2012 23/01
...

Канстытуцыйны суд, Mенск

Уладзімер Кацора ды Уладзімер Няпомняшчых 23 студзеня зьвярнуліся да старшыні Канстытуцыйнага суду. Яны просяць даць ацэнку адпаведнасьці нормаў артыкулу 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях, артыкулу 25 Канстытуцыі й артыкулу 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У звароце адзначаецца, што 7 і 8 кастрычніку жыхары Гомеля былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня, прадугледжанага арт. 23 34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства). Пасьля затрыманьня апазыцыянэры былі зьмешчаныя да суду ў ІЧУ.

10 кастрычніку суд прызнаў іх вінаватымі ў дадзеным правапарушэньні й пакараў штрафамі. «Пытаньне нашых затрыманьняў на тэрмін да трох сутак не знайшло адказу ў судзе. Лічым, што супрацоўнікі міліцыі парушылі нашыя канстытуцыйныя гарантыі, прадугледжаныя артыкулам 25 Канстытуцыі, таму зьвярнуліся з скаргай у пракуратуру. Пракуратура Цэнтральнага раёну Гомеля дала адказ, што нашае затрыманьне зьяўлялася мерай забесьпячэньня адміністратыўнага працэсу, а наш статус у той час вызначаўся як статус асобаў, якія зьдзейсьнілі правапарушэньне. Абласная пракуратура пацьвердзіла высновы раённага пракурора, дадаўшы, што адміністрацыйнае затрыманьне ня можа ўжывацца пасьля вынясеньня пастановы па справе аб адміністратыўным правапарушэньні», – пішуць заяўнікі.

Яны даводзяць, што адміністратыўнае затрыманьне фізічнай асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс, можа цягнуцца ня больш за тры гадзіны. А на тэрмін, большы за тры гадзіны, але ня большы за 72 гадзіны, могуць быць затрыманыя фізычныя асобы, зьдзейсьніўшыя адміністратыўнае правапарушэньне, за якое ў якасьці адміністрацтыўнага спагнаньня прадугледжаны арышт ці дэпартацыя (арт. 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях).

Апазыцыянэры тлумачуць, што адміністратыўныя затрыманьні зьяўляюцца правам, а не абавязкам супрацоўнікаў міліцыі, адпаведна, норма закону «могуць быць затрыманыя» ў дадзеным выпадку выкарыстаная з суб’ектыўнага меркаваньня супрацоўнікаў міліцыі.

Заяўнікі лічаць, што норма закону «фізычная асоба, якая зьдзейсьніла правапарушэньне», ня мае легальнага тлумачэньня. Тут варта дадаць, што артыкул 8.4 ПВКаАП у частцы зьместу тэрміну «асоба, якая зьдзейсьніла адміністратыўнае правапарушэньне», супярэчыць прэзумпцыі невінаватасьці, устаноўленай у артыкуле 2.7 ПВКаАП.

Таксама заяўнікі зьвяртаюць увагу, што норма закону адносна правапарушэньня, «за якое ў якасьці спагнаньня прадугледжаны адміністратыўны арышт ці дэпартацыя», ня можа ўжывацца ў дадзеных канкрэтных выпадках, паколькі санкцыі артыкулу 23.34 КаАП прадугледжваюць альтэрнатыўныя спагнаньні, у дадзеным выпадку – штраф.

«Лічым, што пералічаныя калізыі адміністратыўна-працэсуальнага заканадаўства на практыцы прывялі да парушэньня нашага права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць», – выказваюць меркаваньне Уладзімер Кацора ды Уладзімер Няпомняшчых.

Яны прыводзяць прыклад адміністратыўнага заканадаўства РФ, нормы якога выкладзеныя больш карэктна й не дапускаюць двухсэнсоўнага тлумачэньня.


*

*

(Паведамленьне, рас.)

Гомельские оппозиционеры обратились в Конституционный суд

Владимир Кацора и Владимир Непомнящих 23 января обратились к председателю Конституционного суда. Они просят дать оценку соответствия норм статьи 8.4 Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях статье 25 Конституции и статье 9 Международного пакта о гражданских и политических правах.

В обращении отмечается, что 7 и 8 октября жители Гомеля были задержаны сотрудниками милиции по обвинению в совершении правонарушения, предусмотренного ст.23 34 КоАП (нарушение порядка проведения массового мероприятия). После задержания оппозиционеры были помещены до суда в ИВС.

