2012 13/01
lantsug_salidarnastsi

Мітынг у абарону хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у Салігорску забаранілі, але салігорцы падалі заяўкі на правядзеньне новых масавых мерапрыемстваў.

Салігорскі райвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне мітынгу ў падтрымку хрысьціянскіх каштоўнасьцяў на стадыёне “Будаўнік”. Сваю забарону чыноўнікі абгрунтавалі неадпаведнасьцю пададзенай заявы патрабаваньням 2-га артыкулу Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, а падставай для адмовы пазначана рашэньне Салігорскага выканкаму №3817 ад 30.12.2011. Што дакладана не адпавядае заканадаўству – у лісьце не тлумачыцца, як і не падаецца зьмест нідзе не апублікаванага рашэньня выканкаму.

Заяўнік мітынгу Уладзімер Шыла лічыць гэтае рашэньне няпраўным і палітычна матываваным. Ён ня верыць у станоўчы адказ уладаў на свае заяўкі, але накіраваў у выканкам яшчэ дзьве новыя заявы на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Гэтым разам актывіст плянуе зладзіць мітынг і пікет з патрабаваньнямі правядзеньня свабодных парлямэнцкіх выбараў 2012 году ды ўнясеньня зьменаў у Выбарчы кодэкс. Мерапрыемствы мусяць адбыцца на стадыёне будаўнік 21 і 22 студзеня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Солигорские власти запретили митинг в защиту христианских ценностей

Митинг в защиту христианских ценностей в Солигорске запретили, но солигорцы подали заявки на проведение новых массовых мероприятий.

Солигорский райисполком не дал разрешение на проведение митинга в поддержку христианских ценностей на стадионе “Строитель”. Свой запрет чиновники обосновали несоответствием поданного заявления требованиям 2-й статьи Закона “О массовых мероприятиях”, а основанием для отказа указано решение Солигорского исполкома № 3817 от 30.12.2011. Что именно не соответствует законодательству – в письме не объясняется, как и не предоставляется содержание нигде не опубликованного решения исполкома.

Заявитель митинга Владимир Шило считает это решение неправовым и политически мотивированным. Он не верит в положительный ответ властей на свои заявки, но направил в исполком еще два новых заявления на проведение массовых мероприятий. На этот раз активист планирует провести митинг и пикет с требованиями проведения свободных парламентских выборов 2012 года и внесения изменений в Избирательный кодекс. Мероприятия должны пройти на стадионе строитель 21 и 22 января.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>