Не забірай жыцьцё!
2012 18/01
.......

18 студзеня жонка Алеся Бяляцкага перавяла на рахунак Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму для суда Першамайскага раёну 757 мільёнаў 526 тысячаў 717 рублёў – прысуджаную суму ўрону, нібыта нанесенага ім дзяржаве.

Натальля Пінчук дзякуе кожнаму з 765 чалавек, якія такім чынам падтрымалі праваабаронцу:

“Перадаю словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да збору сродкаў для Алеся. Людзі пералічалі грошы ў рознай колькасьці – хто пятнаццаць, хто сто, хто дзьвесьце тысячаў, ёсьць унёскі й па мільён. Любая сума зьяўляецца вельмі каштоўнай, таму што яна, па сутнасьці, паспрыяла таму, каб сабраць усю тую суму, якая неабходна была для кампэнсацыі так званага ўрону, нанесенага Алесем Бяляцкім дзяржаве. Шчыра дзякую усім, хто гэта зрабіў!”

24 лістападу 2011 году судом Першамайскага раёну сталіцы кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавеку Алесь Бяляцкі прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Падчас прызначанага на 24 студзеня разгляду ў Менскім гарадзкім судзе касацыйнай скаргі на прысуд адвакат будзе хадайнічаць, каб дакумэнты пра пералічэньне прысуджанай сумы грошай былі далучаныя да крымінальнай справы ды ўлічаныя пры вынясеньні рашэньня.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Наталья Пинчук благодарит всех за солидарность

18 января супруга Алеся Беляцкого перевела на счет Управления юстиции Мингорисполкома для суда Первомайского района 757 миллионов 526 тысяч 717 рублей – присужденную сумму ущерба, якобы нанесенного им государству.

Наталья Пинчук благодарит каждому из 765 человек, которые таким образом поддержали правозащитника:

“Передаю слова благодарности всем, кто был причастен к сбору средств для Алеся. Люди перечисляли деньги в разном количестве – кто пятнадцать, кто сто, кто двести тысяч, есть взносы и по миллиону. Любая сумма является очень ценной, потому что она, по сути, поспособствовала тому, чтобы собрать всю ту сумму, которая необходима была для компенсации так называемого ущерба, нанесенного Алесем Беляцким государству. Искренне благодарю всех, кто это сделал!”

24 ноября 2011 года судом Первомайского района столицы руководитель Правозащитного центра «Вясна» и вице-президент Международной федерации за права человека Алесь Беляцкий приговорен к четырем с половиной годам лишения свободы в условиях усиленного режима с конфискацией имущества. В ходе рассмотрения Минским городским судом кассационной жалобы на приговор, намеченного на 24 января, адвокат будет ходатайствовать, чтобы документы о перечисление присужденной суммы денег были приобщены к уголовному делу и учтены при вынесении решения.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

http://spring96.org/be/news/49173

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>