10 октября суд признал их виновными в данном правонарушении и наказал штрафами.«Вопрос наших задержаний на срок до трех суток не нашел ответа в суде. Считаем, что сотрудники милиции нарушили наши конституционные гарантии, предусмотренные статьей 25 Конституции, поэтому обратились с жалобой в прокуратуру. Прокуратура Центрального района Гомеля дала ответ, что наше задержание являлось мерой обеспечения административного процесса, а наш статус в то время определялся как статус лиц, совершивших правонарушение. Областная прокуратура подтвердила выводы районного прокурора, добавив, что административное задержание не может применяться после вынесения постановления по делу об административном правонарушении», – пишут заявители.

Они доказывают, что административное задержание физического лица, в отношении которого ведется административный процесс, может длиться не более трех часов. А на срок более трех часов, но не более 72 часов, могут быть задержаны физические лица, совершившие административное правонарушение, за которое в качестве административного взыскания предусмотрен арест или депортация (ст. 8.4 Процессуально-исполнительного кодекса об административных правонарушениях).

Оппозиционеры объясняют, что административные задержания являются правом, а не обязанностью сотрудников милиции, соответственно, норма закона «могут быть задержаны» в данном случае использована по субъективному мнению сотрудника милиции.

Заявители считают, что норма закона «физическое лицо, совершившее правонарушение», не имеет легального объяснения. Здесь следует добавить, что статья 8.4 ПИКоАП в части содержания термина «лицо, совершившее административное правонарушение», противоречит презумпции невиновности, установленной в статье 2.7 ПИКоАП.

Также заявители обращают внимание, что норма закона относительно правонарушения, «за которое в качестве взыскания предусмотрен административный арест или депортация», не может применяться в данных конкретных случаях, поскольку санкции статьи 23.34 КоАП предусматривают альтернативные взыскания, в данном случае – штраф.

«Считаем, что перечисленные коллизии административно-процессуального законодательства на практике привели к нарушению нашего права на свободу и личную неприкосновенность», – высказывали мнение Владимир Кацора и Владимир Непомнящих.

Они приводят пример административного законодательства РФ, нормы которого изложены более корректно и не допускают двусмысленного толкования

Паводле gomelspring.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

3 thoughts on “Гомельскія апазыцыянэры зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд”

  1. Добрая справа – у добры шлях!) … Станоўчыя зьмены для прывядзеньня нацыянальнага заканадаўства й судовай практыкі да канстытуцыйных нормаў ды міжнародных стандартаў права даўно чакаюць сваёй рэалізацыі. Дадзеныя неадпаведнасьці бачуць усе, акрамя Канстытуцыйнага суду ды ўпаўнаважаных суб’ектаў праўнай ініцыятывы (Парлямэнту (“палаткі”), Савміну (…) ды прэзыдэнта …) Акрамя таго, права на наўпросты канстытуцыйны зварот ад грамадзянаў па пытаньнях парушэньня іхных Канстытуцыйных правоў і свабодаў – даўно пара зацьвердзіць і зьдзяйсьняць безпасярэдні канстытуцыйны нагляд у гэтай сфыры Канстытуцыйным судом, які мае адпаведныя прафэсыйныя абавязкі, магчымасьці ды кампэтэнцыі …

  2. vasil says:

    Пытаньне толькі ў тым, як хутка Канстытуцыйны суд стане судом…

  3. Tak, vasil. Як і судовая ўлада … – сапраўды незалежнай!

    Дарэчы ў нядаўняй дыскусыі з праваабаронкай Аленай Танкачовай, Вадзім Гігін, які прадстаўляў праўладны бок, спрабаваў зьвярнуць увагу на тое, што ніхто ня можа ўплываць на прафэсыйныя дезяньні судоў у краіне ў межах адпаведных судовых працэсаў … http://news.tut.by/tv/270127.html

    Таму відавочна, што тыя, хто зьліквідаваў гэтую абсалютна неабходную незалежнасьць судоў на практыцы ў нашай краіне цудоўна разумеюць, што парушаюць асноўны прынцып падзелу ўладаў. Значыцца, іхныя дзеяньні – маюць арганізаваны й наўмысны характар, яны цалкам асэнсавана скіраваныя на абмежаваньне грамадзянаў іхных канстытуцыйных правоў, на пазбаўленьне іхнае правасуб’ектнасьці, іхнага грамадзянскага статусу цалкам …
    (асабліва калі ўлічваць рэальнасьць, у якой кожны з нас сёньня фактычна пазбаўлены гарантаванага нам Асноўным Законам права на рэальны выбар і на свабодныя транспарэнтныя выбары, празь якія мусіць адбывацца законны працэс ратацыі ўлады ці поўнай зьмены існуючай сыстэмы ўлады ў краіне…).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>