставе, што заяўнікі не заключылі дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі, як таго патрабуе рашэньне гарвыканкаму.

Праваабаронцы заўважылі, што не заключалі дамовы, таму што, па-першае, дадзенае рашэньне – аб масавых мерапрыемствах, не адпавядае Канстытуцыі. Па-другое, хуткая дапамога й міліцыя адмовіліся заключыць з заяўнікамі дамовы. Хуткая дапамога спаслалася на адсутнасьць «свабодных» аўтамабіляў, а міліцыя на тое, што яны ня ведаюць, як заключаць такія дамовы.

«Такія рашэньні нішчаць сутнасьць права, а само рашэньне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах – абсурднае. Напрыклад, грамадзяне карыстаюцца грамадзкім транспартам. Але ніхто не прымушае іх заключыць дамовы на іхную ахову ў грамадзкім транспарце, і на уборку тралейбусу ці аўтобусу пасьля паездкі. Мы, грамадзяне, плацім падаткі, у тым ліку і на дадзеныя паслугі»
, – прывёў прыклад Леанід Судаленка.

Анатоль Паплаўны, Гомель

Анатоль Паплаўны, Гомель

Яго калега Анатоль Паплаўны зьвярнуў увагу судзьдзі, што рашэньне аб масавых мерапрыемствах не адпавядае міжнародным дамовам, якія падпісала Рэспубліка Беларусь. «Калі б два чалавекі пастаялі дзьве гадзіны на плошчы Паўстаньня з плякатам, гэта абсалютна не парушыла б правоў іншых грамадзянаў», – упэўнены Анатоль Паплаўны.

Судзьдзя прыняў рашэньне – пакінуць скаргу без задавальненьня. Прычым судзьдзя Сяргей Шыцікаў прымае такія рашэньні ўжо ня першы год, калі апазыцыянэры ці праваабаронцы дамагаюцца правесьці мітынгі ці пікеты, а гарвыканкам ім адмаўляе ў гэтым.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Суд не удовлетворил жалобу гомельских правозащитников на отказ в проведении пикета

12 января судья Центрального района Гомеля Сергей Шитиков оставил без удовлетворения жалобу гомельских правозащитников Леонида Судаленко и Анатолия Поплавного на решение горисполкома о запрете пикета. Массовое мероприятие граждане планировали провести на площади Восстания Гомеля 10 декабря, к Международному дню прав человека.

Правозащитники не согласились с отказом и направили жалобу в суд. В жалобе заявители отметили, что считают решение горисполкома о массовых мероприятиях не соответствующим статьям 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах. А отказ в проведении пикета правозащитники сочли неправомерным и ограничивающим право на свободу выражения своего мнения и свободу проведения массовых собраний.

«Отказ в проведении мирного собрания нельзя рассматривать в качестве мер, необходимых в демократическом обществе в интересах общественного порядка или защиты прав и свободы других лиц. Считаем, что установление дополнительных обязанностей на граждан по заключению платных договоров с городскими службами не только ставит под сомнение, но и недопустимо ограничивает право каждого на проведение мирных собраний», – подчеркнули в заявлении Леонид Судаленко и Анатолий Поплавный.

Они просили суд признать решение горисполкома о запрете на проведение пикета неправомерным, а также поставить вопрос о признании решения горисполкома неконституционным, противоречащим статье 19 и 21 Международного пакта о гражданских и политических правах.

Представитель горисполкома в суде Полина Лобанова пояснила, что в пикете было отказано на том основании, что заявители не заключили договора с милицией, скорой помощью и коммунальными службами, как того требует решение горисполкома.

Правозащитники заметили, что не заключали договора, потому что, во-первых, данное решение – о массовых мероприятиях, не соответствует Конституции. Во-вторых, скорая помощь и милиция отказались заключить с заявителями договора. Скорая помощь сослалась на отсутствие «свободных» автомобилей, а милиция на то, что они не знают, как заключать такие соглашения.

«Такие решения уничтожают суть права, а само решение горисполкома о массовых мероприятиях – абсурдное. Например, граждане пользуются общественным транспортом. Но никто не заставляет их заключить договоры на их охрану в общественном транспорте, и на уборку троллейбуса или автобуса после поездки. Мы, граждане, платим налоги, в том числе и на данные услуги», – привел пример Леонид Судаленко.

Его коллега Анатолий Поплавный обратил внимание судьи, что решение о массовых мероприятиях не соответствует международным соглашениям, которые подписала Республика Беларусь. «Если бы два человека постояли два часа на площади Восстания с плакатом, это абсолютно не нарушило бы прав других граждан», – уверен Анатолий Поплавный.

Судья принял решение – оставить жалобу без удовлетворения. Причем судья Сергей Шитиков принимает такие решения уже не первый год, когда оппозиционеры или правозащитники добиваются провести митинги или пикеты, а горисполком им отказывает в этом.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
ФОТА: Аles’ Lapicki (Lic’viny-INFA)

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>