23 студзеня спэцыялісты Асамблеі НДА і Цэнтру праўнай трансфармацыі прэзентавалі маніторынг праўнага стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі за 2011 год.
Аб выніках маніторынгу распавялі юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юры Чавусаў і дырэктар Цэнтру праўнай трансфармацыі Вольга Смалянка.
Згодна з вынікамі маніторынгу, за 2011 год было зарэгістравана 112 грамадзкіх аб’яднаньняў, роўна палова з якіх – спартыўныя грамазскія аб’яднаньні. Спэцыялісты адзначылі пагаршэньне заканадаўчых умоваў для існаваньня некамэрцыйных арганізацыяў у краіне. Разам з тым, у якасьці пазытыўнага моманту, складальнікі маніторынгу адзначылі непрыняцьцё парлямэнтам Беларусі закону “Аб некамэрцыйных арганізацыях”, папярэдняя рэдакцыя якога выклікала абурэньне ў грамадзкасьці.
Поўны тэкст маніторынгу на расейскай мове можна прачытаць у дадатку.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
23 января специалисты Ассамблеи НПО и Центра правовой трансформации презентовали мониторинг правового состояния неправительственных организаций и свободы ассоциации в Беларуси за 2011 год. О результатах мониторинга рассказали юрист Исполнительного бюро Ассамблеи НГО Юрий Чаусов и директор Центра правовой трансформации Ольга Смолянко.
Согласно результатам мониторинга, за 2011 год было зарегистрировано 112 общественных объединений, ровно половина из которых – спортивные общественные объединения. Специалисты отметили ухудшение законодательных условий для существования некоммерческих организаций в стране. Вместе с тем, в качестве позитивного момента, составители мониторинга отметили непринятие парламентом Беларуси закона “О некоммерческих организациях”, предварительная редакция которого вызвала негодование у общественности.
Полный текст мониторинга на русском языке можно прочитать в приложении.
ДАДАТКІ:
2. Аналіз грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь у 2011 годзе (рас.);
3. Пералік некамэрцыйных арганізацыяў, зарэгістраваных у 2011 годзе (рас.);
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: заканадаўства, праваабаронцы, свабода асацыяцыяў