2012 19/01
Андрэй Юраў, Расея

Андрэй Юраў, Расея

Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місыі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі напісаў кароткі артыкул, у якім падвёў асноўныя вынікі 2011 году й адзначыў важныя тэндэнцыі на будучыню праваабарончага руху на постсавецкай прасторы.

Да знакавых падзеяў Андрэй Юраў аднёс сытуацыю ў Беларусі, якая склалася пасьля выбараў прэзыдэнта ў сьнежні 2010 году. “Там да гэтага часу ідзе перасьлед грамадзянскіх лідэраў, праваабаронцаў і журналістаў, масавая высылка замежных грамадзянаў, у тым ліку расейцаў, чаго ніколі не было раней”, – адзначае праваабаронца.

Андрэй Юраў назваў посьпехам стварэньне Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі. “Гэта велізарная кааліцыя няўрадавых арганізацыяў розных краінаў, якія вырашылі працаваць у Беларусі да таго часу, пакуль сытуацыя з правамі чалавеку там не палепшыцца. Мы стварылі гэтую кааліцыю з намерам працаваць доўга, адказна й прафэсыйна. Гэта першы сур’ёзны запыт на салідарнасьць грамадзянскай супольнасьці постсавецкай прасторы. Мне здаецца, што сама гэтая структура, у тым ліку асобныя ейныя часткі – спэцдакладчык, назіральная місыя, група па міжнароднай адвакацыі – можа стацца унікальнай мадэльлю таго, як можна дзейнічаць. Пры гэтым пакуль я не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”, – адзначыў кіраўнік назіральнай місыі Камітэту.

“На прыкладзе Беларусі мы пераканаліся, што такія буйныя арганізацыі, як ААН і АБСЭ, якія пакліканыя зьмяніць у лепшы бок сытуацыю з правамі чалавеку, апынуліся нямоглымі. Няма эфэктыўных міжнародных мэханізмаў, якія б маглі хутка выправіць становішча”, – канстатаваў Андрэй Юраў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Андрей Юров: «не могу сказать, что мы добились блестящих успехов в Беларуси»

Известный российский правозащитник Андрей Юров, руководитель Международной наблюдательной миссии Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси написал краткую статью, в которой подвел основные итоги 2011 года и отметил важные тенденции на будущее правозащитного движения на постсоветском пространстве.

К знаковым событиям Андрей Юров отнес ситуацию в Беларуси, сложившуюся после выборов президента в декабре 2010 года. «Там до сих пор идет преследование гражданских лидеров, правозащитников и журналистов, массовая высылка иностранных граждан, в том числе россиян, чего никогда не было прежде»,- отмечает правозащитник.

Андрей Юров назвал успехом создание Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси. «Это огромная коалиция неправительственных организаций разных стран, которые решили работать в Беларуси до тех пор, пока ситуация с правами человека там не улучшится. Мы создали эту коалицию с намерением работать долго, ответственно и профессионально. Это первый серьезный запрос на солидарность гражданского общества постсоветского пространства. Мне кажется, что сама эта структура, в том числе отдельные ее части – спецдокладчик, наблюдательная миссия, группа по международной адвокации – может стать уникальной моделью того, как можно действовать. При этом пока я не могу сказать, что мы добились блестящих успехов в Беларуси»,- отметил глава наблюдательной миссии Комитета.

«На примере Беларуси мы убедились, что такие крупные организации, как ООН и ОБСЕ, которые призваны изменить в лучшую сторону ситуацию с правами человека, оказались бессильными. Нет эффективных международных механизмов, которые бы могли быстро исправить положение»,- констатировал Андрей Юров.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>