2012 18/01
...

Жонцы віцебскага актывіста Алене Каваленка не растлумачылі, якая працэдура прымусовага кармленьня. Яна лічыць, што гэта катаваньні – калі чалавека ў стане палітычнай галадоўкі пачынаюць карміць гвалтам праз зонд. Яна цьвердзіць, што муж сваёй галадоўкі пратэсту не спыняў, і не выключае, што яго кормяць праз зонд прыкутым да ложку.

Ад начальніка медычнай часткі віцебскага СІЗА жонцы зняволенага сябра КХП БНФ нічога даведацца не ўдалося:

“Я спытала: “Як гэта робіцца? Можа, там Сяргей у кайданках да ложка прыкуты? Але ён мне сказаў толькі “праз зонд пераральна”. Нічога не сказаў ці не захацеў казаць. Але я лічу, што афіцыйна галадоўка працягваецца, бо прымусовае кармленне – гэта гвалт! Яшчэ я спытала, чым кормяць праз зонд. Адказаў лекар, што булёнам мясным. Я чытала, што гэта цяжкая ежа для чалавека, які адгаладаваў 30 дзён. Але сокі для Сяргея ў мяне не прынялі”.

Алена Каваленка і маці зняволенага Лідзія Каваленка атрымалі сёння чарговыя адмовы на спатканні з Сяргеем. У афіцыйнай паперы, падпісанай Сяргеем Волкавым, следчым па крымінальнай справе, распачатай супраць актывіста, напісана проста: спатканне ён лічыць немэтазгодным.

Супраць Сяргея Каваленкі распачалі крымінальную справу за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання – “хатняй хіміі”, прысуджанай сябру КХП БНФ за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 году. На знак пратэсту ён абвясціў галадоўку, якая працягваецца ўжо 30 дзен.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сергея Коваленко в СИЗО кормят насильно

Жене витебского активиста Елене Коваленко не объяснили, какая процедура принудительного кормления. Она считает, что это пытки – когда человека в состоянии политической голодовки начинают кормить насильно через зонд. Она утверждает, что муж своей голодовки протеста не прекращал, и не исключает, что его кормят через зонд, будучи прикованным к кровати.

От начальника медицинской части витебского СИЗО жене заключенного члена КХП БНФ ничего узнать не удалось:

“Я спросила: ” Как это делается? Может, там Сергей в наручниках к кровати прикован? Но он мне сказал только “через зонд перорально”. Ничего не сказал или не захотел говорить. Но я считаю, что официальная голодовка продолжается, так как принудительное кормление – это насилие! Еще я спросила, чем кормят через зонд. Врач ответил, что бульоном мясным. Я читала, что это тяжелая пища для человека, который проголодал 30 дней. Но соки для Сергея у меня не приняли”.

Елена Коваленко и мать заключенного Лидия Коваленко получили сегодня очередные отказы на свидания с Сергеем. В официальной бумаге, подписанной Сергеем Волковым, следователем по уголовному делу, возбужденному против активиста, написано просто: свидание он считает нецелесообразным.

Против Сергея Коваленко завели уголовное дело за нарушение режима отбывания условного наказания – «домашней химии», присужденной члену КХП БНФ за вывешивание бело-красно-белого флага на новогодней елке в Витебске 7 января 2010 года. В знак протеста он объявил голодовку, которая продолжается уже 30 дней.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>